пры, прыназ. з М.

1. Каля чаго-н.

Пры доме быў сад.

2. Указвае на падпарадкаваныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.

Лабараторыя пры інстытуце.

Служыць пры штабе.

Сядзелка пры цяжкахворым.

3. Указвае на наяўнасць чаго-н. у каго-н.

Трымаць дакументы пры сабе.

Быць пры зброі.

Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.

4. Указвае на час, абставіны, становішча.

Чытаць пры настольнай лямпе.

Заявіць пры сведках.

Быць пры памяці.

Пры выпадку завітаю да вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пры предлог с предл.

1. в разн. знач. при;

стая́ць п. ўвахо́дзе — стоя́ть при вхо́де;

п. до́ме быў сад — при до́ме был сад;

заста́цца п. сваёй ду́мцы — оста́ться при своём мне́нии;

быць п. сме́рці — быть при́ смерти;

шпіта́ль п. дыві́зіі — го́спиталь при диви́зии;

трыма́ць дакуме́нты п. сабе́ — держа́ть докуме́нты при себе́;

быць п. збро́і — быть при ору́жии;

сказа́ць п. вы́падку — сказа́ть при слу́чае;

п. ўсіх пыта́цца нязру́чна — при всех спра́шивать нело́вко;

п. святле́ ме́сяца — при све́те луны́;

п. цары́ — при царе́;

п. ўдзе́ле партыза́н — при уча́стии партиза́н;

2. (в знач. «вместе», «рядом», «возле») у (кого, чего); при;

ха́та п. рацэ́ — изба́ у реки́ (при реке́);

жыць п. бацька́х — жить у роди́телей (при роди́телях);

сядзе́ць п. акне́ — сиде́ть у окна́;

стая́ць п. станку́ — стоя́ть у станка́;

дзень п. дніи́зо дня в день;

адзі́н п. адны́м — вплотну́ю, о́чень бли́зко (оди́н на одно́м);

ні п. чым — ни при чём;

не мець капе́йкі п. душы́ — не име́ть ни копе́йки за душо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

пры, прыназ. з М.

Спалучэнне з прыназоўнікам «пры» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца для ўказання на непасрэдную блізкасць ад якога‑н. месца. Міхась сядзеў адзінока пры мокрай дарозе, воддаль ад пастухоў. Цётка. Пры лесе, пад горкай Бруіцца крыніца. Броўка. Блізка пры заводзе варушыліся рабочыя, якія працавалі на падкатцы дрэва. Пестрак. // Паблізу ад чаго‑н., побач з чым‑н. Насупраць, пры адзіным акенцы, стаяў столік, засланы нейкай белай тканінай. Пестрак. Там, пры самай сцяне, было цемнавата. Чорны. Натрудзіўшы добра рукі, Натаміўшы плечы, Толькі маці з вераценцам Туліцца пры печы. Колас. // Ужываецца з назвай мясцовасці, населенага пункта, каля якіх або ў раёне якіх што‑н. адбываецца. Невялікае селішча Скіп’ёўскае Пераброддзе ўзнікла на голым месцы пры вялікім Скіп’ёўскім лесе адразу пасля рэвалюцыі. Чорны.

2. Ужываецца для ўказання на прадмет, установу ці арганізацыю, якія ўключаюць у свой склад што‑н. дапаможнае, падсобнае. Пры школе быў літаратурны гурток. А. Александровіч. Пры многіх кансультацыях арганізоўваліся малочныя кухні або раздатачныя пункты для забеспячэння грудных дзяцей малаком і пажыўнымі сумесямі. «Весці». З канца зімы і да лета пры кожнай хаце дыміцца вяндлярня, і па селішчы стаіць пах вэнджаных каўбас і шынак. Чорны.

3. Ужываецца для ўказання на месца, установу і пад., дзе хто‑н. займае якое‑н. службовае становішча або дзе што‑н. адбываецца. Папас адчуваў сябе добра і казаў, што ён ужо можа хадзіць, і яму дужа хацелася астацца пры войску. Колас. Вось так і стаў .. [дзед Ягор] вартаўніком пры школе... Скрыпка.

Часавыя адносіны

4. Ужываецца для ўказання на падзею ці з’яву, у момант якой адбываецца што‑н. Там ля ганку праходзілі калі-нікалі людзі, штосьці гаворачы, пры кароткім гэтым спатканні, адзін аднаму. Чорны. Вось .. [Рыгор] бачыць Сёмку на полі пры ворыве. Гартны. Нават родныя бацькі папракалі сына хлебам пры абедзе за сталом. Колас. Самі ў круг, Як пры цудзе, Пусціліся ногі ва ўсіх. Куляшоў. Мне гэтага здымка, Што вытварыў кат, Відаць, пры жыцці не забыцца ніколі! Броўка.

5. Ужываецца для ўказання на эпоху, перыяд, час, на працягу якіх што‑н. адбываецца, здзяйсняецца. Жыць пры камунізме. // Ужываецца для ўказання на асобу, у перыяд жыцця, дзейнасці ці прысутнасці якой што‑н. адбываецца. І толькі пры апошнім уладару, пры пану Лявону Длугошыцу захісталася гэта спадчыннасць ад подыхаў вялікай рэвалюцыі. Колас. Уля пры Пашку бянтэжыцца, чырванее. Паўлаў. Як пры бацьку жыў без ніякіх хатніх клопатаў, так цяпер і пры жонцы. Кулакоўскі.

Аб’ектныя адносіны

6. Ужываецца для ўказання на прадмет, які знаходзіцца ў наяўнасці, які ёсць у каго‑н. Пры карове дзецям хоць малако было. // Ужываецца для ўказання на наяўнасць у каго‑н. якіх‑н. заняткаў, пасады і пад. Горды сваёй сілай, Уладай сваёй горды, Пры станку стаіць ён [народ] Непахісна, цвёрда. Купала. Поп Мікіта Сеяў жыта І аўсы і грэчкі, А ў святыя дні нядзелі Ён таксама быў пры дзеле — Стрыг авечкі. Колас. Я застаўся дома, пры гаспадарцы. Кулакоўскі. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. Прыказка.

7. Разм. Ужываецца для ўказання на які‑н. прадмет, які знаходзіцца непасрэдна ў гэты момант у каго‑н. як характэрная прыкмета гэтай асобы. — А на табе манішка, пры гальштуку ты, чаравікі. Лынькоў. Увесь час невялікі атрад быў на нагах і пры зброі. Самуйлёнак. Чырвонаармейцы былі пры вінтоўках і з ручнымі гранатамі. Колас. // Ужываецца для ўказання на асобу, якая што‑н. мае ў гэты момант. Раненыя падхапіліся. У большасці іх зброя была пры сабе. Шамякін. — Добра яшчэ, што пры мне сякера была. Якімовіч.

8. Ужываецца для ўказання на асобу, у якой хто‑н. знаходзіцца, жыве. Жыў пры матцы перш хлапчынка, І была халупка ў іх, Дзе курылася лучынка, Дзе туліліся ўтраіх. Колас. Алесь не памятае, як ён потым, дзе і пры кім або з кім піў малако. Брыль.

Акалічнасныя адносіны

9. Ужываецца для ўказання на якую‑н. з’яву, акалічнасць, якія суправаджаюць што‑н. Пры святле месяца. □ І пры гэтым святле Я запісваю з болем у сэрцы Час дакладны, але, Час яе [вуліцы] незабыўнае смерці. Куляшоў. // Ужываецца пры назвах прадметаў, што служаць указаннем на пэўныя абставіны, пры якіх што‑н. адбываецца. І вось пры лучыне пільна і клапатліва тупаюць два чалавекі — бондар Даніла і яго жонка Аўдоцця. Бядуля. Недасачылі за ёю [газетай] фашысцкія вочы, Не захапілі пры лямпе яе апаўночы, Не пашматалі яе на кавалкі рукамі... Куляшоў.

10. Ужываецца для ўказання на асобу ці калектыў, у прысутнасці якіх што‑н. адбываецца. — Я шкадую, што не пайшоў наадкрытую: трэба было, каб пры нас, пры людзях Тэкля пайшла з хаты назаўсёды. Чорны. А ў сяле дзяўчаты ходзяць, Паглядаючы здаля Сарамліва пры народзе На Фядоса-каваля. Буйло. Схудзеў прафесар, аблахмаціўся, вочы ў яго ўваліліся, гаруе бедны, як не плача пры людзях. Гарэцкі.

11. Ужываецца для ўказання на стан, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Быць пры памяці. □ Жывём кожная ў адзіноце ды пры гадах — чым далей, тым страшней, ліха на яго, жыццё такое. Лось.

Прычынныя адносіны

12. Ужываецца для ўказання на прычыну, падставу чаго‑н. Пры вашым непасрэдным удзеле. □ Пры дапамозе таварышаў Паўлу ўдалося ўступіць у рабочы батальён. Брыль.

13. Ужываецца для ўказання на наяўнасць якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад., якія выклікаюць што‑н., з’яўляюцца прычынай чаго‑н. або падставай для чаго‑н. Пры тваіх здольнасцях ды старанні многа можна зрабіць. Колас.

Умоўныя адносіны

14. Ужываецца для ўказання на падзею, факт або абставіны, якія з’яўляюцца ўмовай для ажыццяўлення чаго‑н. Такім чынам зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак, але было яшчэ шмат вольнага месца, каб пры патрэбе гэты лік можна было значна павялічыць. Колас.

Уступальныя адносіны

15. Ужываецца для ўказання на прадмет або абставіны, нягледзячы на якія што‑н. існуе, адбываецца. Пры такой сціпласці ён усё ж адважыўся заявіць аб сабе ўголас. Пры ўсім пры тым нельга не ўказаць і на наступныя акалічнасці...

•••

Адзін пры адным гл. адзін.

Дзень пры дні гл. дзень.

Ні пры чым гл. што.

Пры чым тут..? гл. што.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры прыназ

1. (каля) bei (D), an (D);

пры даро́зе am Weg;

пры до́ме сад das Haus hat inen Grten;

2. (у прысутнасці) in nwesenheit, im Bisein (G або von D); vor (D);

пры све́дках in nwesenheit von Zugen;

пры ўсіх vor llen;

3. (у эпоху) nter (D), zur Zeit (G); in (D);

пры феадалі́зме im Feudalsmus;

пры цары́ zur Zrenzeit;

4. (пры абставінах дзеяння) bei (D);

пры святле́ bei Licht;

пры вядо́мых вару́нках nter bestmmten Bedngungen;

5. (нягледзячы на) bei (D); trotz (G, D);

пры ўсім тым bei [trotz] lledem;

пры ўсім жада́нні beim bsten Wllen;

6. (у наяўнасці, маючы з сабою) bei (D), mit (D);

быць пры граша́х bei Ksse [bei Geld] sein;

мець што пры сабе́ etw. bei sich (D) hben; mthaben* vt;

пры гэ́тым dabiпрыадкры́ць, прыадчыні́ць ein wnig öffnen, inen Spalt ffen lssen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

пры

Том: 29, старонка: 304.

29-304_1515_%D0%9F%D1%80%D1%8B.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Пры — прыназоўнік (з М. скл.) і прэфікс, параўн. ст.-слав. при, ст.-рус., ст.-бел. при, укр. при, рус. при, польск. przy, каш. přë (памор. přå̃/přä), палаб. prai‑ (прэфікс.), в.-луж. při, н.-луж. pśi (дыял. pśa), чэш. při, славац. pri, славен. pri, серб.-харв., макед., балг. при. Асноўныя значэнні, якія развіліся на зыходнай праславянскай семантычнай базе: прасторавае з указаннем на цесную блізкасць; указанне на адносіны падпарадкавальнасці, падобнасці, аднесенасці да чаго-небудзь; на наяўнасць чаго-небудзь у каго-небудзь; на час, абставіны, становішча. Найбліжэйшымі паралелямі да прасл. *pri лічацца літ. priẽпры, каля, да’ (жамойц. pry, таксама з нарашчэннем ‑gi: príegi/priẽg) з Р. скл., ст.-прус. prei ’да, пры’ з Д. скл. (Фрэнкель, 652–653; Траўтман, 230; пра праблематыку ст.-літ. постпазіцыйнага ‑pi, які ідэнтыфікуецца з лат. прыназ. píe, прасл. і літ. прыназ. з ‑r‑ гл. Ваян, RÉS, 33, 109). Больш далёкія і.-е. адпаведнікі: ст.-лац. prī, грэч. πάραιпры’, ст.-інд. parḗ, таксама хец. pa‑ra‑a = parā ’ўперад, з (адкуль-небудзь)’. Аб іранскім інгрэдыенце ў семантыцы *pri (= *kъ, суадносным з сагдз. kw ’к’) гл. Мартынаў (Язык, 50–51). У якасці прэфікса, які працягвае прасл. *pri‑, утварае перш за ўсё дзеясловы са значэннямі: давядзення дзеяння да канчатковай мэты (прыйсці́, прыхілі́цца); дабаўлення, збліжэння, замацавання чаго-небудзь з чым-небудзь (прыдрукава́ць, прышы́ць); накіравання дзеяння да сябе, выканання дзеяння ў сваіх інтарэсах (прыва́біць, прысво́іць); накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз (прымя́ць, прыці́снуць); паўнаты, вычарпанасці дзеяння (прывучы́ць, прыахво́ціць); непаўнаты, слабой меры дзеяння (прыспа́ць, прыадчыні́ць); суправаджальнасці дзеяння (у дзеясловах на ‑(оў)ва: прыгаво́рваць, прытанцо́ўваць). Утварае назоўнікі і прыметнікі са значэннямі: непасрэднага прымыкання да чаго-небудзь (прыла́знік, прыбра́мнік); дадатковасці (прыпло́д, прыпёк). Большая частка гэтых значэнняў мае агульнаславянскі характар. Гл. таксама Фасмер, 3, 362; Скок, 3, 39; Махэк₂, 492; ESSJ, 2, 210–216 (з падрабязным аглядам літ-ры і версій); БЕР, 5, 690.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты, напр.: прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;

2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр.: прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;

3) накіравання дзеяння к сабе, у сваіх інтарэсах, напр.: прывабіць, прысвоіць;

4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр.: прымяць, прыціснуць;

5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр.: прывучыць, прыахвоціць;

6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр.: прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;

7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр.: прыгаворваць, прытанцоўваць.

II. Ужыв. пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў і прыметнікаў са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр.: прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;

2) назоўнікаў са знач. дадатковасці, напр.: прыплод, прыпёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Гран-пры́ нескл., м. Гран-при́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

пры..., прыстаўка.

1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае значэнні: а) давядзенне руху да канчатковай мэты; завяршэнне руху ў пэўным пункце, напрыклад: прыбегчы, прыйсці, прывалачы, прыляцець, прыпаўзці; б) давядзенне дзеяння да пэўнага выніку, напрыклад: прыахвоціць, прывучыць, прыкончыць, прыспець; в) збліжэнне, сутыкненне, напрыклад: прыткнуць, прыпнуць, прыхіліць; г) злучэнне, змацаванне, напрыклад: прыбіць, прыкалоць, прыклеіць, прыляпіцца, прымерзнуць, прыстаць, прышыць; д) сцісканне, выгладжванне, пашкоджанне ў выніку сціскання, напрыклад: прыкачаць, прымяць, прыціснуць; е) рух, накіраваны к сабе; дзеянне ў сваіх уласных мэтах, напрыклад: прывабіць, прыгрэбці, прыманіць, прысвоіць, прытуліць; ж) дадаванне, дабаўленне да чаго‑н., напрыклад: прыбавіць, прыараць, прылгаць, прыліць, прыпісаць; з) непаўнату дзеяння, напрыклад: прыадчыніць, прыглушыць, прыкрыць, прысылаць; і) суаднесенасць з пэўнай датай, надзеяй, напрыклад: прымеркаваць, прысвяціць, прыстасаваць; к) (толькі ад асноў дзеясловаў незакончанага трывання з суфіксамі ‑ыва‑, ‑іва‑, ‑ва-) дзеянне, якое суправаджае якое‑н. іншае дзеянне, напрыклад: прыгаворваць, прыпяваць, прытанцоўваць, прытупваць.

2. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў, падаючы значэнне: які размяшчаецца паблізу, каля чаго‑н., непасрэдна прымыкае да чаго‑н., напрыклад: прыбярэжны, прылесак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гран-пры́, нескл., м.

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі, спартыўных спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)