Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разла́ты (разла́тый) ’сукаваты’ (Юрч. СНЛ), параўн. балг. разлат (ръзлат) ’роўны, расшыраны’, ’неглыбокі (пра пасудзіну)’, рус. дыял. разла́тый ’які расшыраецца, паступова павялічваецца ў шырыню’. Мяркулава (Очерки, 29) звязвае апошняе слова з укр. лататий ’шырокі’, рус. лата́тый горошек ’рагаты гарошак, які тырчыць у розныя бакі’ і далей з ла́та, ла́тка ’кусок матэрыі, латка’. Аднак для этымалогіі слова істотнае значэнне мае дзеяслоўная ізалекса, параўн. рус. разла́тить ’шырока растапырыць’ (разан.) і серб.-харв. razlatiti ’расшырыць, шырока адкрыць’, вытворнае ад latiti ’схапіць, сціснуць’ (Цыхун, БЛ, 5, 49). Апошняе да *latiti, роднаснае *latati і, нарэшце, *lětati (ЭССЯ, 14, 48–49), гл. лятаць, лата3. Пра адносіны *latiti і *lātāti гл. спец. Рыкаў, Зб. Лекаву, 325–327; пра сувязь *latiti і letěti гл. Немец, Slavia, 66, 319–324. Адносна ст.-слав. разлатыи гл. Геродас, Slavia, 49, 397–398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашча́к1 ’ласкавае жарабя, якое ідзе да рук’ (КЭС, лаг.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лашак (гл. лата) і лашчыць (гл.). Не выключана магчымасць уплыву народнай этымалогіі лексемы ланчак (гл.) ’жарабя, якое нарадзілася ў мінулым годзе’. Слон/ < прасл. оі‑пі.

Лашча́к2 ’лагчына’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Да лог (гл.). Утворана ад лажок (гл.) і суф. -(})акъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́цвіна1лата’ (Нас.), укр. закарп. латеа, рус. смал., бран., кур., арл. латвійца, палаб. lotvd, н.-луж. łatwa, славен. lȃtva, харв. (у Венгры!) latva ’тс’. Прасл. latva, laty. Да латач- -^‑аснова сведчыць пра вельмі ранняе запазычанне з с.-в.-ням. latte, late (Слаўскі, 5, 37–38, а таксама Шустар-Шэўц, 10, 765).

Ла́цвіна ’дабро’, ’добра’ (Бяльк.). Адпрыслоўнас ўтварэнне. Да латва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ткі1 ’насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Чачот, ТС, Арх. ГУ рагач., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ’вышкі ў хляве’ (Шушк., П. С., Мат. Гом.), ’насціл з дошак у гумне, лазні’ (Сл. ПЗБ), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 877), ’падстаўка пад вулей’ (Сл. ПЗБ), пала́тачкі ’жэрдкі ў сушні, на якія рассцілаюць лён для сушкі’ (Мат. АС Гродзен.). У гэтай форме (мн. л.) толькі беларускае. Параўн. рус. сарат. пола́тка ’дошка, прыбітая рабром да сцяны; паліца ў шафе’. Этымалогію гл. пала́ці.

Пала́ткі2 ’вяроўкі, на якіх носяць сена’ (Жд. 2). Да лата1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзьеапоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл. *po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр. паву з, павзіна, польск. pawąz, pawąz, чэш. pavuz, дыял. ρόζο, ρύζα. славац. ρανίιζ, славен. ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латашы́ць, латажы́ць, бялын. лыташы́ць ’ірваць без разбору псуючы і спусташаючы’, ’неахайна ірваць’ (ТСБМ, Шат.; беласт., навагр., паст., пух., Сл. паўн.-зах.), ’таптаць травы, пасевы’ (Шат.), ’знішчаць з’ядаючы і топчучы’ (ТС, Янк. II), ’біць кіем па садовым дрэве, з шумам рваць траву ці гародніну’ (КЭС, лаг.), ’абтрасаць, абіраць’, ’браць, збіраць старанна’ (Яўс.), ашм., навагр. ’красці, грабіць’, смарг. ’насіць вялікімі бярэмамі’ (Сл. паўн.-зах.), ’біць, лупцаваць’, ’страляць’ (ТСБМ; в.-дзв., швянч., Сл. паўн.-зах.). Укр. гуц. лото́шити ’быць без занятку’, рус. наўг. лотошить ’красці’, польск. łatać/łatoszyć, lotoszyć ’біць, лупцаваць’. Утворана ад *латоxa < latiti. Да ла́та́цца (гл.). Параўн. таксама латухея (гл.). Відавочна, у афармленні семантыкі дзеяслова ў некаторых гаворках уплывала лексема лата ’лапік’. Параўн. рус. паўд.-сіб. латошить ’латаць адзенне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́тка1, ла́тачка, ла́дка ’гліняная або драўляная міска’ (Бяльк.; шкл., Мат. Маг.; паўд.-усход. КЭС; паст., брасл., лудз., глыб., Сл. паўн.-зах.), ’гліняная глыбокая міска (з загнутымі краямі)’ (Др.-Падб., Юрч., Малч., Нас., Касп., Мікуц., Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (мядз., Жд. 2; браг., Нар. лекс.), в.-дзв. ’пасудзіна з абабітымі краямі’, чыж. ’невялікі збан з адной ручкай’, в.-дзв., паст. ’цёрла’ (Сл. паўн.-зах.), клім. ’талерка’ (Нар. словатв.). Укр. латняк ’той, хто рамантуе гаршкі’, рус. латка, ладка ’латка’, польск. łata, łatka, łotka, н.-луж. łacywa, чэш., славац. látka, серб.-харв. latka, ladka, макед. латка, ст.-слав. латъка. Памяншальная форма ад прасл. laty, latъve (параўн. ст.-слав. латы, латъве, ц.-слав. латы, латовь, славен. látva, látvica, харв. Latvica (назва вёскі), макед., балг. латвица), роднаснымі якому з’яўляюцца літ. luõtas ’човен’, с.-в.-ням. lade ’дошка, аканіца, драніца’ (Фасмер, 2, 465; Слаўскі, 5, 39). Інакш Махэк₂ (322), Брукнер (307), а таксама Трубачоў (Ремесл. терм., 219–221), які, даводзячы другаснасць даўжыні слав. läty, робіць магчымым парадніць прасл. laty і lotъkъ > бел. латак і для апошняга дапускае першаснае значэнне, звязанае з паняццем ’гліна’, ’зямля’ (параўн. бел. латачына ’лагчына’), а далей супастаўляе прасл. lotъ/lotъkъ/lotokъ з герм. laþjon (ням. Letten ’гліна’). Развіццё семантыкі прасл. laty: ’гліняны сасуд’ > ’латак, карытца’.

Ла́тка2 ’аладка’ (Бяльк.). Да ла́дка (гл.).

Ла́тка3 ’кучка саломы, сена’ (Жд. 1), ’пярэбірак’ (слуц., Сл. паўн.-зах.). Паводле Слаўскага (5, 37), да ла́та1 (гл.).

Ла́тка4 ’складка’ (капыл., Сл. паўн.-зах.). Да ладачка (гл.).

Ла́тка5 ’лапік’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплёт, параплёт, пераплют ’рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін’ (ТСБМ, Янк. 2, усх.-палес., Шушк., Мат. Гом.), ’перапляценне, на якое кладуцца жэрдкі ў агароджы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ), ’плот-частакол’ (усх.-палес., Нар. сл.); пераплёт, пераплёціна ’пярэвітка’ (паўн.- і ўсх.-бел., ЛА, 4), пераплёт ’край бёрда (прадаўгаваты)’ (ветк., Мат. Гом.), перэплёты ’абмоткі трысцін у бёрдзе’ (ТС), ’плецены перадок у санях’, ’аснова лапця’ (рагач., светлаг., Мат. Гом.), пераплёт ’латы ў страсе’ (слуц., ЛА, 4), ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (усх.-палес., Нар. сл.), ’аснова страхі з гарызантальных жэрдак, прывязаных да крукоў бярозавым віццём ці лазой’ (Растарг.), піряплёціналата, пераплеціна’, ’непрыемнасць’ (Бяльк.). Рус. переплёт, переплёты ’пляцень з тонкіх калочкаў’, ’колцы з прутоў у бучы’, ’тонкая перагародка ў засеку’; польск. przeplot ’перапляценне, пераплётная рэч, месца перапляцення’, przeplota ’лаза, якой прывязваюцца калкі ў плоце’; серб.-харв. пре́плет ’перапляценне, спляценне’. Прасл. *per‑pletъ, утворанае ад дзеяслова *per‑pletti (аснова *plet‑) > *per‑plesti > перапле́сці. Да пера- і пле́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)