Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuz ’крыж’, Ente ’качка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)