Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул. заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моташлівы ’моташны’, моташны ’ад якога становіцца блага’, ’агідны, прыкры’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; мазыр., Шн. 2; полац., Нар. лекс.), моташна ’трохі страшнавата’ (КЭС, лаг.), ’млосна’ (віл., Сл. ПЗБ). Да рус. тошно (< тоска ’туга, смутак’), да якога дадаецца экспрэсіўны прэфікс мо‑ (гл. Мяркулава, Этимология–1974, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус. отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалацьапалкі, ападацьападкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць2, жлуктаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачы́стая, прачы́ста ’Багародзіца; свята Раства Божай Маці’ (Нас., Сл. ПЗБ), заўтра прочыста, шоб у хаце было чысто (ТС, пад чысто); прачы́сцянка (пречистенка) ’тс’ (Нас.). З ц.-слав., ст.-слав. прѣчистъ, з прѣ‑ (гл. пера-) і чистъ (гл. чысты), першапачаткова ’нявінная, беззаганная’, прэфікс пра- (< *per‑) перадае высокую меру якасці, гл. ESJSt, 12, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Несатварэ́нны, несотворэнны ў выразе: несотворэнная сіла ’пра незлічоную колькасць’ (ТС). Відаць, царкоўнаславізм (параўн. ст.-слав. несътворенъ ’няствораны, няўчынены’, ’иёсътворенк ’невыкананне’), з развіццём семантыкі ад ’неіснуючы, нерэальны’ да ’які цяжка сабе ўявіць’. Аднак асноўная фармальная прыкмета запазычання — прэфікс -со (замест -с; параўн. звычайнае стварыць) у тураўскай гаворцы можа мець мясцовае паходжанне (сокоўзнуцца ’паслізнуцца’ і пад.), што Ускладняе канчатковае рашэнне пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Без (прыназоўнік і прэфікс). Рус. без, укр. без, польск. bez, чэш. bez, ст.-слав. без, балг., серб.-харв. без. Прасл. bez (не bězь; іначай было б укр. біз, гл. Фасмер, 1, 144). Роднасныя формы: літ. , лат. bez, ст.-прус. bhe, ст.-інд. bahíṣ. І.‑е. *bhe(g̑h)‑. Бернекер, 54; Траўтман, 28; Фасмер, 1, 144; Слаўскі, 1, 30 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)