Ласката́ць1, лоскота́ць ’казытаць’ (Гарэц., Нас., Касп., ТСБМ, ТС; раг., КЭС), ласкатаць ’казытаць іншых’ (Нас.). Укр. ласкота́ти, лоскота́ти, рус. зах.-бран. смал., маск., ёнаўск. (ЛітССР), кур., варонеж. ласко́та́ть, ласката́ть, польск. łaskotać, ст.-польск. łasktać, н.-луж. łaskotać, łaskosiś, в.-луж. łoskotać, łaskotać, славац. laskotať. Паўн.-слав. laskotati ’казытаць’, якое з’яўляецца інтэнсівам да laskati (Бернекер, 1, 692; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 27–28). Гл. ла́ска.

Ласката́ць2 ’балбатаць, гаварыць хутка, незразумела’ (Жд. 1, Юрч., Нас., Касп.; чэрв., Жд. 2). Да лоскат (гл.). Сюды ж ласкату́н ’балбатун’, ласкатня́, ласката́ннебалбатня’ (Нас., Юрч. Вытв.).

Ласката́ць3, лоскота́ць ’барабаніць, ляскатаць’ (ТС) — пад уплывам экспрэсіўнасці мена лʼ‑ у л‑. Да лёскат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тры́зненне, ‑я, н.

1. Стан паводле дзеясл. трызніць (у 1 знач.). У паўдрымоце, у гарачым трызненні .. [Саша] прыціскала .. галаву [Шапятовіча] да сваіх грудзей. Шамякін.

2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца без памяці. На задніх фурманках везлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогай чуліся прыглушаныя стогны, словы трызнення. М. Ткачоў. Трызненне адразу сціхла. Ранены прамармытаў нешта скрозь сон, роўна задыхаў. Лупсякоў. // Разм. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглуздзіца. [Рыбакоў:] — Усё, што вы пагаварылі тут, — дзікае трызненне. Асіпенка.

3. Галюцынацыя. Некалькі гадзін .. [Іван] спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызнення і рэальнасці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай свядомасці. Быкаў.

4. Мары, думкі аб кім‑, чым‑н. Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызненне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае — як песня падбітай птушкі. Карамазаў. Страх гэты дзіўна не цьмеў у яве, ён як бы пераходзіў з трызненняў у жыццё. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца, недарэчы. [Юрка] хмурыўся і з прыкрасцю адмахваўся ад сясцёр, якія.. прыставалі з недарэчнымі роспытамі. Карпаў. Каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, [Аніс] узяў пад локці Макара і Есіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад. Дуброўскі.

2. Неразумны, бяссэнсавы. Недарэчныя думкі. Недарэчная балбатня. □ Прэч усе недарэчныя разважанні, усе крыўды і дробныя непаладкі! Рамановіч. Самы факт, калі смерць вырывае са строю чалавека, які не прайшоў і паловы таго, што мог прайсці, здаецца недарэчным і несправядлівым. Хадкевіч. // Які робіць падобныя ўчынкі. Недарэчныя людзі.

3. Няўклюдны, няскладны (знешне). Маленькі, недарэчны яфрэйтар Кугель, які ляжаў у шпіталі ў мінулым годзе, выхваляўся, што ўласнымі вачыма бачыў крамлёўскія вежы. Дудо. Прайшлі апошнія рады [вясковых хлопцаў] — самых нізкарослых, крыху недарэчных, у вялікіх, не па росту шынялях. Арабей.

4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам. Снегавыя шапкі елак і хвой ледзь прыкметна пераліваліся недарэчным ружовым святлом. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́пати ’ляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц. ’рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпа ’тоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; незак.

Разм.

1. што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык. Гаўрылкін. // без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску.

2. без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць. М. Ткачоў. // Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук. Ляўданскі. [Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць. Ракітны.

3. што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея. Шамякін. [Цётка К у ліпа:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць. Жычка.

4. без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць. Паслядовіч.

5. без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турча́ць, турчэ́ць ‘адзывацца гукамі (пра насякомых, земнаводных, птушак, хатніх жывёл і інш.)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Варл., Растарг., Шатал., Сл. ПЗБ, Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ‘муркаць, варкатаць’ (Байк. і Некр., Растарг.): кошка турчы́ць (Сержп. Прымхі), ‘крычаць, шумець’ (Абабур.), ‘гаварыць пустое’ (рагач., Мат. Гом.), ‘туркатаць, тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы)’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., ДАБМ, камент., 895; ашм., Сл. ПЗБ), ‘цуруліць’ (жлоб., добр., ветк., Мат. Гом.), ‘дзюрчаць’ (воран., Сл. ПЗБ, Юрч. Сіш), турчы́ць ‘бурліць (пра бягучую ваду)’ (в.-дзв., воран., слонім., клец., слаўг., чавус., ЛА, 2). Да ту́ркаць1 (гл.), дзеяслоў працяглага дзеяння на гукапераймальнай аснове. Параўн. Фасмер, 4, 126; ЕСУМ, 5, 681. Сюды ж вытворныя турча́нне ‘пранізлівы крык жабаў’ (Нас.), ‘балбатня, пустое плявузганне’ (Нас.), турчэ́нне ‘птушыны свіст’ (Юрч. Вытв.), турчо́к ‘цвыркун’ (смарг., Шатал.; полац., ЖНС; в.-дзв., луцэ., Сл. ПЗБ, Рэг. сл. Віц.), турчу́к, ту́рчык ‘мядзведка’ (Сл. ПЗБ), ту́рчык ‘голуб, туркаўка’ (Байк. і Некр.), турчы́ца ‘жаба, якая ўвесну моцна квакае’ (Сцяшк. Сл.), ту́рчалка ‘туркаўка’ (лельч., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтуру́сіца ’лухта, глупства’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. туру́сы ’лухта, балбатня’, галоўным чынам у выразах турусы на колёсах; подпускать турусы (на колёсах); нести турусы (на колёсах), дыял. туру́сить ’казаць лухту, хлусіць, вярзці глупства’, ’трызніць у сне’. Гэтыя выразы звычайна тлумачаць назвы асаднай вежы, якая рухаецца на колах, паколькі расказы аб ёй лічыліся неверагоднымі. Далей збліжаюць са ст.-рус. тарасъ ’падкатны зруб, які ўжываўся для абароны і асады горада’ (XVI ст.) (Праабражэнскі, 2, 21; КЭСРЯ, 455), запазычаным з польск. taras ’насып, вал; укрыцце, загарода; тэраса’, якое ўзыходзіць да лац. terrācea праз франц. ці ням. пасрэдніцтва (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 138). Аднак збліжэнне з таросы выклікае фанетычныя цяжкасці і не з’яўляецца неабходным, тым больш што турусы можна звязаць непасрэдна з лац. turris ’вежа’ (гл. заўвагу Трубачова, Дополн., 4, 125). Пачатковае ін‑ у беларускім слове не зусім яснае. Магчыма, вынік кантамінацыі з *інтруз, якое пранікла ва ўсходнеславянскія гаворкі з польск. intruz ’нахабнік, назойлівы чалавек’, ’выскачка’ (Слаўскі, 1, 465). Не выключана, што ін‑ асэнсоўваецца як прэфіксальны элемент, адносна словаўтварэння і семантыкі параўн. алесіца (гл.) < акалесіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэск ‘сухі рэзкі гук, утвораны пры ламанні, трэсканні, разрыванні’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп.), ‘шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў’ (ТСБМ), ‘шуміха, пустыя размовы, балбатня’ (там жа), тры͡еск ‘трасканіна’ (Вруб.), трэ́скот ‘тс’ (ТС), трэск‑по́раск ‘шум, траскатня’ (Варл.). Укр. тріск, трі́скіт, тря́скіт ‘трэсканне, лясканне’, рус. треск, тро́скот ‘тс’, ст.-рус. трѣскъ ‘тс’, ‘гром’, польск. trzask, troskot ‘траскатня’, trzask‑prask ‘трах-бах, хутка’, чэш. třesk, třeskot, třaskot, славац. tresk ‘трэск’, ‘трэсь’, славен. trèsk ‘трэсь, лясь, бабах’, trésk ‘удар грому’, ‘шум’, харв.-чак. trȉjesak, trisk ‘гром’, серб. тре̂сак ‘трэск, гук, грукат’, тре̏с, трас ‘трэсь, бах’, балг. тря́сък ‘трэск, гром, грукат’, тряс ‘трах, лясь’, макед. тресок, трескот ‘трэск, грукат’. Прасл. *trěskъ на аснове гукапераймання, першапачаткова звязанага з громам і маланкай (Фасмер, 4, 99–100; ЕСУМ, 5, 645;), роднаснае літ. traškùs ‘крохкі’, traskà ‘крохкасць’, treškė́ti, traškė́ti ‘трашчаць, патрэскваць’, ‘ляскаць, цмокаць, цокаць’, лат. trašķis ‘шум, шоргат’, літ. tróškis ‘трэшчына’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 223; Покарны, 1072; Буга, Rinkt., 1, 488; 2, 573; Скок, 3, 502; Брукнер, 579); сюды ж далучаюць гоц. þriskan ‘малаціць’, ga‑þrask ‘ток’, нова-в.-ням. dreschen ‘малаціць’ (Сной₂, 781; Арол, 4, 100). Асновай для ўтварэння *trěskъ з’явіліся гукапераймальныя выклічнікі тыпу трэсь, польск. trzas, балг. тряс і ўтвораны на іх базе дзеяслоў *trěsk‑a‑ti і інш. (Борысь, 646–647). Сюды ж трэ́скацца ‘лопацца’ (Сцяшк., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), ‘разрывацца ад крыку’ (Шат.), трэ́скаць ‘ламаць, утвараючы трэск’ (Нас.), ‘прагна есці’ (Нас., Бяльк., Растарг.), ‘есці хапаючы’ (Юрч. Сін.), ‘моцна ўдараць’ (петрык., Яшк. Мясц.), ‘лопаць’ (лях., Сл. ПЗБ), трэ́снуць ‘стварыць трэск’, ‘з трэскам раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну’, ‘разарвацца’, ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кальнуць (пра прыступ вострага болю’ (астрав., Сл. ПЗБ), ‘надысці (пра моцны мароз)’ (Ян.); тры͡ескаті ‘лопацца, трэскацца’, тры͡еска ‘трэшчына, расколіна’ (Вруб.), трэ́сканне ‘трасканіна’ (Нас.), траскані́на, траската́нне, траскатня́, тръскані́на, трыскатня́, трасканя́ ‘працяглы трэск, шум, стук’, ‘бясконцая балбатня, пустыя размовы’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв.; мёрск., Нар. словатв.; рагач., паст., Сл. ПЗБ); траската́ць ‘балбатаць’ (Юрч. Вытв.), траскатну́ць ‘пусціць пагалоску’ (Юрч. СНЛ), тріскыта́ньнік, траску́н, траскату́н, траскацёлка ‘балбатун’ (Юрч. СНС, Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ); траскуно́к, траску́нчык ‘дзіцё са звонкім голасам’ (Юрч. СНЛ), траску́нчык ‘сініца’ (слонім., Арх. Фед.), ‘моцны мароз’ (ТСБМ; мёрск., ЖНС), траску́н ‘тс’ (люб., ЛА, 2, ЛА, 5); траску́нчык ‘тонкі лёд’, трэску́шкі ‘дзіцячая гульня: дзеці бегаюць па маладым лёдзе, які моцна ўгінаецца і трашчыць’ (ТС); траску́шчы, трэску́чы ‘траскучы (пра мароз)’ (Жд. 2, ТС), трэ́сь! — пра трэск (полац., мсцісл., Нар. лекс., ТСБМ); ‘бух’, ‘хрусь, трэсь’, ‘хап’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаць, плёскацца ’плюхацца, пялёскацца ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), сюды ж плёскатам ’цурчаць’ (Нар. Гом.), пліскытаць ’плявузгаць, гаварыць абы-што, балбатаць’ (стол., Сл. Брэс.; валож., Жыв. сл.; Юрч. СНЛ), плес катаць, паекатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (хойн., слуц., ЛА, 1), пліскытстьпя, ^піскатнябалбатня’ (Юрч. СНЛ), укр. плескати ’пырскаць, хлюпаць вадою’, ’балбатаць, выдумляць’, ’шлёпаць па гразі’; рус. плескать, плескать ’плюхацца’, польск. pleszczeć ’абліваць’, plaskać ’тс’, ’кляпаць’, pleskot, pleskotać ’плесці, несці лухту’; н.-луж. plaskać, plaskotae ’плёхацца, паласкацца’, ’цурчаць’, в.-луж. pleskač ’тс’, pleskotać ’плюхацца; плёскацца; пырскаць’, чэш. pleskati, p/eśtiti ’пляскаць, ляпаць’, ’малоць языком’, славац. pliskať ’тс’, ’кідаць’, ’плюхаць, плёскацца’; славен. pleskati ’пляскаць, ляпаць’, ’пляскаць па вадзе’, серб.-харв. чак. pleskat4 шток. pljeskati ’ляскаць у далоні’, серб. пљескати ’пляскаць, ляпаць’, ’упасці, пляснуцца’, макед. плеска ’пляскаць (у далоні), ляпаць’, ’замешваць цеста’, балг. плѐскам ’плёхаць; плявузгнуць’, ст.-слав. пдесклти ’пляскаць у далоні’. Прасл. Apieškoti, інтэнсіў *plьsko/afi ’пляскаць’ — другая ступень чаргавання *ploskati > плёскаць, плёхаць (гл.). Роднаснае літ. pleškėti ’шчоўкаць, ляпаць’, лат. plekšet ’ляпаць; балбатаць; бурліць’, ’таўчы мяккую зямлю ці гліну’, plakset ’ляпаць’. Мяркуецца, што гэта гукаперайманне (Траўтман, 225; Фасмер, 3, 279). Куркіна (Этимология–1978, ЗІ) услед за Міклашычам (254) дапускае магчымасць аднясення прасл. Apieškoti да кораня *pol‑ у якасці другаснай вытворнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапата́ць1, лопота́ць ’удараць па паверхні чаго небудзь, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі’ (ТСБМ), ’біць па лісці, кары, па акне (аб дажджы)’ (КЭС, лаг.), ’нязвязна хутка гаварыць, расказваць’ (ТСБМ; міёр., Нар. лекс., КЭС, лаг.), ’гаварыць, размаўляць’ (Сл. паўн.-зах.), ’гаварыць на замежнай мове’ (ТСБМ), ’балбатаць, малоць глупства, барабаніць языком, гаварыць многа аб нязначным, пустым і без сэнсу’, ’крычаць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Шат., Нас.; докш., Янк. Мат., ТС, Сл. паўн.-зах.), ’узводзіць паклёп’ (Нас.), пух. ’грукатаць’, шальч. лапатацца ’абгаворваць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. лопота́ти, рус. лопота́ть, польск. łopotać, славен. lopotáti, серб.-харв. лопо̀тати, ст.-слав. лопотивъ ’гугнявы’, ’балбатлівы’. Прасл. lopotati ’выдаваць гук пры ўдары, балбатлівую гаворку’, ’шумець’. З’яўляецца інтэнсівам з суф. ‑otati ад lopati > лопаць (гл.), утворанага ад гукапераймання lop! (Бернекер, 1, 732; Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). З іншым вакалізмам — ле́пет (Аткупшчыкоў, Из истории, 95). Сюды ж: лапатанне ’балбатанне, паклёп’ (Нас.), стаўб. лапатаньё ’тс’ (Нар. словатв.), лапата́ннік ’балбатун’, лапатня́балбатня’ (трак., Сл. паўн.-зах., Юрч. Вытв.), лапатлівы ’балбатлівы’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.), лапату́н ’балбатун, які шмат і без сэнсу хутка гаворыць’ (КЭС, лаг., Касп., Шат., Жд. 2, Нар. лекс., З нар. сл.), перан. лапатушка ’трактар’ (Мат. Гом.).

Лапата́ць2 ’скубсці траву, дрэнна касіць (пра няякасна адкляпаную касу)’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)