Скварж, сквірж ‘скручаная пятля на нітцы’ (кам., кобр., ЛА, 5), сквырж ‘закрутка на нітках’ (кобр., Ск. нар. мовы), скваржі́ ‘скруткі на прадзенай нітцы’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Хутчэй за ўсё, ад *vьrzti (гл. вярзці), параўн. балг. вържа ‘вязаць, рабіць вузел’, з гіпатэтычнай прыстаўкай *sk(o)‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)