◎ Ла́хта 1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лах‑ таць < лахаць© (гл.).
◎ Ла́хта 2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахто‑ вина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́шня, люшня́ ’падпорка ручак у калёсах, якая абапіраецца на вось’ (Бес., Мікуц., Сцяц., ТС, Выг. дыс., Сцяшк., Мат., Сцяшк. Сл.; лоеў., Мат. Гом.; Сцяц. Словаўтв.; пін., КЭС). Запазычана з польск. luśnia, якое з с.-в.-ням. liuhse, параўн. яшчэ н.-в.-ням. (баварск., швабск.) leuchse, гесенск. lȋse, liehs ’тс’ (Фасмер, 2, 547; Слаўскі, 4, 388; Махэк₂, 336); аб пашырэнні рэаліі і яе назваў у Еўропе гл. БЕ, 21 (2–3), 227. Клец. лю́шня, лю́шні ’доўгія рукі’ (Нар. лекс.) аформлена паводле клешня, клешні.
Люшня́ ’ляўша’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да ле́вы (гл.). Аб суфіксе ‑шн‑я гл. Сцяцко (Афікс. наз., 134). Параўн. таксама і зэльв. левутня́ ’тс’ (Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стры́нґаль ‘той, хто першы раз выйшаў на калектыўную работу (плыты, касьба), навічок’, стрыга́льшчына ‘барыш, які ставіць стрынґаль для кампаніі, што прыняла яго разам працаваць’ (стаўб., З нар. сл.), стрынґе́ль ‘вельмі высокі чалавек’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стры́нгель ‘худы, тонкі высокі чалавек’ (клец., Нар. лекс.; капыл., Нар. словатв.), стрынгаля́ ’падростак, хлапчаня’ (Сцяшк. Сл.), стрынгаля́вы ‘тонкі, зграбны (Сцяшк.), стрынгалява́ты ‘падгалісты, з тонкімі нагамі’ (стаўб., Жыв. сл.). З польск. stryngel ‘плытагон, які першы раз плыве ў горад’, далейшыя сувязі няясныя, магчыма, германізм, што датычыць у першую чаргу слова са значэннем ‘навічок’. Адносна значэння ‘высокі чалавек’ найбольш падыходзіць збліжэнне Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) з літ. strigti, stringu ‘тырчэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плята́ць ’ілгаць’ (Нас.). Да прасл. *plęt‑a‑ti, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад прасл. *plęsti (< ple‑n‑i‑ з інфіксам ‑n‑ у аснове цяп. часу) < першапачаткова Spiesti > бел. плесці (гл.). Фурлан (JS, 29, 120–123) параўноўвае плятаць з славен. oplėtati ’помсціць’, oplėsti ’ашукаць, абдурыць’, якія ўзводзіць да прасл. *plet‑ < і.-е. (s)pele‑t‑/*(s)plet‑ ’узнёсла гаварыць’, дапускаючы аманімію асноў у праславянскай мове, пры якой сувязь з ’плесці’ тлумачыцца народнай этымалогіяй, параўн., аднак, круціць ’падмануць’ (ТС), што сведчыць аб прадуктыўнасці семантычнага пераходу ’плясці, віць, круціць’ > ’ашукваць, ілгаць’. Сюды ж: плятня ’хлусня, плёткі’ (Нас.; ТС), ’пляткарка’ (шчуч., Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), пляту́пня ’балбатуха’, пляту́н ’забаўнік, балбатун’ (Нас.), ’пляткар, хлус’ (капыл., Нар. словатв.; гор., Мат. Маг.; Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лані́ты ’шчокі’ (слуц., клец., Жд. 1) і ў літар. мове ўстар. паэт. ’тс’ (ТСБМ). Бел.-паўд.-слав. ізалекса (Цыхун, БЛ, 5, 50). Параўн. славен. рэзьянск. laníta, серб.-харв. чак. lȃnita, макед., балг. радоп. лани́та, ла́нта ’тс’. Рус., укр. лани́ты, лани́та — са ст.-слав. ланита ’тс’. Прасл. ol‑n‑ita ’сагнутая частка цела’ (а ў Слаўскага, 4, 460 і ol‑n‑itva > толькі польск. łanitwa ’палазы саней’) — роднаснае да ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, лац. ulna ’ніжняя частка рукі, локаць’, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, брэт. ilin ’локаць’, ст.-інд. āṇíṣ ’выгіб’, ’загваздка’. Фасмер (2, 457) у ліку славянскіх паралелей падае і чэш. lanitva ’шчака, твар’, якое, аднак, Махэк₂ (320) выводзіць з герм. *an[t]vīlta (> ням. Autlitz). Раней аб olnita пісалі таксама Лідэн, Arm. St., 1906, 127–129; Покарны, 307–308).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажджа́ра ’мартыра’ (бых. Рам. 8), мажджэр ’пушка’ (Дасл. (Гродна), Нас.), ’металічны таўкач’ (ТС, Нас., Інстр. I), машчы́р ’тс’ (Мат. Гом.), машчэрык ’невялікая медная ступка’ (Растарг.), мажджэра ’ступка’ (Сцяшк.), мажджэр ’ступка’ (Касп., Дасл. (Гродна)), маждзер ’тс’ (Вяр.), мажджэр ’гліняны посуд, у якім збіваюць масла, пякуць бабку’ (Касп.). Ст.-бел. можджеръ, мождчеръ, мождеръ, можчеръ, моздзерикъ ’ступа’, ’мартыра’ (1565, 1578 гг.) запазычаны з польск. moźdźerz, mozgierz, якія з чэш. moždíř < с.-в.-ням. morsaere (суч. ням. Mörser) < с.-лац. mortārius ’ступа’. Першаснае ’ступа’ паводле формы перайшло на ’мартыра’. Сучасныя, пераносныя значэнні: мажджэр ’дурны, неразумны, дурная галава’ (Жд. 1, капыл., Нар. словатв.), клец. мажджы́ра (абразл.) ’твар, аблічча, галава’ (Нар. лекс.). Сюды ж: мажджэрыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТС). Больш падрабязна гл. Булыка, Запазыч., 205; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 53; Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346; Махэк₂, 378; Міклашыч, 203; Патабня, РФВ, 1, 263; Васэрцыер, 155.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́ць ’падшываць край чаго-небудзь; рабіць рубец’, ’будаваць што-небудзь з дрэва, бярвення’, ’здабываць (руду, вугаль)’ (ТСБМ), у выразе рубіць хату/хлеў ’часова без моху складаць сцены будынка з новых бярвенняў’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.); сюды ж рубну́ць ’секануць’ (ТС). Укр. руби́ти ’падрубаць, падшываць’, рус. руби́ть ’сячы’, н.-луж. rubnuś ’секануць’, в.-луж. rubnuć ’секануць’, чэш. roubiti ’будаваць; рабіць прышчэпку’, славен. róbiti ’падрубаць, падшываць’, серб.-харв. ру̀бити ’тс’, балг. ръ́бя ’абрубаць; рабіць зазубрылі; падрубаць’. Ст.-слав. рѫбити, стараж.-рус. рꙋбити ’будаваць з дрэва; рыхтаваць (ваяра)’ (Сразн., 3, 181–182). Прасл. *rǫbiti, *rǫbati на базе і.-е. *remb‑/*romb‑/*romb‑ ’сячы, рабіць насечку, рубец, шрам’, параўн. літ. rémbėti ’пакрывацца рубцамі; рубцавацца’. Старэйшае значэнне — ’рабіць засечку; рубцаваць’ < ’будаваць’ < ’сячы’ (Чарных, 2, 125). Паводле Трубачова (Ремесл. терм., 149), значэнне ’будаваць з дрэва’ другаснае на базе прасл. *rǫbъ ’край, абрэзаны кавалак’. Гл. руб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капо́т 1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капот ’жаночы халат’.
Капо́т 2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страхапу́д, страхапу́дала ‘страшыдла, пачвара (Юрч. Вытв., Мат. Гом.), страхопу́д ‘баязлівец’, ‘пудзіла’ (Сл. Брэс.; пін., брэсц., Нар. лекс.), страхопу́д, страхапу́дзіна ‘чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам’ (Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), страхопу́т ‘страшыдла’ (ТС). Укр. страхопу́д ‘страшыдла, пудзіла’. Да страх і пудзіць. Магчыма, кантамінацыя, паколькі спалучэнне сінанімічных паняццяў у адным складаным слове здаецца збыткоўным. Да словаўтварэння параўн. саракапут (гл.), чэш. strakapúd ‘від дзятла’ (гл. Махэк₂, 581). Няясныя адносіны да славен. strahopeten ‘палахлівы’, strahopetec ‘баязлівец’, звязаных з славен. petáti ‘бегчы, спяшацца’, pripetiti ‘здарыцца’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 30) узводзіць да і.-е. *pent‑ ‘ступаць, ісці, хадзіць’, гл. пуць. Тады другая частка слова можа быць атаясамлена з пут‑, прадстаўленым у сухапу́т ‘худы чалавек’ (Ян.), сухопу́цье ‘суша’ (ТС), збліжаным з пудзіць ‘палохаць’ (гл.). У такім выпадку ўкр. страхополо́х, польск. strachopłoch ‘баязлівец’ — другасныя ўтварэнні; параўн. таксама польск. strachopłód ‘тс’ (‘той, хто плодзіць страх’, Варш. сл.), strachopuł ‘тс’, укр. страхопі́льне ‘пудзіла, прывід’ з няяснай другой часткай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)