◎ *Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяння мняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр. нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр. пяе ’мяў’, балг. джаф ’гаў’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)