во́лас

‘шэрсць на целе жывёлы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. во́лас
Р. во́ласу
Д. во́ласу
В. во́лас
Т. во́ласам
М. во́ласе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́лас

‘асобная валасіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́лас валасы́
Р. во́ласа валасо́ў
Д. во́ласу валаса́м
В. во́лас валасы́
Т. во́ласам валаса́мі
М. во́ласе валаса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́лас, -а і -у, мн. валасы́, валасо́ў, м.

1. -а. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

Вырваць сівы в.

Кучаравыя валасы.

Схапіцца за валасы (перан.: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.). Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе). Да сівых валасоў (да старасці). В. у в. (вельмі падобныя). І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).

2. -у, зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

Конскі в.

|| памянш. валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. валасяны́, -а́я, -о́е.

Валасяное покрыва.

В. матрац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лас, -са, собир. -су (мн. валасы́) м. во́лос;

ко́нскі в. — ко́нский во́лос;

валасы́ ста́лі дубка́ — во́лосы ста́ли ды́бом;

в. з галавы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

дажы́ць да сівы́х валасо́ў — дожи́ть до седы́х воло́с;

і на в. не засну́ў — глаз не сомкну́л;

ірва́ць на сабе́ валасы́ — рвать на себе́ во́лосы;

ні на в. — ни на во́лос;

прыцягну́ць за валасы́ — притяну́ть за во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́лас, ‑а і ‑у; мн. валасы, ‑оў; м.

1. ‑а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас. // толькі мн. Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.

2. ‑у, зб. Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас.

•••

Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім‑н.

Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання.

Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць.

Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.

І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў.

Ірваць на сабе валасы гл. ірваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лас1 (БРС, Бір., Шат., Касп., КТС). Рус., укр. во́лос, ст.-слав. власъ, польск. włos, в.-луж. włós, н.-луж. łos, каш. vłos, чэш., славац. vlas, серб.-харв. вла̑с, славен. lȃs, балг., макед. влас. Прасл. volsъ. Роднасныя авест. varəsa‑волас чалавека або жывёліны, асабліва на галаве’, с.-перс. varsволас’, ст.-інд. válśaḥ ’галінка’, магчыма, грэч. οὖλος ’кучаравы’ або λάχνη, λάχνος ’воўна’, літ. valaĩ мн. л. ’валасы конскага хваста, вуда’, а таксама ст.-рус. володьволас’, ц.-слав. владь, рус. дыял. во́лоть ’ніць, волас’, бел. валотка ’колас, мяцёлка проса і г. д.’ (Траўтман, 340; Лідэн, Stud., 48; Фасмер, 1, 342; Махэк₂, 693; Шанскі, 1, В, 151).

Во́лас2 ’незажываючая рана’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус., укр. во́лос ’гнойны нарыў на пальцы’. Параўн. і чэш. živý vlas ’ніткавы чарвяк’. Да волас1. Па павер’ю ўсе гнойныя запаленні, язвы і нарывы ўзнікаюць ад вадзянога ніткаватага чарвяка, які быццам бы ўтварыўся з конскага воласа (Дабр.). Аб сувязі з воласам гл. Іванаў, Тапароў, Иссл., 52 і наст. Параўн. таксама валасень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валасы́ гл. волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валасяны́ гл. волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́ссе, -я, н., зб.

1. Шэрсць, волас жывёлы.

2. Валасы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. шчацінне.

2. мн. -і, -нак. Кароткі жорсткі волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)