мару́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мару́дны |
мару́дная |
мару́днае |
мару́дныя |
| Р. |
мару́днага |
мару́днай мару́днае |
мару́днага |
мару́дных |
| Д. |
мару́днаму |
мару́днай |
мару́днаму |
мару́дным |
| В. |
мару́дны (неадуш.) мару́днага (адуш.) |
мару́дную |
мару́днае |
мару́дныя (неадуш.) мару́дных (адуш.) |
| Т. |
мару́дным |
мару́днай мару́днаю |
мару́дным |
мару́днымі |
| М. |
мару́дным |
мару́днай |
мару́дным |
мару́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
мару́дны, -ая, -ае.
1. Павольны, няспешны, непаваротлівы; проціл. хуткі.
Марудная хада.
Марудна (прысл.) пісаць.
2. Карпатлівы.
Марудная праца.
|| наз. мару́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мару́дны
1. ме́дленный;
~ная хада́ — ме́дленная похо́дка;
2. медли́тельный; ме́шкотный; копотли́вый;
~ная рабо́та — копотли́вая рабо́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мару́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Павольны, няспешны; проціл. хуткі. Жанчына асцярожна павярнулася.. і пайшла ў кватэру марудным крокам. Бядуля. Хада.. [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася. В. Вольскі.
2. Непаваротлівы. У жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Толькі певень, млявы і марудны, Кліча частаваць сваіх курэй. Караткевіч.
3. Карпатлівы. Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспры́тны, -ая, -ае.
Нялоўкі, непаваротлівы, марудны ў рабоце.
Няспрытныя рукі.
|| наз. няспры́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паво́льны, -ая, -ае.
Няспешны, марудны.
Павольныя рухі.
Павольна (прысл.) пісаць.
|| наз. паво́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неўваро́ткі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Непаваротлівы; марудны. Быў гэта чалавек неўвароткі, вельмі марудны ў рухах, па характару пануры, маўклівы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́дленный паво́льны; (мешкотный) мару́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
копотли́вый капатлі́вы; (медлительный) мару́дны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непаваро́тлівы, -ая, -ае.
1. Павольны, марудны, няспрытны ў рухах.
Непаваротлівае дзіця.
2. перан. Някемлівы, нерухавы (у справах).
Н. розум.
|| наз. непаваро́тлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)