ссо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высах, завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары,.. зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Расліны ссохлыя прамоклі, Павесялела ўсе вакол. Кляўко. // перан. Разм. Схуднелы (пра чалавека). Іліко адразу ўспомніў .. ссохлага хлапца, што ляжаў у садзе. Самуйлёнак.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны). Па ссохлых губах бегалі нервовыя дрыжыкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заскару́злышурпаты, закаснелы’. Рус. заскорузлый, ’тс’. Параўн. укр. заскору́блий, зашкарублий ’тс’, польск. zaskorupieć ’пакрывацца шкарлупінай; стаць цвёрдым, як шкарлупіна’, zaskorupiały, серб.-харв. заскору́пати(се) ’пакрывацца шкарлупой’. Заскарузлы — элавы дзеепрыметнік ад *заскарузнуць (< за + скарузнуць; Даль: скору́знуть ’сохнуць і пакрывацца трэшчынамі’). Дзеяслоў ад назоўніка таго ж кораня, што скура, кара, гл. Бел. форма, магчыма, з рус. Паходжанне ‑уз‑ няяснае. Шанскі, 2, З, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Канапа́тка, кыныпа́тка ’дзяўчына з рабаціннем на твары’, кыныпацік ’тое ж пра хлапчука’ (Яўс.), кыныпа́цінькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), конопя́тый ’рабы’ (пін., Шатал.), шчуч. канапа́ты ’тс’; івац., шальч. ’васпаваты’, ’шурпаты, з няроўнай паверхняй’, ’плямісты’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Рус. конопа́тка ’вяснушка’, ’воспіна’, конопа́тый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад канопа ’каноплі’ і суф. ‑ат (як барадаты, паласаты). Параўн. яшчэ рус. церск. конопля́ ’вяснушка’. Названа паводле падабенства вяснушак да насення канапель (Фасмер, 2, 311–312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дкі, ‑ая, ‑ае; ‑дак, ‑дка.

1. Роўны, без упадзін і выступаў. Гладкі асфальт. Гладкая пляцоўка. □ Аэрадром займаў вялізнае гладкае поле. Бядуля. Калёсы .. затарабанілі па роўнай гладкай дарозе. Скрыган. // Не шурпаты, слізкі, прыемны на дотык. Гладкае шкло. Гладкая папера. // Прамы, не завіты (пра валасы). Гладкая прычоска.

2. перан. Складны, плаўны, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.). Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцця. Бядуля.

3. Разм. Сыты, адкормлены. Рыхтуючыся да суровай зімы, .. [мядзведзіца] зрабілася тлустай і гладкай. В. Вольскі. У сваёй маткі ўсе дзеткі гладкі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́зкі1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.

Рэ́зкі2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каме́ль, камля; мн. камлі, ‑ёў; м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня. Сталі відаць спачатку верхавіны дрэў, потым уся крона, ствалы і так аж да камлёў. Шахавец. [Сасна] стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму некалі шурпаты камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў, як наглянцаваны. Шамякін. // Тоўсты канец бервяна. Змітрок бярэ прывезенае з лесу дрэва звычайна за камель, Ганна — за верхавіну. Кавалёў. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка. // Самае тоўстае бервяно, калода, адрэзаныя ад ствала дрэва. Толькі адна дарога і ведае, колькі было перавезена ў вёску стромкіх, гладкаствольных бярозак, цяжкіх дубовых камлёў. Асіпенка.

2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад. Мацалі снапы, прабіваючы іхнія калючыя камлі і затыкаючы глыбока руку, каб знайсці, ці няма дзе мокрага ці гнілога. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рсткі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае нягладкую паверхню; шурпаты. Уздоўж плота разасланым палатном ляжаў тратуар: асфальт быў шэры і шорсткі, як каровін язык. Адамчык. Дуб лугавы. Сланечнік з лісцем шорсткім. Пысін. // Не эластычны, не мяккі, агрубелы, жорсткі (пра скуру, а таксама пра часткі цела, пакрытыя такой скурай). Рука ў .. [Балюты] была цёплая, цвёрдая і шорсткая — у дробных белых пісягах. Пташнікаў. // Які мае грубую, калючую паверхню або ворс; колкі навобмацак. А .. [Зося], тручыся шчакою аб шорсткі шынель, усё паўтарала тое ж самае. Карпаў. Дотык.. [дзядзькавай] калючай шорсткай барады я, здаецца, і цяпер адчуваю на сваім твары. Дамашэвіч. // Калючы, цвёрды. Снег не здаваўся такім мяккім, як раней, а шорсткім і грубым. Асіпенка. Цёплы снег увесь у цёмных крапках, Шорсткі, наздраваты і тугі, Ціха асядае. Толькі ў шапках Журацца далёкія стагі. Грахоўскі.

2. перан. Рэзкі, рашучы; з цвёрдым характарам. [Андрэенка] быў энергічны, шпаркі ў рашэннях, часам шорсткі і гарачы, аднак да першага сакратара ставіўся з павагай. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапу́ха ’вялікая палявая жаба з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Гом., Сцяшк., ЛА, 1), ’жаба, Bufo vulgaris’ (Касп.), рапу́га ’земляная жаба’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), рыпу́га, рапо́ха ’тс’ (Сл. ПЗБ), ро́пуха ’жаба з жоўтым падбрушшам’ (ТС), рабу́ха, храпу́ха ’тс’ (ЛА, 1), рапэ́ся ’жаба’ (круп., Макар.); у большасці гаворак выступае ў значэннях ’неахайная жанчына’, ’жанчына, што мае пачварны твар пасля воспы’. Параўн. укр. ро́пуха, ряпу́ха, ро́павка ’жаба’, рус. дыял. ропу́ха, польск. ropuchay chropucha ’тс’, каш. ropucha ’авечая вош’, чэш. ropucha ’жаба’ (з польск.), славац. ropucha, repucha ’тс’, в.-луж. ropucha ’вадзяны хрэн’. Старажытная арэальная назва, метафарычна перанесеная пазней на іншыя асобы, прадметы або з’явы на вобразнай аснове (з-за няроўнай барадаўчатай скуры, непрыемнага выгляду, надутасці і пад.), параўн. ESSJ, Ukaz. čislo, 89–92 (з аглядам версій). Насовіч адзначае, што рапуха гукапераймальнае ад крыку жаб, што нельга выключыць, улічыўшы пастаянны прызнак, што вылучаецца ў народнай мове, параўн. скверэцца як рапуха (Сержп. Прык.), і наяўнасць анаматапеічнай варыянтнай базы *rep‑, *rop‑ (гл. Шустар-Шэўц, 2, 1236). Брукнер (463, гл. таксама Трубачоў у Фасмера, 3, 503; ЭССЯ, 8, 82; 11, 90) узводзіць да *chropucha ад шурпатай, “храпаватай” скуры, да гэтага польск. дыял. rapatyшурпаты, шорсткі’ і rupić ’рабіцца няроўным, шурпатым, (пра твар) бугрыстым, васпаватым’, серб. рапав, храпав ’бугрысты, шурпаты’, што суадносяць з літ. rùpti ’рабіцца шурпатым’. Фасмер (3, 503) схіляецца да сувязі з рапа́ ’бруд, падобны на гной’ (гл.), што суадносіцца з іншай назвай земляная жаба, ралейная жаба ’жаба, што сядзіць у зямлі, глеі, рапе’. Адносіны славянскіх назваў да літ. rùpuże ’жаба’ застаюцца няяснымі, аднак пераважае думка пра незалежныя ўтварэнні, параўн. Анікін, Опыт, 263, дзе запазычанне дапускаецца толькі для формы рус., бел. рапу́га (< літ. rapūga ’жаба’). Беларускі ўплыў мяркуецца для літ. rapùkas ’жаба з чырвоным жыватом’. Элемент ‑пуга ў складзе назвы можа звязвацца са значэннем ’дуць, надувацца’, параўн. харв. žaba puhača ’рапуха’ (= žaba krastača), якое Скок (3, 69, 77) атаясамлівае з іншай назвай — pugȁča ’тс’, што яшчэ раз сведчыць пра магчымасць розных уплываў і асацыяцый, выкліканых яркім вобразам аб’екта намінацыі, у тым ліку з *korsta ’кароста’ (кароставая жаба, Сл. ПЗБ), *kora ’кара’ (каравая жаба, ЛА, 1), *korpa ’рубец, бародаўка’, *korpavъjь ’бугрысты, выспаваты’ (каропавая жаба, Сл. ПЗБ), гл. ЭССЯ, 11, 90, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Асу́га, осу́га ’пот’ (тураў., Выг.), ’іней, шэрань’. Укр. дыял. осуга, суга́ ’налёт, іржа на вадзе ў балоце, высыпка на губах’, слой вадкасці на іншай вадкасці, від плесні’, восу́га ’пара на шыбцы’, осу́жка ’вяршкі’, славац. osuheľ, osuhlina ’шэрань’, дыял. osuha ’шэрань; сыры туман’, чэш. (мар.) osuhel ’імгла зімой, шэрань, іней’, osuhlýшурпаты, маркотны, непрыемны’. Верагодна, утварэнне з суфіксальным ‑га ад дзеяслова *osuti ’абсыпаць’: параўн. ст.-слав. і ст.-рус. соути ’сыпаць’, польск. і ст.-польск. osuć, серб.-харв. о̀сути, славен. osúti ’абсыпаць’ (прасл. *osupti); параўн. таксама чэш. osutina ’высыпка на целе’. Мацэнауэр (LF, 12, 175) хацеў вывесці ад нейкага кораня соуг‑, аднак не давёў свайго намеру да канца; Зубаты (Studie, I, 1, 167–170) намагаўся звязаць чэшскія словы з праслав. *o‑sǫg‑lъ, што мела суадносіцца з *osęgti ’дасягнуць’; Махэк₂ (421) прапануе сувязь з польск. у Карловіча osęgly ’дажджлівы’, якое ён выводзіць з *osędły < oszędły ад кораня szedy ’сівы’. Гэтыя этымалагічныя прапановы малапераканаўчыя; украінскія і беларускія факты ў іх не ўлічаны. Ці сюды пакінутае Скокам без тлумачэння: серб.-харв. осуга ’стужка’, няясна. Параўн. н.-луж. wósuch ’струп, парша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)