Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козинаволас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Востры, войстры (БРС, Нас., Яруш., КТС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. о́стрый, укр. о́стрий, го́стрий, ст.-рус., ст.-слав. остръ, польск. ostry, чэш., славац. ostrý, балг. о́стър, серб.-харв. о̏шта̑р, о̏штра, о̏штро, славен. óster, ȏstra, óstro, в.-луж. wostry, н.-луж. wótšy. Для прасл. рэканструюецца ostrъ (Махэк₂, 421). Роднаснае літ. aštras, лат. дыял. astrs ’конскі волас’, ст.-інд. áśriḥ ж. р. ’край, вугал, грань, лязо’; aśániḥ ’вастрыё стралы, кідальная зброя’, грэч. ἄκρος ’верхні, крайні’, ἄκρον ’вяршыня, край, канец’, лац. ācer ’востры’, арм. asełn ’ігла’, ст.-ірл. ēr ’высокі’ (*ak̑ros), алб. áthëtë ’кіслы, даўкі’, грэч. ὄκρις ’вастрыё, вяршыня гары’, лац. ocris ’mons confragosus’, ст.-ірл. ochar ’вугал, выступ’ (гл. Траўтман, 15; Праабражэнскі, 1, 666; Майргофер, 1, 61; Фасмер, 3, 167; там і інш. літ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пліс1 ’баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту’ (ТСБМ; віц., Хрэст. дыял.), ’аксаміт’ (Бяльк.); укр. плис ’баваўняны аксаміт’, рус. наўг. тис ’тс’. З гал. pluis, ням. Pluss (XVII ст.), якія з лац. pilusволас’ (Карскі, Труды, 422; Фасмер, 3, 282; Васэрцыер, 174) < араб. belas ’шарсцяная матэрыя’. Сюды ж: плі́савы ’аксамітавы’ (рас., Шатал.), плі́саўка ’плюшавы жакет’ (дзятл., З нар. сл.), ’плюшавая куртка’ (калінк., Мат. Гом.).

Пліс2, плі́са, плі́ска ’шырокая стужка на падоле спадніцы’ (Бір.; Жд. 1; чырв., З нар. сл.), ’плісэ’ (капыл., Сл. ПЗБ), плі́сы ’фальбоны’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’стужкі на спадніцы, прышытыя папярок’ (ТС). З польск. plisa ’тс’, якое з франц. plissé ’плісіроўка’, ’плісэ’, што з’яўляецца дзеепрыметнікам да plisser = plisować ’запрасоўваць фалды на тканіне’ (SWO, 1980, 581; Банькоўскі, 2, 610).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўсць, по́ўсь, по́ўсьть ’шэрсць’, ’падшэрстак’, ’пыл, валаконцы, якія збіраюцца пад кроснамі або пры апрацоўцы нітак ці кужалю’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Уладз., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), ’асцюкі ў коласе’ (пух., асіп., ЛА, 2), ’шэрсць, якая вылазіць з жывёлы’ (Шат.), ’футра’ (смарг., Сл. ПЗБ), по́высць ’воўна’ (Мат. Маг.), укр. повсть ’лямец’, рус. дыял. полсть ’лямцавая посцілка’, ’полка’, полсти́на ’лямец’, ст.-рус. пълсть ’лямец, дыван з лямцу’, польск. pilść, чэш. plst ’лямец, фетр’, в.-луж., н.-луж. pjelsć, славац. plsť, славен. pȏlst, серб.-харв. пу̏ст ’лямец’, балг. плъст, макед. pólst ’тс’ (Lex. mac. du XVI‑e siecle). Да прасл. *pьlstь, роднаснага ст.-в.-ням. filz ’воўна’, англ.-сакс. felt, швед., дац. filt, лац. pilleus, pilleum ’лямцавы капялюш’, грэч. πῖλος ’лямец’, што ўзыходзяць да і.-е. *piles‑волас’ (БЕР 5, 372; Скок, 3, 81–82; Фасмер, 3, 318; Шустар-Шэўц, 2, 1078; Сной₂, 542).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́тка ‘прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і інш.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Касп., Сцяшк., З нар. сл., Нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘вязаная жаночая хустка’ (Касп.), ‘рашотка ў стаяку або пліце, на якую кладуць дровы’ (лун., Шатал.), ‘чапец каля кішок’ (карэліц., Шатал.), сець ‘сетка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Яшк. Мясц.), сець, сітка, сы́тка, сётка ‘палатно для рыбалоўных сетак’ (ЛА, 1). Укр, сіть, рус. сеть, се́тка, польск. sieć, siatka, в.-луж. syć, н.-луж. seś, чэш. síť, славац. sieť, ст.-слав. сѣть ‘сетка, пятля, сіло’. Прасл. *sětь. Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-прус. saytan ‘рамень’, літ. siẽtos, saĩtas ‘прывязь’, лат. saitis, saĩte ‘завязка, пута, вяроўка’, лац. saeta ‘тоўсты волас, шчаціна’, ст.-в.-ням. seid н. р. ‘вяроўка, пятля’, ст.-інд. sētár‑ ‘пута’; Траўтман, 252 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 637, 860; Вальдэ-Гофман, 2, 462; Фасмер, 3, 614–615; Махэк₂, 544; ESJSt, 13, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упа́сці, упаду, упадзеш, упадзе; упадзём, упадзяце; пр. упаў, упала; заг. упадзі; зак.

1. Зак. да падаць (у 1, 2, 4, 5, 7–10 знач.).

2. Уваліцца, запасці ўнутр. [Гардзей:] — Вунь як яна [сястра] пастарэла. Нос завастрыўся. Вочы ўпалі, як бы выцвілі. Сабаленка. Цяпер.. [Андрэй] амаль не падобны на сябе: твар густа зарос, скроні ўпалі і быццам бы пасівелі. Кулакоўскі.

3. у што. Дайсці да якога‑н. стану, становішча (звычайна цяжкага). Упасці ў роспач. Упасці ў спячку. Упасці ў беднасць. □ Кет Джэры паспрабавала расплюшчыць павекі і ўспомніць. Але ні першае, ні другое зрабіць не ўдалося. Яна зноў упала ў забыццё. Гарбук. Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, Уладу страціў над сабой. Колас. // Прыйсці ў сваіх поглядах, паводзінах да чаго‑н. непажаданага. Упасці ў ідэалізм. Упасці ў фармалізм. Упасці ў распусту. Упасці ў крайнасць.

•••

Волас з галавы не ўпаў (не ўпадзе) гл. волас.

Не ўпасці тварам у гразь — тое, што і не ўдарыць тварам у гразь (гл. ударыць).

Сэрца ўпала гл. сэрца.

Упала заслона гл. заслона.

Упасці духам — тое, што і заняпасці духам (гл. заняпасці).

Упасці на калені — тое, што і стаць на калені (гл. стаць).

Упасці (укінуцца) у вока (вочы) каму — а) звярнуць на сябе ўвагу. «Чым я так упаў яму [дакладчыку] ў вока? — падумаў я. — Вучыўся, як і ўсе.» Сабаленка; б) спадабацца. [Несвіжанка] адразу ўпала.. [Кірылу] ў вока, але ён усімі сіламі стараўся ніколі не спатыкацца з ёю. Чорны.

Упасці ў ногі — а) пакланіцца каму‑н., упасці ніц перад кім‑н.; б) пачаць маліць, прасіць каго‑н. [Язэп] разумеў, што Клава ў ногі яму не ўпадзе... Яна гордая і прасіць яго не стане. Асіпенка.

Яблыку няма дзе ўпасці — а) вельмі многа каго‑н. Бываюць такія сходы, што тут яблыку няма дзе ўпасці: і на падаконніках людзі сядзяць, і на парозе, хто ўжо зусім змарыўся, ёсць у канцылярыі ляжанка, дык і на ляжанку садзіцца. Кулакоўскі; б) вельмі цесна. — Зноў Заранік адчыніў дзверы, — злосна заўважыў нехта з глыбіні вагона. — Тут і так няма дзе яблыку ўпасці. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэнь ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’ (ельск., Анох.), ’прыстасаванне для гэтага ж’ (КСТ). Рус. жень ’прыстасаванне (вяровачная лесвіца) для пад’ёму бортніка на дрэва’ (Даль), ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’ (ніжнегар., кастрам.), укр. жень (Грынч.), палес. же̂нь, жінь, жинь (Ніканчук, Матеріали до лексичного атласу укр. мови. Київ, 1979, с. 214–215) ’прыстасаванне для пад’ёму бортніка на дрэва’, ст.-чэш. žině ’грубая нітка, матуз з воўны’ (Махэк), славац. žínka ’матуз’, славен. žínjica ’конскі волас, матуз з конскіх валасоў’, серб.-харв. žińica ’кайма’ (RJA). Рэканструкцыя прасл. формы выклікае пэўныя цяжкасці: галосны мог бы быць (укр. дыялекты ведаюць на яго месцы не толькі i, але і e; славен. дыялекты ведаюць i). Гэтаму не пярэчыць і балт. ei ў роднасных утварэннях: літ. geinỹs, лат. dzeinis ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’. Аднак > > *a (пасля ), а калі < *oi, перад ім не ўзнікае , а *dz > *z. Гэтаму адпавядае польск. dzieńić ’карыстацца дрэвам у бортніцтве’ (SJP, 2, 582: пад dzień II), dzianek ’дрэва, якім карыстаюцца бортнікі’, дыял. dzianka ’борць у старой сасне’ (Карловіч). У форме *žěnь, што адлюстравалася ў бел., рус., укр., чэш., славац., славен., узнікла, магчыма, пад уздзеяннем *žica; польск. dzień уступала ва ўзаемадзеянне з dziać (< *děti) ’рабіць’ (у тым ліку вуллі ў дрэве), што садзейнічала захаванню dz у dziany, якое страчвала сувязь з dzień і атрымлівала з dziać (гл. Bartnictwo ў Глогера, Encyklopedia staropolska, І, 121). На сувязь балт. слоў з рус. указана ўжо ў Мюленбаха–Эндзеліна (1, 540), а Махэк₂ (728) адзначыў роднаснасць ст.-чэш. і славац. з балт. і лац. funis ’канат, матуз’ (дзе можа быць з *oi, Эрну-Мейе, 262). Тады жэнь роднаснае жычка (гл.), прычым можа ўзыходзіць да і.-е. кораня *g​hei̯: g​ (Покарны, 1, 489) і рэканструявацца як *g​hoi̯n‑i‑s. Гл. яшчэ жыла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каса́1 ’каса ў жанчын’, косы ’валасы’ (З нар. сл.), укр. коса ’каса’, коси ’валасы’, рус. коса ’каса’, косы ’валасы’, ст.-чэш. kosa ’валасы на галаве’, палаб. tʼösa ’каса’, ст.-польск. kosa ’каса’, балг. коса ’валасы на галаве’, мак. коса ’валасы’, серб.-харв. ко̀са ’валасы’, ко̏се ’косы’, славен. kosa ’каса’. Прасл. kosa ’валасы на галаве’ генетычна суадносіцца з česati ’часаць, прычэсваць’ як розныя ступені аблаўту. Але прасл. kosa рэгулярна адпавядае літ. kasà ’каса’, лат. kasa. Балтыйскія паралелі сведчаць аб тым, што значэнне ’каса ў жанчын’ з’яўляецца найбольш старажытным. Гэта адпавядае значэнню славянскага дзеяслова česati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 132). Іншыя індаеўрапейскія паралелі да прасл. kosa: ст.-в.-ням. haro (сучас. Haar ’валасы’) < прагерм. hazwa ’часанне’, ірл. cass ’кудзер’ і інш. Нельга разглядаць літ. kasà і лат. kasa як запазычанні з славянскіх моў толькі на падставе таго, што ў балтыйскіх мовах адсутнічаюць паралелі да прасл. česati і, значыць, няма фармальнай і семантычнай пары тыпу cesati‑kosa (наяўнасць балтыйскай пары літ. rankà riñkti ’рука — збіраць’ не з’яўляецца аргументам на карысць балтыйскага паходжання прасл. rǫka, якая таксама не мае пары). Адносна карэляцыі kǫsavolsъволас’ гл. Мартынаў, Язык, 51.

Каса́2 ’прылада для кашэння’, укр. коса, рус. коса, чэш. kosa, славац. kosa, в.-луж. kosa, польск. kosa, балг. коса, макед. коса, серб.-харв. ко̀са. Бліжэйшая паралель да прасл. kosaст.-інд. śásati ’рэжа’. У сувязі з гэтай паралеллю ўзнікае пытанне аб нерэгулярнасці пачатковага зычнага ў славянскай лексеме. Тлумачэнне к у прасл. kosa (павінна было быць *sosa) дысіміляцыяй нельга разглядаць як доказ, паколькі такой заканамернасці не існуе, хоць спарадычна такія замены магчымы. Намі зроблена спроба растлумачыць kosa ў рамках агульнай тэорыі акамадацыі (Мартынаў, Слав. акком., 159). Шэраг даследчыкаў разглядае прасл. kosa ’прылада для кашэння’ як метафарычны перанос ад kosa ’каса ў жанчын’, лічачы такім чынам каса1 і каса2 адной лексемай з двума значэннямі (Брукнер, 259; Якабсон, Word, XI, 4, 1955, 611).

Каса́3 ’селязёнка’ (Шат., Касп.). Названа так на сваёй форме, гл. косы. Уліваючы абмежаваны арэал распаўсюджання слова, не выключана балтыйскае яго паходжанне (Параўн. Сакалоўская БЛ, 16, 1979, 3–4).

Каса́4 ’прамень’ (Шат., Яруш., Шатал.). Чыста метафарычны перанос ад каса1. Параўн. Шатал., 76: «косы сонейка папаускала аж да самэй землі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упа́сці сов.

1. в разн. знач. упа́сть; (о подозрении — ещё) пасть; (понизиться в уровне — ещё) убы́ть;

у се́нцах упа́ла вядро́ — в сеня́х упа́ло ведро́;

пасля́ стрэ́лу не́калькі чалаве́к упа́ла — по́сле вы́стрела не́сколько челове́к упа́ло;

з клёна ўпаў жо́ўты лісто́к — с клёна упа́л жёлтый листо́к;

валасы́ ўпа́лі на во́чы — во́лосы упа́ли на глаза́;

цень упа́ў на зямлю́ — тень упа́ла на зе́млю;

на яго́ ўпа́ла падазрэ́нне — на него́ па́ло подозре́ние;

вада́ ў рацэ́ ўпа́ла — вода́ в реке́ упа́ла (убыла́);

2. в др. знач. впасть;

яго́ шчо́кі зусі́м упа́лі — его́ щёки совсе́м впа́ли;

у. ў бе́днасць — впасть в нужду́;

у. ў ро́спач — впасть в отча́яние;

у. ду́хам — пасть ду́хом;

ка́менем у. — ка́мнем упа́сть;

засло́на з вачэ́й упа́ла — пелена́ с глаз упа́ла;

я́блыку няма́ дзе ўпа́сція́блоку не́где упа́сть;

во́лас з галавы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

у. ў во́ка — (каму) обрати́ть на себя́ (чьё) внима́ние;

у. з не́ба на зямлю́ — упа́сть с не́ба на зе́млю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаць, стану, станеш, стане; зак.

1. Ступіўшы на якое‑н. месца або куды‑н., спыніцца; размясціцца ў вертыкальным становішчы. Стаць на прыступку. □ Данік не пайшоў да студні. Ён толькі стаў каля плота і пазіраў на Міколу — ужо з захапленнем у заплаканых вачах. Брыль. / З азначальнымі словамі, якія падкрэсліваюць асаблівасці гэтага дзеяння. Стаць прама. □ Не паспеў камандзір абвесці вачыма строй, як усе матросы сталі да яго бліжэй на два крокі — плячо ў плячо, дужыя, абветраныя, суровыя. Б. Стральцоў.

2. Падняцца на ногі, устаць. Дапамагчы хвораму стаць на ногі. □ Расце дзіцятка неўзаметку. На ногі пробуе сам стаць. Колас. / Са словамі, якія называюць частку цела, што з’яўляецца апорай пры такім становішчы. Стаць на рукі. Стаць на пальчыкі. □ З гэтага дня мы пачалі з нецярплівасцю чакаць, калі шчаня расплюшчыць вочы і цвёрда стане на ножкі. Бяганская. О, мядзведзь сваю ролю ведае, ролю смешную ў камедыі — стаць пацешна на заднія лапы, па-старэчаму станцаваць. Рудкоўскі. // Падняцца, задрацца ўверх (пра валасы, шэрсць). Валасы сталі тырчка на галаве ў Куляша. Шамякін.

3. Узяцца за якую‑н. работу, распачаць якую‑н. дзейнасць, звязаную са знаходжаннем на нагах. Стаць за станок. □ Мароз выйшаў павольна, стаў за трыбуну, узяўся абедзвюма рукамі за яе краі і зірнуў на заднія рады. Лобан. // Наогул пачаць працаваць. «Дык ты ўжо ста-аў на работу ці не?» — спагадліва пыталася гаспадыня. Кулакоўскі.

4. Запыніцца, спыніць рух (пра чалавека, жывёлу, калёсы і пад.). Міхал Тварыцкі стаў на адным месцы. Чорны. Ды раптам стаў на месцы конь. Смагаровіч. Калі дарога пачала падымацца ўгору, гняды стаў. Чарнышэвіч. Падводы сталі — уперадзе была рэчка. Капыловіч.

5. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, заводы, фабрыкі і пад.). Сівец цяпер за сталом ля сцяны даставаў галавой аж да ходзікаў. Андрэй убачыў, што ходзікі сталі. Пташнікаў. [Здэховіч:] Я вам [сялянам] выпасу не дам — ваша скаціна падохне, вы не дасце бульбы — мой бровар стане. Вітка. // перан. Перастаць развівацца, рухацца наперад; спыніцца. Увесь базар сабраўся, і гандаль усякі стаў. Тарашкевіч доўга расказваў, праўду рэзаў. Янкоўскі. На дзень станеш — на два адстанеш. Прыказка. / у паэт. ужыв. Наша сэрца — не стане — шматмільённа яно. Кляшторны.

6. Замерзнуць (пра раку). Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака. Кулакоўскі. Сож стаў летась позна, а снег лёг яшчэ пазней: нешта ажно на Новы год. Карамазаў.

7. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам. Туман стаў над рэчкай. □ У поўдзень, як стане сонца над самай галавой, рэйкі награюцца так, што па іх боязна ступіць босай нагой. Навуменка. / Пра хмары. Ой вы, хмары, што вы сталі? Што вы неба нам заслалі? Колас. // Пастаць, наступіць (звычайна пра пагоду, поры года). — Адліга стала на дварэ, цёпла, — сказаў Астап, падаючы старому руку. Чорны.

8. Часова размясціцца дзе‑н. (на адпачынак, пастой, стаянку). Наехалі уланы-палякі Да сталі на пастой... Чарот. [Афіцэр:] — Што ж, ёсць вада і паша, Дык станем на папас. Лужанін. // Зняць кватэру, пакой у каго‑н. Валя зразумела гэтую недарэчнасць адразу і хацела стаць на кватэру там, у Сябровічах, але дырэктар МТС і старшыня калгаса запратэставалі. Шамякін. Стаў на кватэры ў старэнькім ашаляваным доміку, у пажылых гаспадароў-пенсіянераў... Далідовіч.

9. перан. Падняцца для барацьбы з кім‑н., на абарону чаго‑н. Я не знаю большай чэсці, Як святы доўг чэсна несці — Стаць на абарону. Колас.

10. перан. Заняць якую‑н. пазіцыю ў адносінах да каго‑, чаго‑н., прытрымлівацца якіх‑н. поглядаў, ацэнак. Перад панам тым з Канева Смела дзеўка стала. Купала. Сцёпка стаў на грунт крытыкі, каб хоць гэтым насаліць «комплексам». Колас. У канцы месяца лютага Зосю выклікалі ў суд стаць за сведку. Чорны.

11. Памясціцца, размясціцца на якім‑н. месцы (пра прадметы). Шафа тут не стане.

12. Узнікнуць, з’явіцца. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Напаткацца, паявіцца перад вачыма і пад. Але вось вялікі шэры будынак пошты стаў на рагу і засланіў сонца. У яго цяні адразу адчуўся непрыемны зімовы халадок. Каршукоў.

13. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца. Матуля выпраўляла Нас да бацькоў сваіх: — Каб тут чаго не стала, Пабудзьце ля старых. Гілевіч. Як гэта стала з табою, мой дружа, як гэта стала, Як адбылося, што сёння не ўспомніў ты, дружа, Дзе цябе маці з хаты ў свет выпраўляла. Кірэенка. // перан. Ператварыцца, набыць новыя якасці. Ён і яна не агледзеліся, Як дарога сцежкаю стала. Куляшоў. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў як вір ракі. Калачынскі. / у безас. ужыв. Яна [Марына] ўсе выплакала слёзы, Але не стала ёй лягчэй. Колас. Нідзе стала добра на душы, яна хадзіла з дзяўчатамі і многа-многа балбатала. Лобан. Шуру стала сумна, нечым цяжкім сцяло грудзі. Ставер.

14. Заступіцца за каго‑н. [Спорык:] — Я за таварыша стану заўсёды! Брыль.

15. Замяніць каго‑н. у чым‑н. Ну а за бацьку стаў дзядзька Чужы мне І свой, бо да цёткі прыйшоў прымаком. Прыходзька.

16. безас., каго-чаго (толькі з адмоўем). Перастаць існаваць, памерці. Пяць год мінула, Як цябе [Я. Купалы] не стала. Астрэйка. Жыў чалавек па свеце, пайшоў не па той дарозе, заблытаўся, і не стала яго. Ваданосаў. // Знікнуць. Калі вады не стала, паспрабаваў дастаць са студні, як гэта рабіла маці, але не змог. Няхай. Калі бомба забіла цёцю Веру, тады не стала і школы. Лынькоў. Путаў няволі не стала, — Скінуў працоўны народ. А. Александровіч.

17. безас. Хапіць. Я чытаў новы рукапіс маладога аўтара. Цікавы. І вельмі баяўся: стане яму матэрыялу на чарговую рэч? Лужанін. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. Колас.

18. Ужываецца ў саставе выказніка ў значэнне зрабіцца кім‑, чым‑н. Стаць матэматыкам. □ І чаму не стаў я лесніком, Лес мой, брат мой... Быў бы я тваім замком І тваёю брамай. Пысін. Я гляджу, і здаецца; расплачуся я: Вось якой прыгажуняй ты [настаўніца] стала! Гілевіч.

19. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў значэнні дзеяслова «пачаць». Тут жа ля воза [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Міколка стаў наразаць хлеб на стол. Лынькоў.

•••

Валасы сталі дыбарам (дыбам) гл. волас.

Ні стаць ні сесці — так цесна, што няма дзе павярнуцца.

Стаць валам — выступіць дружна, усёй грамадой.

Стаць ва ўладзе (на чале ўлады) — атрымаць уладу, пачаць кіраваць дзяржавай, узначаліць.

Стаць (перайсці) на бок каго — далучыцца да чыёй‑н. думкі, заступіцца за каго‑н.

Стаць на вахту — пачаць самааддана працаваць у гонар чаго‑н.

Стаць (стаяць) на дарозе чыёй, у каго (на шляху чыім, у каго); стаць (стаяць) папярок дарогі каму — перашкодзіць (перашкаджаць) каму‑н. у чым‑н. (звычайна ў дасягненні якой‑н. мэты).

Стаць на дыбкі — рэзка запярэчыць. [Андрэй:] — Старшыня калгаса стаў на дыбкі, як дачуўся. «Вазьміце, кажа, двух другіх за яго аднаго». Цэніць, бачыш, цябе. Пальчэўскі.

Стаць на калені — пакарыцца, падпарадкавацца каму‑н.

Стаць на лыжы — пачаць хадзіць на лыжах.

Стаць на (сваё) месца — прыйсці ў парадак.

Стаць на ногі — а) зрабіцца самастойным; узмужнець; заняць нейкае месца ў грамадстве і пад. — Нам палягчэе жыць, старым: Кандрат наш стаў на ногі. Смагаровіч; б) паправіць свае справы. — Дадзім каня, сусед! Дадзім! А Абмяркуем. На ногі станеш спакваля... Бялевіч. [Кірыла:] — Гэта нялёгка дасца, але мы ў сілах хутка стаць на ногі. Гурскі; в) паправіцца пасля хваробы. Неўзабаве .. [партызанка] стала на ногі і пачала рыхтавацца да звароту ў партызанскі атрад, у родную Беларусь. Дудо.

Стаць на свой хлеб — пачаць самастойнае жыццё.

Стаць на ўлік — зарэгістравацца ў спісах якой‑н. арганізацыі.

Стаць на чаргу — уключыць сябе ў спіс асоб, якія атрымліваюць што‑н. у парадку чарговасці.

Стаць на шлях чаго, які — пачаць дзейнічаць або развівацца ў пэўным кірунку.

Стаць на якар — тое, што і кінуць якар (гл. кінуць).

Стаць слупам — здранцвець ад нечаканасці; спыніцца ў нерухомасці.

Стаць сцяною — выступіць дружна, усе як адзін.

Стаць у позу — знарок заняць неапраўданую пазіцыю (у спрэчцы, вырашэнні якога‑н. пытання і пад.).

Стаць у строй — зрабіцца працаздольным.

Стаць у тупік — трапіць у безвыходнае становішча; збянтэжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)