ссячы́ і ссе́кчы, ссяку, ссячэш, ссячэ; ссячом, ссечаце, ссякуць; пр. ссек, ‑ла; зак., каго-што.

1. Моцным ударам (якой‑н. вострай прылады) аддзяліць ад асновы. [Андрэй:] — Хочаш ссекчы дрэва, дык у камель тапаром, у камель. Пташнікаў. Тут, у вёсцы, елкі лапамі шыбы праціраюць! Якую хочаш, ссячы, спаві яе, бы дзіця, аборкай, ускінь на спадарожны грузавік. Лось. Дзічка аднабокая, абгарэлая — усе хаты перастаяла, да новай лепіцца. І карысці з яе нібы ніякай, а шкада ссекчы. Хадановіч. // Высечы поўнасцю (лес, дрэвы); знішчыць. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку, якую адвялі калгасу. Ермаловіч. [Ціток:] — Лесу на гэтыя акопы трэба — божа мой колькі. Ссякуць усю пушчу, ды і яшчэ мала будзе. Лобан.

2. Зрабіць дробным, пасячы якой‑н. прыладай. Ссячы бульбу.

3. Секучы (шабляй і пад.), б’ючы (палкай і пад.), знішчыць. Ссячы ўсю крапіву ля плота. // перан. Забіць чаргой з кулямёта і пад. Афіцэра Бондар скасіў аўтаматнай чаргой, ссек аднаго салдата, які кінуўся ўцякаць па агародзе. Навуменка.

4. Рассячы чым‑н. вострым у многіх месцах. // Збіць, пабіць, сцябаючы чым‑н. Ссячы пугай спіну. / Пра град, дождж і пад. Град ссек усе буракі. // перан. Спярэсціць (пра хваробу, маршчыны і пад.). Воспа ссекла твар.

5. Пакусаць у многіх месцах; скусаць. Маскіты ссеклі рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамя́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Пругкі, цвёрды, сакавіты. Мерна, роўна шархала [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва. Мележ. У разоры ўзвышаецца.. горка крамяных агуркоў, выбраных учора з град калгасніцамі. Пестрак. // Поўны здароўя, сілы (пра чалавека). Ляжала Ганна на ложку, песцячы ў мяккай цёплай пасцелі сваё маладое крамянае цела. Нікановіч.

2. перан. Свежы, ядраны. І здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадакоў. Якімовіч. // Грубаваты. Гэта быў ужо не той задзірысты франтавік Бесо Коркія, які мог сказаць сустрэчнай шыкарнай даме крамянае слоўца. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злажы́ць сов.

1. (в одно место) сложи́ть; (в копны — ещё) скопни́ть; (упаковать — ещё) уложи́ть;

з. дро́вы — сложи́ть дрова́;

з. рэ́чы ў чамада́н — сложи́ть (уложи́ть) ве́щи в чемода́н;

2. перен. (сочинить) сложи́ть;

з. пе́сню — сложи́ть пе́сню;

3. перен. (вину с себя на кого-л.) свали́ть, сложи́ть;

4. (в схватке) уби́ть, уложи́ть, положи́ть; свали́ть;

5. свали́ть, повали́ть;

ы́лі ўвесь лес — свали́ли (повали́ли) весь лес;

6. (прижать к земле) приби́ть;

грады́ў жы́таград приби́л рожь;

з. галаву́о́сці) — сложи́ть го́лову (ко́сти);

з. ру́кі — сложи́ть ру́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр. крупа, рус. крупа, крупы ’тс’, ст.-слав. кроупа ’кроха’, серб.-харв. кру́па ’крупа’, славен. krúpa ’тс’, польск. krupa ’крупа, град’, чэш. kroupa, kroupy, славац. krúpa, krúpy, н.-луж. kšupa, kśupy, в.-луж. krupa, krupy ’тс’. Прасл. krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл. hrufa ’струп’, hrjufr ’шурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е. kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл. trupъ і truxъ (гл. труп і труха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёд, лід ’замёрзлая вада’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк., Бяс., Ян., Сл. паўн.-зах.), лёдзіна, лёдіна, лёдына ’ільдзіна’ (Зн.; бяроз., лун., Шатал.). Укр. лід, рус. лёд, польск. lód, н.-луж. lod, в.-луж. lód, чэш. led, славац. ľad, славен. lę̑d, серб.-харв. ле̏д, макед. лед, лʼет, балг. лед, ледът, ст.-слав. ледъ ’лёд, мароз, лёдавы холад’. Прасл. ledъ адпавядаюць літ. ledùs, лат. lędus ’лёд’, а таксама формы з o‑асновай літ. lẽdas ’лёд’, ledaĩград’, ст.-прус. ladis. Магчыма, роднасным будзе і ірл. ladg ’снег’ (Стоўкс, 239). Параўн. ст.-грэч. λίθος ’камень’. Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 339–341; Скок, 2, 283–284; Бязлай, 2, 130; Шустар-Шэўц, 856). Сюды ж лун. лёденік ’вада на паверхні лёду’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абру́шыцца, ‑шыцца; зак.

1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль. Васілеўская. // перан. Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш. Танк.

2. перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну. Кавалёў. // Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі. Марціновіч. Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа. А. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Рэзкім штуршком прымусіць выпасці ўсё, многае. Павыбіваць вокны. □ І вясковыя хлопцы не праміналі, каб здзекліва запытаць, хто і за што.. [Ігару] зубы павыбіваў, што медныя ставіць давялося. Сіняўскі. // Б’ючы, топчучы, знішчыць усё, многае. Град павыбіваў пасевы. Каровы павыбівалі траву.

2. Трасучы, калоцячы, вычысціць усё, многае. Павыбіваць дываны.

3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў. Там вада, падаючы з лопасцяў, павыбівала такія ямы, што і цяпер не маглі знайсці жэрдку, якою б можна было дастаць дно. Сачанка.

4. Пракласці яздою, хадзьбой, пратаптаць многа чаго‑н. Павыбіваць сцежкі. □ Усціння ўзяла ў абедзве рукі па вядру .. і пайшла ўгору, асцярожна ступаючы ў канаўкі, якія павыбівалі капытамі коні, ходзячы на вадапой. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ча ‘вялікая хмара’ (Ян.; брасл., Сл. ПЗБ), ‘хмара’ (Гарэц., Ласт., Бяльк., Брасл. сл., Федар. 4, Сл. ПЗБ), ‘дажджавая хмара’ (зэльв., маст., паўд.-палес., віц., усх.-маг., усх.-гом., ЛА, 2): вышла да сіняя туча з‑пад цёмнага бору (паст., Песні нар. свят), ‘залева, праліўны дождж’ (ТС), ‘навальнічная хмара з маланкай’: Kab ciebe … lichaja tucza ŭbiła! (ваўк., Федар. 4), ‘граданосная хмара’: ту́ча кажуць, ек град (КСТ), ту́цы ‘хмары’ (гарад., ЛА, 2); ту́чка ‘светлая хмарка ў пагодлівы дзень’ (шарк., талач., касцюк., ЛА, 5), ту́чкі ‘воблачнасць несуцэльнага характару’ (Інстр. 1), ст.-бел. туча ‘хмара’, тученосный ‘які нясе хмары’: ильꙗ тоученосный ѡблакъ (ГСБМ); сюды ж тучы́на, тучынка ‘хмарка’ (Нас.); ту́чышча ‘вялікая хмара’ (Юрч. СНЛ), тучы́сты ‘праліўны’ (ТС), ту́чанне (ту́чыньня) ‘хмаранне’ (Юрч. СНЛ), ту́чыцца ‘хмарнець’ (Нас.), ‘хмарыцца’ (Юрч., Мат. Гом.), ту́чыць ‘тс’ (Юрч. Сін.); перан. ту́ча ‘вялікая колькасць чаго-небудзь (аваднёў, птушак, варон)’ (в.-дзв., дзятл., ЛА, 1; глыб., брасл., Сл. ПЗБ); магчыма, сюды і параўнанне як ту́ча ‘вельмі тоўсты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ту́ча ‘густая цёмная хмара’, ‘вялікая колькасць’, ‘грымоты з дажджом’, ‘праліўны дождж з градам’, ‘вецер, бура са снегам’, дыял. ‘вясёлка’, рус. ту́ча ‘хмара’, стараж.-рус. ту́ча ‘дождж’, ‘бура’, ‘хмара’; польск. tęcza ‘вясёлка’, каш. tącz(a) ‘залева’, палаб. tǫ́co ‘хмара’, н.-луж. tyca ‘вясёлка’, в.-луж. tuča ‘хмара з бурай’, tučel, tučałka ‘вясёлка’, славен. tóčaград’, серб. ту̏ча, харв. tȕča ‘тс’, ст.-слав. тѫча ‘дождж, залева, снег’. Прасл. *tǫča (< *tǫk‑ja) ‘дажджавая, навальнічная, градавая хмара’, роднаснае літ. tánkus ‘густы, часты’, ‘шчыльны, дзябёлы, тугі’, ст.-інд. tanákti ‘сціскае, збівае разам’, авест. taxma‑ ‘храбры, моцны’, арм. t‘anjr ‘густы’, ірл. técht ‘загуслы’, гоц. þeiƕo ‘гром’ < і.-е. *ten‑k‑ ‘сцягвацца, збірацца, збівацца’ < і.-е. *ten‑ ‘цягнуць, валачы’; першапачаткова *tęča‑ ‘збітая маса’ > ‘сабраная ў хмару’ і іншыя пераносныя значэнні (Фасмер, 4, 129; Брукнер, 570; Скок, 3, 517— 518; Борысь, 630; ЕСУМ, 5, 688). Як варыянт індаеўрапейская аснова падаецца ў выглядзе *temk‑ ‘рабіцца цвёрдым, згушчацца’ (Покарны, 1068; Сной, 769; ESJSt, 16, 973: тут крытыка версіі пра сувязь з *tukъ, гл. тук1, падрабязней Жураўлёў, Язык и миф, 340). Зводку ранейшай літаратуры гл. у Арол, 4, 122–133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкасі́ць сов.

1. (кончить косьбу) откоси́ть;

2. (износиться в процессе косьбы) откоси́ть;

каса́ сваё ~сі́ла — коса́ своё откоси́ла;

3. (на каком-л. участке) откоси́ть;

а. траву́ ад град — откоси́ть траву́ у (во́зле) гряд;

4. (возместить косьбой) отрабо́тать на косьбе́;

я за гэ́та адкашу́ — я за э́то отрабо́таю на косьбе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадбіва́ць сов.

1. (о многом — ударом отделить, отколоть) отби́ть;

2. (о многих, о многом — встречным ударом) отби́ть, отрази́ть;

3. (о многих — защищаясь, вынудить к отступлению) отби́ть, отрази́ть;

4. (о многих, о многом — отнять с боем) отби́ть;

5. (о многом — ударяя, оторвать приколоченное) отби́ть, отколоти́ть;

6. (о многом — повредить) отби́ть;

7. (о многом — нанести черту натянутой верёвкой, смазанной мелом или углём) отби́ть;

8. (о многом — оставить след) отпеча́тать;

9. (о многом — выделить путём обмера) отби́ть;

10. (о многом — отделить перегородкой) отгороди́ть;

11. (о многих) отби́ть;

п. пакупніко́ў — отби́ть покупа́телей;

12. (о многом) поби́ть;

града́ў жы́таград поби́л рожь;

13. (о многом — поставить клеймо) заклейми́ть;

14. (о многом — желание, охоту) отби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)