А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус. смал. а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус. анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц. antique ’старажытны’ < лац. antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачы́так ’расходнік, Sedum’ (мін., Кіс.), очыток (Бесар.), укр. очиток, рус. очиток. Згодна з Мяркулавай, Очерки, 109, укр. і рус. формы з очисток (у сувязі з яго лекавымі, ачышчальнымі якасцямі), аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць выпадзенне ‑с‑; параўн. іншыя назвы расліны адцытнік, сытнік (захад Беларусі, гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), да семантыкі гл. польск. дыял. odczynić ’вылечыць’, odczyna ’нейкая расліна’ (Карловіч); геаграфія слова не дазваляе звязаць яго з чыты ’цвярозы’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ачэ́пка, очы́пка ’чэпчык’ (Шпіл. Моз.), очыпочка ’каптур, чэпчык’ (стол., Дзіц. фальк., 596), укр. очіпок ’галаўны ўбор замужняй жанчыны накшталт чэпчыка’, рус. оче́пок, очи́пок ’від жаночай шапачкі’, польск. oczepek ’від жаночай шапачкі, ужыванай пры ачэпінах’, чэш. očepek ’шапачка, дэталь у цэпе’. Утворана ад ачапі́ць (очэпіць) ’надзець, накласці зверху, павесіць’, гл. чапа́ць; адносіны да польск. і чэш. слоў застаюцца няяснымі; параўн. Фасмер, 3, 178, які выводзіць рус. і ўкр. формы ад чепец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кана́ ’памінальная сыта (хлеб у салодкай вадзе)’ (Вешт., ТС), ’куцця на дзяды’ (калінк., Мат. Гом.), каны ’капцы, смерць’ (капыл., Жыв. сл.), каны адступны ’апошнія вянкі зруба над бэлькамі’ (віц., КЛАБНГ, п. 17). Беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑а ад прасл. копъ ’канец, мяжа’, якое з прасл. tęti (SP, 2, 195–196; Трубачоў, Эт. сл., 4, 109 і 10, 195–196). У гаворках атаясамліваецца з пазней тым канон, канун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скем ‘двое козлаў для змацавання склееных дошак пры працы’ (Шат.), скем, шкем ‘лісіцы (сціскаючае прыстасаванне)’ (ТС). Звязанае чаргаваннем галосных з скамы (гл.), што ўзыходзіць да *(s)koměti ‘ціснуць; балець, ныць’ (Варбат, Этимология–1973, 28). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 59, 116–118. Адносна праблематыкі захавання ск перад е гл. скяпа́ць. Сюды ж ске́мка ‘палка, расшчэпленая на канцы, ляшчотка’ (мядз., Нар. словатв.), ске́мчык ‘станок для ткання паясоў’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́віна ‘кастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнік ‘хваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótas ‘пакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сну́лля ‘станок або прыстасаванне, пры дапамозе якога снуюць кросны’ (Касп., Жд. 2; віл., Сл. ПЗБ), ‘губіца, мера палатна ўдаўжыню (4–5 метраў)’ (Жд. 1), сну́лька, сну́льня ‘снулля (прыстасаванне)’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты з суф. ‑л(я), ‑лл(я) ад снуць (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 53–54. Не выключана, што снулля з’яўляецца вынікам пераўтварэння дыял. сноўля ‘снавадла’ (віл., Сл. ПЗБ): снуўляснулля. Сюды ж сну́йка ‘тс’ (Варл., Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труці́ць ‘знішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел. трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш. мар. otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск. truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труя́1 ‘атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).

Труя́2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *trouti ‘пераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трути ‘пераціраць, есці’, рус. дыял. трутить ‘церці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)