*Асы́ты, осы́та, осы́тэ ’злёгку гнілы’ (хвоя, дрэва) (Клім.). Параўн. укр. сита сосна ’сасна са смалой’. Да кораня сыт‑ (гл. сыты) са значэннем ’насычаны’. Параўн. таксама осэ́тня пора́ ’дастатковы час’ (Клім.) пры ўкр. оситня пора ’дастаткова даўні’, зноў да гэтага кораня са значэннем ’сытны’ = ’дастатковы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баламу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́дня, ‑і, ж.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сядзець. Мы яшчэ не сагрэліся пасля седні ў ельніку, і цяпер у нас ні ў кога не трапляў зуб на зуб. Пташнікаў. Зноў маладзік з нябеснай седні Прасунуў рожкі праз вазон, І пахне ноч духмяным сенам, І сніцца добры даўні сон... Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацале́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які аказаўся цэлы сярод разбуранага, уцалелы. Шура скора знайшла гэты дом — у цэнтры горада, адзін з ацалелых дамоў на цэнтральнай плошчы. Арабей. Адразу ж за вёскаю пачынаецца лес. І не проста лес, а даўні, ацалелы ад сякеры і пілы. Кавалёў. // Які захаваўся, не загінуў. Напаўжывыя ў вёску мы прыбеглі, Мы, ацалелыя падлеткі-пастухі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасталы́, ‑оў; адз. пастол, ‑тала, м.

Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі. Абутак мясцовых сялян да 1913 года — раменныя пасталы. «Помнікі». Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталеў. Караткевіч. // Лапці. Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы — паявіўся Яўхім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Прадстаўнік імперыялістычнай дзяржавы ў пратэктараце (фактычны кіраўнік гэтага пратэктарату).

2. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой па рангу ніжэй пасланніка.

3. Грамадзянін якой‑н. краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве.

4. Тайны прадстаўнік разведкі ў пэўным раёне замежнай дзяржавы. Ноччу быў забіты бургамістр горада, немец па паходжанню і, мабыць, даўні рэзідэнт германскага абвера. Асіпенка.

[Ад лац. residens, residentis — які знаходзіцца, сядзіць на месцы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ранейшы, былы, мінулы, колішні, даўні, даўнейшы, тагачасны, стары; учарашні (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

Д. рашуча.

2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.

Пасля ранення нага не дзейнічае.

3. на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

Лякарства на яго станоўча дзейнічае.

Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.

4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

Механізм дзейнічае безадказна.

5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

Тут дзейнічаў даўні звычай.

Дзейнічаць на нервы каму (разм.) — раздражняць каго-н.

|| зак. падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)