рэзідэ́нт, ‑а,
1. Прадстаўнік імперыялістычнай дзяржавы ў пратэктараце (фактычны кіраўнік гэтага пратэктарату).
2. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой па рангу ніжэй пасланніка.
3. Грамадзянін якой‑н. краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве.
4. Тайны прадстаўнік разведкі ў пэўным раёне замежнай дзяржавы.
[Ад лац. residens, residentis — які знаходзіцца, сядзіць на месцы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)