шурпа́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шурпа́ты шурпа́тая шурпа́тае шурпа́тыя
Р. шурпа́тага шурпа́тай
шурпа́тае
шурпа́тага шурпа́тых
Д. шурпа́таму шурпа́тай шурпа́таму шурпа́тым
В. шурпа́ты (неадуш.)
шурпа́тага (адуш.)
шурпа́тую шурпа́тае шурпа́тыя (неадуш.)
шурпа́тых (адуш.)
Т. шурпа́тым шурпа́тай
шурпа́таю
шурпа́тым шурпа́тымі
М. шурпа́тым шурпа́тай шурпа́тым шурпа́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шурпа́ты, -ая, -ае.

1. Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

Шурпатыя дошкі.

2. перан. Недапрацаваны, з хібамі, недахопамі.

Ш. стыль.

|| наз. шурпа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шурпа́ты

1. шерохова́тый; шерша́вый;

~тая падло́га — шерохова́тый пол;

~тая папе́ра — шерша́вая бума́га;

2. перен. шерохова́тый;

ш. стыль — шерохова́тый стиль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шурпа́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае нягладкую, з невялікімі няроўнасцямі паверхню. Шурпатыя дошкі. □ [Сцяпан] прыгнуў арэшыну, .. абшастаў рукою лістоту — раз-пораз пальцы намацвалі шурпатыя цвёрдыя каробачкі. Гіль. Трымаючыся за моцныя сукі, я ступіў да Зоні па тоўстым шурпатым камлі. Адамчык. // Нягладкі, агрубелы (пра скуру, цела, пакрытае такой скурай). А тут шурпатыя Трахімавы пальцы спрытна хапаюць яго за вуха, рыжая з сівізною барада набліжаецца аж да самага Уладзікавага носа і страшна шыпіць. Крапіва. Далонь.. [Надзежды Іванаўны] была шурпатая, мазолістая — жанчына не цуралася любой працы. Шамякін. Гладзіў.. [сына], цалаваў валасы, шурпатую абветраную шчаку. Лынькоў. // З густым ворсам (звычайна грубым, калючым). Ночы пад канец лета святлейшыя, пад раніцу халаднавата — не ратуе нават шурпатая даматканая коўдра. Навуменка. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі.. бот. М. Стральцоў.

2. перан. Недапрацаваны, з хібамі, недахопамі. Толькі сэрца зловіць Шчырую прыязнасць у шурпатай мове. Буйло. Войцік прачытаў.. [матэрыял] і, нібы сам сабе, заўважыў, што для пачатку атрымалася нядрэнна, толькі стыль шурпаты. Машара. Гаварыў [Міход] ветла, спагадліва, ніводнага шурпатага слоўца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каструбава́ты, -ая, -ае.

Шурпаты, нягладкі.

Каструбаватая дошка.

|| наз. каструбава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закару́злы, -ая, -ае.

1. Агрубелы, шурпаты.

Закарузлыя рукі.

2. перан. Адсталы, закаснелы.

Закарузлая душа.

|| наз. закару́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шерохова́тый

1. шурпа́ты;

2. (о стиле) шурпа́ты; (о характере) няро́ўны, непамярко́ўны; (об отношениях) наця́гнуты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шо́рсткі, -ая, -ае.

1. Шурпаты, агрубелы, калючы, цвёрды.

Ш. асфальт.

Шорсткая далонь.

Ш. снег.

2. перан. Рэзкі рашучы, з цвёрдым характарам.

Ш. чалавек.

|| наз. шо́рсткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́хлы, -ая, -ае.

1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра вусны).

Ссохлыя вусны.

3. перан. Схуднелы (пра чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шерша́вый шурпа́ты; (жёсткий) шо́рсткі;

шерша́вая ко́жа шо́рсткая (шурпа́тая) ску́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)