вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.

1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

В. снапы.

2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

В. разбойніка.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

В. карункі.

В. панчохі.

4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).

В. цагліны цэментам.

В. бярвенне.

5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

Вяжа ў роце ад кіслага.

Танін вяжа.

|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).

|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вяжу́ вя́жам
2-я ас. вя́жаш вя́жаце
3-я ас. вя́жа вя́жуць
Прошлы час
м. вяза́ў вяза́лі
ж. вяза́ла
н. вяза́ла
Загадны лад
2-я ас. вяжы́ вяжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вя́жучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вяза́ць несов.

1. в разн. знач. вяза́ть;

в. снапы́ — вяза́ть снопы́;

в. ру́кі каму́е́будзь — вяза́ть ру́ки кому́-л.;

в. панчо́ху — вяза́ть чуло́к;

вя́жа ў ро́цебезл. вя́жет во рту;

в. цаглі́ны цэме́нтам — вяза́ть кирпичи́ цеме́нтом;

2. (плоты) плоти́ть;

лы́ка не вя́жа — лы́ка не вя́жет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяза́ць, вяжу, вяжаш, вяжа; заг. вяжы; незак.

1. што. Цесна злучаць, абвіваючы чым‑н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік. Чарот.

2. каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць. Колас. Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку. Чорны. // перан. Не даваць волі, перашкаджаць каму‑н. рабіць што‑н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы. Колас.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.

4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. // безас. Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога‑н. рэчыва). У роце вяжа.

5. Валодаць уласцівасцю змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

•••

Лыка не вяжа — пра п’янага, які ледзь можа гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяза́цьII (быць вязкім) zusmmenziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вяза́цьI

1. (плесці) strcken vt; häkeln vt (кручком);

2. (звязваць) bnden* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вяза́ць. Ст.-рус. вязати, рус. вяза́ть, укр. вʼяза́ти, польск. wiązać, чэш. vázati, ст.-слав. вѧзати, балг. ве́жа, ве́звам, серб.-харв. ве́зати і г. д. Прасл. *vezati, *vežǫ (*vęzi̯ǫ) ’тс’ і *vęzti, *vęzǫ (параўн. ц.-слав. оувѧзти, ст.-чэш. viezti vazu). Паходжанне ўсёй групы слоў не вельмі яснае. Агляд этымалогій гл. у Фасмера, 1, 374. Параўн. Махэк₂, 679.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́ть несов.

1. вяза́ць;

2. (чулки и т. п.) вяза́ць, рабі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плоти́ть несов., спец. вяза́ць плыты́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажу́р¹, -у, м.

1. Скразное вязанне, пляценне.

Вязаць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна.

Пакрывала з ажуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)