Снуць ‘снаваць’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Укр. дыял. сну́ти, польск. snuć, рус.-ц.-слав. сноути, чэш. snout, н.-луж. snuś, славен. snúti ‘снаваць’. Сной₁ (589) узнаўляе прасл. *snuti, якое ён лічыць асновай для ўтварэння прасл. *snovati. Аднак Шустар-Шэўц (1329) бачыць тут пазнейшую форму інфінітыва, утвораную ад асновы цяперашняга часу, параўн. сную, снуеш і пад. Гл. снаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)