гру́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Масіўны, цяжкі. Грузны стол. □ Пыл шэраю хмараю валіць З-пад грузных машын у бакі. Калачынскі. Нівы пладавітыя Шэпчуць грузным коласам. Глебка. // Тоўсты, непаваротлівы (часцей пра чалавека, яго цела). Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з бледным прыпухлым.. тварам. Ракітны. Грузны, камлюкаваты Валак, па-старэчы цяжка перавальваючыся, тупае да грубкі. Васілевіч. // Цяжкі, марудны (пра крок, паходку і пад.).

2. Цяжка нагружаны. Я ўбачыў здалёк два вокі, і гэта быў поезд. Ён соп, калі падыходзіў, вельмі ж сярдзіта. І такі ж грузны, чорны ўвесь, як тоўстая вужака. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Моняла, мо́няломарудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр. монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус. алан. моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх. моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моня паходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ. mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск. zmora, паўд.-слав. mora, бел. мана́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́да, мару́дзька, мару́днік, мару́дны ’вельмі павольны, непаваротлівы чалавек’, ’марудны ў рабоце’, ’мямля’ (ТСБМ, Грыг., Бес., Яруш., Др.-Падб., Мал., Янк. БП, Нас., Бяльк., Растарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., шальч., гродз., беласт., Сл. ПЗБ); мару́да ’доўгае, нясцерпнае чаканне чаго-небудзь’ (Нас.), ’маруднасць, павольнасць у справе’ (ТС); мару́дна, мару́дне, мару́дня, мсцісл. морудна, драг. марудно ’вельмі павольна’ (Шат., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тс’, ’слаба, няярка’ (З нар. сл.), ’павольна, цяжка’ (Бяльк.); мару́дзіць, мару́діті ’рабіць павольна’, ’доўга не пачынаць справу’, ’забаўляць, спыняць каго-небудзь’, ’быць нерашучым’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Бес.; КЭС, лаг.). Укр. мару́да, мару́дний, мару́дно, мару́дитися ’тс’; рус. уладз. маро́дно ’павольна’, смал. моруда ’павольнасць’, пск., смал. маруда ’павольны, непаваротлівы чалавек’, мару́дник ’гарэза’, марудно ’павольны’, польск. maruda ’капун’, ’нудны чалавек’. Балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑да (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35) ад літ. mar‑ (параўн. marùs ’смяротны, нежыццяздольны’, marùmas ’адсутнасць жыццяздольнасці, жывучасці’. Аднак значна пазней бел. мару́дзіць (з вытворнымі) ці польск. marudzić былі запазычаны ў літ. мову (marū̃dyti, marū̃dėti, marū́dnas, marūdnùs). Зарэмба (Wyr, obce w Panu Tadeuszu, 44) выводзіць польск. marudny з ням. Marode ’замучаны, стомлены’ < франц. maraud ’падлюга, нягоднік’. Гэтаксама SWO, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́каць ’пукаць губамі, курыць люльку, запінацца пры размове ці чытанні’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Варл.), ’гаварыць невыразна, неразборліва’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), ’марудна рабіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), пы́кнуць ’пікнуць’ (Яруш.), пык, пык‑мык — імітуе шамканне губамі, заіканне, курэнне (Нас.; мсцісл., Нар. лекс., Растарг.), пэк‑мэк ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пыкі ’ціхая, патайная размова’ (Нас.), пыклі́вы, пуклі́вымарудны’ (паст., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, сюды ж пік ’становішча таго, хто хацеў апраўдацца, але раптам змоўк’ (Нас.), пі́кавы, пы́кавы ’заіка’ (пін., кам., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́хлы ’драхлы’ (БРС). Рус. дря́хлый, рус.-ц.-слав. дрѧхлыи ’пануры, смутны, марудны, лянівы, стомлены і да т. п.’, дрѧсълыи ’пануры’, укр. дряглий ’стары, падгніўшы’, ст.-сл. дрѧхлъ ’смутны, лянівы’, дрѧселъ ’пануры, смутны’, балг. дре́хъл ’абадраны’, серб.-харв. дре̏сео ’смутны’, в.-луж. drjechły ’брудны’ і г. д. Прасл. *dręx(ъ)lъ(jь), *dręsьlъ(jь), *dręselъ(jь). Лічыцца звязаным з літ. drum̃sti ’муціць, перамешваць’; сляды апафаніі вакалізму бачаць у ст.-рус. дроухлъ (*drǫx‑ : *dręx‑). Агляд літ-ры гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 112–113. Сюды ж вытворныя тыпу драхле́ць, дра́хласць (БРС). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 544 (спецыяльна аб рус. слове друхлый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнивмарудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляны́, ля́ный, ле́ны, лены́ ’лянівы’ (ТСБМ, Нас., Мікуц., Гарэц., Янк. 1, Шат., Касп., Пятк., Маш., КЭС, лаг., ТС; Сл. ПЗБ), слуц. ле́ны дуб ’адзінокі дуб на лузе, у полі’ (БНТ, Лег. і пад.); зах.-рус. ленный, ленной ’гультаяваты’, ст.-рус. лѣный ’павольны’, ’гультаяваты’, польск. leny, в.-луж. lěni, lěny, lijeni ’тс’, чэш. líný ’слабы, самлелы’, ст.-чэш. léni, léný, славен. lẹ̑n, серб.-харв. lȉjen, чак. ле́нӣ, усх.-серб. ле̂њ, ст.-слав. лѣнъ. Прасл. lěnъ ’гультаяваты, павольны, марудны’ (Слаўскі, 4, 157–159). Да і.-е. lē‑ (Шустар-Шэўц, 826). Генетычна яму адпавядаюць: літ. lė́nas ’спакойны, ціхі’, ’слабы’, лат. lḕns ’тс’, літ. lė̃tas ’павольны, ціхі’, lėtùs ’тс’, лац. lēnis ’мяккі, пяшчотны’ (Фасмер, 2, 482–483). Аткупшчыкоў (Из истории, 246) звязвае гэту лексему з коранем leg‑/log‑ > *leg‑s‑nis > лѣнь (пры ізасемантычным радзе ’ляжаць’ — ’гультай’: leg‑e‑nis > лежень), параўн. таксама паралельнае развіццё раду вытворных асновы лѣн — у рускіх гаворках са значэннем ’ляжаць’, напр. лѣнуха, лѣнивка ’лава ля печы’. Сюды ж лень‑дуб ’від дуба, які позна распускаецца’ (ТС), ляні́вы (ст.-бел. ленивый, лѣнивый) ’непрацалюбівы, марудны ў працы, у рухах, вялы’, ляні́цца, лыны́тысь ’ленавацца’ (КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ, ТСБМ, Яруш.; Панюціч, 101). Гл. таксама лень1, лень2, ляна́.

Ля́ны2 ’ільняны’ (Сцяшк., маладз. Жыв. сл.). Ля́ны выхад ’рабочы дзень на ўборцы льну’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лён, ільняны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марму́ль1 ’жорны, млыновыя камяні’ (Федар. 6). З польск. marmul, якое ў выніку распадабнення з marmur. Да ма́рмур (гл.).

Марму́ль2 ’пухліна на целе’ (Нікан.). З укр. моргуля, мордуля ’шышка, пухліна’. Да ўкр. варгу́ля ’шышка, гуля на ствале дрэва’, якое да варга ’губа’ < і.-е. *u̯erg‑ (ЕСУМ, 1, 333).

Марму́ль3 ’буркун, негаваркі’ (в.-дзв., докш., лід., гродз., Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, бурклівы чалавек’ (Федар. 6), ’чалавек, марудны ў рухах і ў словах’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. marmùklis ’той, хто бурчыць’, marmūnas ’той, хто гаворыць невыразна ў нос’. Сюды ж мармуць, мурмуць ’маўклівы чалавек’ (Крыў., Са сл. Дзіс.), утвораны пры дапамозе суфікса ‑ūtis ад marmė̃ti, murmė̃ti ’мармытаць, няясна гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́зні ’які набліжаецца да канца, мінае’, ’які надыходзіць пасля звыклага ці патрэбнага часу’ (ТСБМ), ’позні’ (ТС), по́зны ’тс’ (Шат.). Укр. пізній, рус. поздний, польск. późny, ст.-польск. pozdny, н.-луж. pózny, в.-луж. pózdni, чэш. pozdní, славац. pozdný, славен. pozen, серб.-харв. по̏зан ’тс’, балг. по́зден, ст.-сл. поздьнъмарудны, павольны’. Прасл. *pozdъ < *posdъ, корань poz‑ < і.-е. pos‑, суф. ‑d‑, як у *tvьr‑d‑ъ > цвёрды, або ў *podъ ’пад’, *nadъ ’над’. Роднаснае літ. pãskui ’тс’, pãstaras ’апошні’, лац. post ’тс’, тахар. B om‑post‑am ’пасля’, алб. pas ’тс’ (Фасмер, 3, 303; Чарных, 2, 50). Банькоўскі (2, 755) прапануе суаднесці прасл. *pozdъ (якое з і.-е. *(s)pod‑dh‑o‑s) з ням. spät ’позні, запознены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)