Му́злік, мозо́лік ’вузельчык’ (драг., Уладз.), драг. мозі́ль, мозо́лык, кам. мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ. mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgù ’вязаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)