Абавяза́ць у другасным абстрактным значэнні; параўн. укр.обовʼязати, ст.-польск.obiązać, obwiązać, польск.obowiązać, серб.-харв.обаве́зати, обве́зати, славен.obvezati, ст.-слав.обѧзати. Тлумачэнне гэтай ізалексы даволі складанае. Яе праславянская форма *ob‑vęz‑ati. Гл. вязаць.