Дра́хлы ’драхлы’ (БРС). Рус. дря́хлый, рус.-ц.-слав. дрѧхлыи ’пануры, смутны, марудны, лянівы, стомлены і да т. п.’, дрѧсълыи ’пануры’, укр. дряглий ’стары, падгніўшы’, ст.-сл. дрѧхлъ ’смутны, лянівы’, дрѧселъ ’пануры, смутны’, балг. дре́хъл ’абадраны’, серб.-харв. дре̏сео ’смутны’, в.-луж. drjechły ’брудны’ і г. д. Прасл. *dręx(ъ)lъ(jь), *dręsьlъ(jь), *dręselъ(jь). Лічыцца звязаным з літ. drum̃sti ’муціць, перамешваць’; сляды апафаніі вакалізму бачаць у ст.-рус. дроухлъ (*drǫx‑ : *dręx‑). Агляд літ-ры гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 112–113. Сюды ж вытворныя тыпу драхле́ць, дра́хласць (БРС). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 544 (спецыяльна аб рус. слове друхлый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)