Крыжа́нка 1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабак ∼ парабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.
Крыжа́нка 2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж 3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышанчы́ха ’пляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн. польск. żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыватні́ца ’нанос’, ’з вялікім жыватом’ (Сл. паўн.-зах.). Ад жывот > жывотны з суф. ‑іца ці непасрэдна (у другім знач.) з суф. ‑ніца. Назвы хвароб тыпу ветраніца, грудніца і назвы асоб тыпу каравайніца, смятанніца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111, 163–164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казю́к 1, казлю́к ’казляня’ (Дразд.). Відаць, усх.-бел. утварэнне з суфіксам, які спарадычна сустракаецца ў розных бел. гаворках, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Казю́к 2, казю́ка ’казяўка’ (Мат. Гом.). Утворана пераносам назвы з казюк ’казляня’ або суфіксальным спосабам ад каза 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палясо́ўшчык ’вартаўнік лесу, ляснік’ (Яруш., Мядзв., Інстр. II, Дасл. па літ. і мове, Гродз. пед., 1967, 41). Рус. паўдн., усх. полесовщи́к ’тс’. Ад *палясоўны (< лес) з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75). Не выключана, што гэта і запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парахня́ ’дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), порохня́ ’тс’ (ТС), парахня́вы, парахня́віна, парахня́лы, парахне́ць. Рус. дыял., укр. порохня́ ’тс’. Да порах (гл.) з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 165). Гл. парахно́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)