Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень 1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)