Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотатьвязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунтэ́ль, памянш. пунтэлік ’звязка счэсанага і сплеценага льну’ (віл., Шатал.), ст.-бел. пунталь ’звязка’. Запазычана з ням. бавар. punki ’звязка, вузел’, ням. Bündel ’тс’, што ўзыходзіць да Bund ’сувязь’ (< ням. bindenвязаць’). Гл. пу́ндзель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́цца несов.

1. (согласовываться, соответствовать) вяза́ться;

сло́вы абвінава́чанага не вя́жуцца з паказа́ннямі све́дак — слова́ обвиня́емого не вя́жутся с показа́ниями свиде́телей;

2. цепля́ться, пристава́ть, привя́зываться;

3. страд. вяза́ться; плоти́ться; см. вяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перавяжыха ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch’ (віц., Кіс.). Відаць, да перавяза́ць: сцябло расліны выглядае нібы перавязанае ў каленцах, адкуль вырастаюць лісты. Да пера- і вяза́ць (гл.). Мена з > ж характэрная для паўн.-зах. Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абавяза́ць у другасным абстрактным значэнні; параўн. укр. обовʼязати, ст.-польск. obiązać, obwiązać, польск. obowiązać, серб.-харв. обаве́зати, обве́зати, славен. obvezati, ст.-слав. обѧзати. Тлумачэнне гэтай ізалексы даволі складанае. Яе праславянская форма *ob‑vęz‑ati. Гл. вязаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́юсны (аб ікры) (ТСБМ). З рус. паю́сный, якое з па́юс ’торбачка з ікрой у рыбы’ < ст.-рус. паюзъ < прасл. pa‑ǫzъ < vęzati > вязаць (гл.) — Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 32–34; Этимология–1976, 168; Борысь, Prefiks., 18–20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абарса́ць ’зацягнуць аборы ў лапці’ (Шат.), обарсаць (КСТ, КЭС), аббэрсаны (КТС), магчыма, *об‑вьрз‑ати (< прасл. *vьrz‑tiвязаць’), параўн. рус. верзни ’лапці’ і бел. барсні ’тс’. Іншую версію гл. у Рудніцкага, 201. Параўн. таксама Краўчук, Бел.-укр. ізал., 37. Гл. барсні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > в мае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скварж, сквірж ‘скручаная пятля на нітцы’ (кам., кобр., ЛА, 5), сквырж ‘закрутка на нітках’ (кобр., Ск. нар. мовы), скваржі́ ‘скруткі на прадзенай нітцы’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Хутчэй за ўсё, ад *vьrzti (гл. вярзці), параўн. балг. вържавязаць, рабіць вузел’, з гіпатэтычнай прыстаўкай *sk(o)‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́злік, мозо́лік ’вузельчык’ (драг., Уладз.), драг. мозі́ль, мозо́лык, кам. мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ. mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgùвязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)