Лу́бін, лу́бын, лу́гын ’расліна з сямейства гарохавых, Lupinus L.’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гом., гродз., Кіс., Сл. Брэс.). З польск. łubin ’тс’, якое з с.-лац. lubinus < лац. lupinus ’воўчы’, — спачатку ’воўчае зелле’ < lupus ’воўк’ (Слаўскі, 5, 277; Кюнэ, 74). Сюды ж лубаве́ніско, лубаве́нішча, лу́бінішча, лубяны́ско, лу́бнішчо, лубя́нішча, лубі́нішча, лубо́віско, лубя́ннік, лу́бянне, лубя́ніска, лу́быныско ’поле, дзе расце лубін’, лубынэ́чныско ’абмалочаны лубін’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле. Паўлаў.

2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся. Ермаловіч. — А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб. Колас. [Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін... Шашкоў. // Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зе́лкі ’лекавыя травы’. Рус. урал. зело́к ’прут’, ярасл. ’трава’, зелки (ЛітССР) ’хвошч’, польск. ziołko ’трава’, ziele ’трава, лекавая трава’, серб.-луж. zełko ’траўка’, славен. zę̂lka ’Kräutchen’, балг. зѐлка ’качан капусты’, макед. зелка ’капуста, качан капусты’. Ст.-рус. зелка ’траўка’ (XVI ст.) Прасл. *zel‑ + ъk‑a з тым жа коранем, што ў зелле, зялёны (гл.): прасл. *zel‑ < і.-е. *gʼhl‑ і суфіксам ‑ък‑а. БЕР, 1, 633. Параўн. Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трызе́лле (try ziéljé) ‘нейкая лекавая расліна’: stau̯ Jesienko try ziélje kapáci (бераст., Федар. 5), тро́йзелле ‘трава лекавая’ (Нар. Гом.), trojzièlje ‘тс’ (клец., лях., Федар. 5), troch‑ziélje ‘тс’, trujziéle ‘тс’ (лях., Федар. 5), трузе́лле ‘тс’ (БНТ, Песні Беласточчыны). Параўн. укр. тризі́лля, троєзі́лля, тройзі́л, тройзі́лля ‘дзяцеліна, Trifolium pratense L.’, труйзі́лля ‘атрутная расліна, атрута’, рус. трое зелье (троѥ зелье усыпающее, да зелье бѣлое а третье черное), польск. trójzieleзелле заморскае, якое лечыць ад кожнай немачы адным дотыкам’, trujziele, trutziele ‘атрутная расліна’. Сюды ж, магчыма, чэш. trejzel, trýzel, славен. trizel, харв. trizal ‘жаўтушнік, Erysimum L.’. Відавочна, што пачатак слова ўключае тры (гл.), якое акрамя асноўнага значэння, звязанага з будовай расліны (параўн. укр. трійка ‘дзяцеліна, Trifolium pratense L.’, гл. ЕСУМ, 5, 643), мае пэўную магічную складовую частку, што дае падставы гаварыць пра асобную семантыку траічнасці (Тапароў, Этимология–1977, 3–20). Фанетычная варыянтнасць try‑/tru‑ (Варбат, Исслед., 446) сведчыць пра другасную сувязь з truti (гл. труць), што ўласціва і другой частцы слова (Махэк₂, 655), гл. зелле. Гл. таксама Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́сельнік ’расліна Erodium’ (Кіс.). Рус. а́истник, укр. бузьочник, бусьочник, буськи, журавліниє носики (Макавецкі, Sł. botan., 141–142), чэш. čapí nos, čápínůsek (Махэк, Jména rostl., 135), серб.-харв. ча̏пља, чапљика, чапљина, англ. storkʼs bill, ням. Reiherschnabel, франц. bec de grue, bec de cigogne (Сіманавіч, 186). Ад бу́сел: плады расліны вельмі падобныя да галавы з дзюбай бусла, параўн. апісанне расліны: «Іншы раз бусельнік росце по полю, з такімі дзюбамі зелле» (Арх. ГУ). Гл. Нейштадт, Определитель, 363–364; Сіманавіч, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зла́кі ’сямейства хлебных раслін’. Рус., укр. зла́ки ’тс’, балг. злак ’зеляніна, трава’. Ст.-слав. злакъ. Ст.-рус. злакъ (1096 г.). У бел.рус.) кніжным шляхам са ст.-слав. У рус. ярасл., валаг., урад зафіксавана зело́к, якое лічаць усх.-слав. адпаведнікам злак. Няясна, аднак, як зелок < zolkъ (ці як злак < zelkъ?). Параўн. зелкі. Верагодна, што злак < zol‑k‑ъ, дзе ‑k‑ — дэтэрмінант (як у знак і г. д.), а zol‑/zel‑ суадносіцца з зялёны, зелле (гл.). Фасмер, 2, 99; Шанскі, 2, З 93; Трубачоў, Проспект, 90–91; Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любе́знік1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг. любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск. lubiezny, lubieżny, рус. любезный): польск. lubieznka, lubieżnka ’стальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.

Любезнік2 ’палюбоўнік, каханак’ (ТС), ст.-польск. lubiezny, славен. ljubêznik, серб.-харв. ljūbeznik, љу̀безник ’тс’, ’сябар’. Прасл. lʼubezьnikъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць характэрныя гукі пры жаванні, ядзе. Немец сядзеў за сталом на лаве, парэзваў нешта ножыкам і клаў у рот, жаваў і чаўкаў. Чорны. «Чаўкае, як свіння», — падумаў Славік, каб хоць як-небудзь прынізіць свайго непрыяцеля. Шамякін. // што і без дап. Есці, гучна прыцмокваючы. [За перагародкай], фарсіста закруціўшы спіраллю хвост, скуб з Віталькавых рук і смачна чаўкаў зелле ладны круглы парсючок. Палтаран. Казюк Клышэўскі смачна чаўкаў і ў той жа час урачыста адказваў на пытанні. Броўка.

2. Утвараць гукі, падобныя на тыя, што ўзнікаюць пры жаванні; чвякаць. Пад ботамі чаўкае набрынялая вадой зямля. Асіпенка. Боты такія мокрыя, што аж чаўкаюць у іх анучы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж. zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел. галіць ’падганяць’, рус. галиться ’насміхацца’, чэш. háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж. zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бжа, лю́бша ’замова на каханне’, ’нагаворнае зелле’ (Гарэц.), ’ятрышнік, зязюлька плямістая, Orchis maculala L.’ (Растарг.), ’чараўнік, Platanthera bifolia L. C. Rich’ (Кіс.). Укр. любжа ’ятрышнік’, рус. смал., арл., кур. любжа ’ятрышнік’, ’чараўнік’. Утворана ад любіць (Сцяцко, Афікс. наз., 79). Матывацыя (Махэк, Jména, 299): расліна мае два клубні, якія нагадваюць яйцы, таму існавала павер’е, што прырода нібыта сама ўказала на тое, што гэта расліна служыць для павышэння патэнцыі (параўн. чэш. vstavač, польск. storczyk), выклікаючы каханне. Іншыя назвы звязаны з зязюляй (параўн. бел. зязюлька, чэш. žežhulka, zezulka, kukačka), бо яна (паводле фальклорных песень) мае адносіны да кахання і плоднасці. Прасл. lʼubьža (Трубачоў, Эт. сл., 15, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)