Мірошнік ’мельнік’ (паўд.-усх., КЭС). З укр. міро́шник ’тс’ (Фасмер, 2, 627). Аднак семантычна набліжаецца да укр., паўд.-рус. борошно́ ’мука’, укр. борошни́тися ’пэцкацца мукой’, рус. арханг. бо́рошно ’на высокім месцы’ (дзе звычайна стаялі ветракі), хаця цяжка растлумачыць вакалізм кораня. Імавернасць пераходу мо‑ > мі‑ пацвярджаецца аналагічнай з’явай у мірусце́ць (гл.). Да мены б > м параўн., напрыклад, укр. чарніг. мирлу́га — бярлога. Аўтары ЕСУМ (3, 481) звязваюць яго, аднак, з дзеясловам ме́ряти ’мераць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)