Сусве́т ’увесь свет’, ’зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй’, ’асобная частка сусвету’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), сусьве́т ’усясвет, космас’ (Ласт., Яруш.; Беларусіка, 14, 225), сусве́тный ’усясветны; з усяго свету першы’: сусветны злодзей (Нас.), сусве́тны (сусьве́тны) ’усясветны’, ’што паходзіць з белага свету’ (Гарэц., Яруш., Ласт., Варл.), ’касмічны’ (Беларусіка, 19, 226), сусве́цце ’людзі, наезджыя адусюль’ (Барад.). Рус. сусве́тный ’агульны, усясветны’. Відаць, з першаснага усясвет (гл.), што з’яўляецца калькай ням. Weltall ’сусвет’ < Welt ’свет’ і all‑ ’увесь’, з заменай уся‑ на су- са значэннем сукупнасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важны, немалаважны, варты ўвагі, немалазначны, вялікі, істотны, сур'ёзны, знамянальны, першачарговы, першаступенны, першарадны, актуальны; адказны, першы, найпершы, этапны (перан.) □ нумар адзін

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Гарабе́й ’верабей’ (Сцяшк. МГ), гарабе́шак ’тс’ (Шатал.). Параўн. таксама формы арабей, верабей (гл.). Формы з пачатковым г‑ (замест в‑; гэтыя апошнія з’яўляюцца зыходнымі, прасл. тыпы можна звесці да *verb‑: *vorb‑ з рознай суфіксацыяй; гл. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 177) другаснага паходжання. Яны адлюстроўваюць трактоўку зыходнага пачатковага гука *v‑ (адсюль мена г : в). Можна таксама меркаваць і аб дадатковым моманце: ва ўкр. мове побач з формамі воробе́ць, горобе́ць існуе і гворобе́ць. Гэта можа сведчыць і аб іншай фанетычнай з’яве — устаўцы перад пачатковым в‑ «паразітнага» гука г. Але першы варыянт тлумачэння больш верагодны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навотны ’незнаёмы’ (бераст., Сцяш. Сл.), ’пра жывёлу, якая першы раз пасвіцца ў статку’ (мазыр., Жыв. сл.), новдтны ’наежджы, прыбытны аднекуль’ (ТС), ст.-бел. новотный ’новы’ (1499 г.), укр. новітний ’які нядаўна з’явіўся, новы’, польск. nowotny, чэш. novotny, славац. novotny, в.-луж. novotny ’тс’. Выказваецца меркаванне аб запазычанні ст.-бел. слова са ст.-польск. nowotny (Булыка, Лекс. запазыч., 194), што мае, відаць, пэўныя падставы, паколькі ў бел. мове не зафіксаваны зыходны назоўнік, які шырока прадстаўлены ў зах.-слав. мовах, параўн. польск. nowota ’навіна’, чэш. novota ’тс’, в.-луж. novota і інш. Гл. новы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́р ’цяпер’, тапе́ра ’тс’, тапе́ря ’тс’ (Сл. ПЗБ), тапе́рамо, тапэ́р ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), тапе́рачка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), тапе́рыка, тапе́рыцька, тапе́рыча, тапе́рычка, тапе́рычкі, тапе́рь, тапе́ря ’тс’ (Растарг.), топі́ро ’цяпер, зараз’ (драг., Нар. словатв.), топы́ро ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. топі́ро, тупі́р, топі́рики ’тс’, рус. дыял. топе́ре, топе́рво ’тс’, польск. dopiero ’толькі што’, макед. допрва ’толькі цяпер; надалей’, ст.-слав. топръво ’ўпершыню цяпер, зараз’. Прасл. *top​ьr̥vo < *to p​ьr̥vo ’гэта ўпершыню’ з *to (гл. тое) і *p​ьr̥vъ (гл. першы) (Фасмер, 4, 43–44; Слаўскі, 1, 156; Борысь, 119; ЕСУМ, 5, 600).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынь-трава́ — паводле Насовіча (літаральна) ‘трава, якая расце пад тынам’, спалучэнне зажываецца побач з трынь-трава ў значэнні ‘рэч, нічога не вартая, дробязь, пусцяковіна’ (Нас.); паводле Некрашэвіча і Байкова, тынъ‑трава — адпаведнік рус. трын-трава (Некр. і Байк.), параўн. трын-трава́, трынь-трава, гл. Па-за межамі Беларусі спалучэнне не ўжываецца (гл. СРНГ). Паводле Карскага (2–3, 88), уяўляе спалучэнне назоўніка з назоўнікам, першы назоўнік па паходжанні ідэнтычны тынь4, гл. папярэдняе слова. Несумненна, што ‘трысцё’ як трава не даецца на корм жывёле, і таму спалучэнне атрымала другаснае значэнне ‘рэч нічога не вартая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

1. што. Апрацоўваць паверхню металу, шкла, драўніны і пад. абразіўнымі матэрыяламі, каб зрабіць яе гладкай, з дакладнымі памерамі, надаць ёй пэўную форму. Я лічыў у маленстве суседа багатым: Груд камення ляжаў у яго на двары. Кожны камень рукою ён мацаў шурпатай, Шліфаваў пад страхой ад зары да зары. Ляпёшкін. [Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб ён стаў брыльянтам. Рамановіч. // Знішчаць якія‑н. няроўнасці, рабіць гладкай, роўнай, чыстай паверхню чаго‑н. у працэсе трэння. Скарбы мора збірала вякамі, шліфавала яго, як граніт, — Цудадзейны гарачы камень, Соль жыцця, соль зямлі — сільвініт. Хведаровіч.

2. перан.; каго-што. Удасканальваць, паляпшаць. Нарэшце падышоў час, калі трэба было першы свой «матэрыял» паказаць сакратару. [Максім] доўга і старанна працаваў, шліфаваў, намагаючыся, каб першы твор атрымаўся як мага лепшы. Машара. Жыццё шліфавала мяне і часам з надзвычайным болем зразала з мяне розныя лішнія, непатрэбныя каросты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здараве́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Высокага росту, моцнага целаскладу; дужа здаровы (пра чалавека). Першы сусед, які прыйшоў пабачыцца з .. [Антосем] быў Яўхім Мядзведзь, дужы, здаравенны мужчына, заядлы паляўнічы. Чарнышэвіч. Тарпак быў здаравенны, грудасты, шыракаплечы, і яго «пярэпалахі» выклікалі агульны смех. Колас.

2. Вельмі вялікі; велізарны (пра рэчы, прадметы). Гумно здаравеннае. Зірнеш на ніз — ледзь не закружыцца ў вачах. Брыль. На варотах вісеў здаравенны, кавальскай работы, замок. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рыва, ‑а, н.

Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк. «Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку. Пальчэўскі. // Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі. Карпюк. // Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там? Колас.

2. перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром. Асіпенка. Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)