ма́зацца, мажуся, мажашся, мажацца; незак.

1. Мазаць сябе чым‑н. тлустым або вадкім; націрацца. Мазацца крэмам. // Разм. Фарбавацца, грыміравацца.

2. Разм. Рабіцца брудным, пэцкацца. Калі ўзяў [Сідар] вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач. // Пэцкаць пры дотыку (аб прадметах). Фарба надта мажацца.

3. Зал. да мазаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́зываться

1. (пачкаться) прост. выма́звацца, ума́звацца, запэ́цквацца;

2. страд. ма́зацца, выма́звацца, ума́звацца; пэ́цкацца, запэ́цквацца; см. ума́зывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́зацца, ма́жуся, ма́жашся, ма́жацца; ма́жся; незак.

1. Мазаць сябе чым-н. (крэмам, маззю і пад.).

2. Рабіцца брудным, пэцкацца.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аб прадметах: пэцкаць пры дотыку.

Пафарбаваныя сцены мажуцца.

|| зак. вы́мазацца, -мажуся, -мажашся, -мажацца; -мажся (да 1 і 2 знач.), зама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 2 знач.), нама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 1 знач.) і пама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вараскаццапэцкацца’ (Мядзв.). Фасмер (1, 273) услед за Ільінскім (ИОРЯС, 16, 4, 19 і наст.) параўноўвае з рус. дыял. варызгать ’пэцкаць’. Рудніцкі (1, 313) лічыць укр. вараскати ’пераварочваць’ кантамінацыяй укр. вертати і ўкр. тараскати. Варыянты гэтага дзеяслова гл. у артыкуле варакуза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паварза́ ’паціху’ (Сцяшк. Сл.). Цёмнае слова. Магчыма, дэрыват ад дзеяслова *паварзаць, да якога можна як паралелі прывесці варзекаць (гл.), а таксама смал. варзбпать ’пэцкаць; марудна рабіць нешта’, варзбпатьсяпэцкацца; марудзіцца з выкананнем якой-н. працы’. Далейшыя сувязі гл. пад варзекаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымасо́ліцца ’падбівацца, лашчыцца, шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Да масо́ліццапэцкацца чым-небудзь; поркацца, прыладжвацца да каго-небудзь, шукаючы прыхільнасці’, што ад масо́ліць ’грызці костку; пэцкаць у што-небудзь слізкае’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч.). Адносна апошняга гл. масо́л, а таксама *mosoliti (ЭССЯ, 20, 20–21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірошнік ’мельнік’ (паўд.-усх., КЭС). З укр. міро́шник ’тс’ (Фасмер, 2, 627). Аднак семантычна набліжаецца да укр., паўд.-рус. борошно́ ’мука’, укр. борошни́тисяпэцкацца мукой’, рус. арханг. бо́рошно ’на высокім месцы’ (дзе звычайна стаялі ветракі), хаця цяжка растлумачыць вакалізм кораня. Імавернасць пераходу мо‑ > мі‑ пацвярджаецца аналагічнай з’явай у мірусце́ць (гл.). Да мены б > м параўн., напрыклад, укр. чарніг. мирлу́габярлога. Аўтары ЕСУМ (3, 481) звязваюць яго, аднак, з дзеясловам ме́ряти ’мераць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótisпэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́зґаць ’мазаць, размазваць, маляваць’ (Мал.), вэ́дзґаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць, размазваць’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж.), вэ́дзгаць (Шат., БРС), вэ́дзгаццапэцкацца, абрабляцца’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. дыял. (пск., цвяр., калуж., смал.) ва́згать ’пэцкаць, брудзіць’, ва́згатьсяпэцкацца, брудзіцца’ (СРНГ). Група слоў не вельмі яснага паходжання. Лічыцца (гл. Шэфтэловіц, KZ, 54, 240 і далей) роднасным з рус. возгря́, ст.-слав. возгри, славен. vózger, чэш. vozher, славац. vozger, польск. wozgrza, в.-луж. wozhor ’сапля’ (але паходжанне гэтай групы слоў таксама не зусім яснае). Гл. Фасмер, 1, 267, 333; Брукнер, 631; Махэк₂, 697. Вакалізм беларускага слова адрозніваецца ад рускага (апошні можна лічыць зыходным). Відавочна, ‑э‑ замест старога ‑а‑ ўзнікла па мадэлі тыпу бэ́рсацьбарса́ць (гл.) з націскным э́ і ненаціскным ‑а‑. Але ў такім выпадку трэба для бел. формы лічыць *вазга́ць (з націскам на апошнім складзе). Форма вэ́дзгаць з ‑дз‑ замест ‑з‑, відаць, другасная (як аб гэтым сведчаць формы ў рус. мове). Не выключаецца і ўплыў слоў. з аналагічнай семантыкай і падобнай фанетычнай структурай (напр., слова пэ́цкаць, дзе група ‑цк‑ — гэта глухі варыянт групы ‑дзг‑). З бел. мовы запазычана польск. дыял. wedzgać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)