Ра́кам, ра́ком ’паўзці ці стаяць, абапіраючыся на ногі і рукі’, ’на карачках’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ракачо́м (ТСБМ), ра́качам (лід., Сл. ПЗБ), ра́кача (шчуч., Нар. словатв.), ра́ка (ТС), ра́чкі, ра́чком (ТСБМ, Ян., ТС), ідзе ра́ком, стаў ра́ка ’задам; як рак’ (ТС). Сюды ж рачкава́цьпоўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. польск. raczkować (пра дзяцей) (з XVIII ст.). Адыменнае прыслоўе спосабу дзеяння, што ўяўляе застылы склон назоўніка або ўтворанае па гэтай мадэлі (параўн. Карскі 2-3, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус. лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус. лазутчик ’тс’, лазу́та ’проська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен. lazútatiпоўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел. лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці з лазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыць ’віжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́паўка ’земляная жаба, рапуха’ (Жд., 2, Некр., Шат.); ’тоўстая, непаваротлівая і неахайная жанчына’ (Некр., Шат.); ’няўклюда’ (слуц., Жыв. сл.). У іншых славян лексема адсутнічае. Магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі літ. varlė̄ і бел. *рэпаўка; параўн. укр. ропа́вка, якое да слав. rop‑uxa. Інакш Краўчук (ВЯ, 10, 1976, 71). Фасмер (3, 503) звязвае апошняе з ропа́ ’гной’, Траўтман (246) і Мюленбах-Эндзелін (3, 478, 479) — з літ. ropóti, лат. rāpotпоўзаць’. Трубачоў (Фасмер, 3, 503) усе рус., бел., укр. формы з пачатковым роп‑ лічыць запазычаннем з польск. ropucha < chropucha (Брукнер, 463). Гл. варопаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плазьмо́ ’частка сахі’ (ельск., Выг.) — у выніку далучэння суф. (ь)мо да польск. płaz (< płazać sięпоўзаць’), якое з’яўляецца багемізмам (з XVI ст.), параўн. чэш. płaz, мар. zp/az, sp/’az ’частка плуга’, а таксама славац. plaz ’паўзун плуга’, славен. (ojpluz ’ніжняя падкладка ў плузе, сасе’, ’левая ручка ў плузе’, серб.-харв. плсгз ’частка плуга’, балг. плазица ’тс’, ім адпавядае ўсх.-слав. полаз, параўн. рус. полоз (сахі, плуга) — падэшва, нарогі, на якія набіваецца лямеш і сашнікі < прасл. *polzh > полаз (гл.). Утварэнне з суф. ‑мо, як у вязьмо, правалю (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́таць ’звязваць ногі путам; блытаць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС), ’збіваць з толку; гаварыць блытана, непаслядоўна’ (Нас., Бяльк., Шат.), ’пятляць’ (ТС), укр. пу́тати ’надзяваць путы’, рус. пу́тать ’путаць, блытаць’, польск. pętać ’надзяваць путы, кайданы’, чэш. poutati ’тс’, славац. putať ’тс’, в.-луж. putać ’тс’. Арэальная паўночнаславянская інавацыя ад *pǫto, гл. пу́та, другасныя значэнні, магчыма, пад уплывам *pǫtъ ’пуць, шлях; толк’; параўн. фразеалагізм зводзіць з пуці ’збіваць з толку, блытаць’, сюды ж пу́тацца ’сноўдацца; блытацца’, рус. пу́таться ’тс’, польск. pętać się ’настойліва нечым займацца; поўзаць, блытацца пад нагамі’ (апошняе значэнне, паводле Банькоўскага, 2, 539, — з рускай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́за, ‑а, н.

Разм.

1. Жывот чалавека або жывёліны. Умее .. [трактарыст] і на пузе поўзаць, і дагары паляжаць пад трактарам, калі спатрэбіцца. Ермаловіч. Ромка цаляе ў голае Петрыкава пуза вадою з конаўкі, не трапляе, і хлопчык аж заходзіцца ад вясёлага, дураслівага рогату. Місько. Лёд трэснуў, і ў чорнай палонцы паказалася белае пуза рыбіны. Ігнаценка. / у перан. ужыв. Шэрым пузам душаць хмары Поля нудныя абшары. Крапіва. З-пад белага, бліскучага пуза самалёта раптам папоўз чорны дым. Асіпенка.

2. пагард. Пра вялікі, тоўсты жывот у чалавека. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўна пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножак. Колас.

•••

Ад пуза — уволю, удосталь (наесціся, напіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́зці ’ўзбірацца, залазіць, караскацца’, ’апускацца ўніз’, ’забірацца куды-небудзь, улазіць у што-небудзь’, ’пранікаць крадучыся’, ’змяшчацца’, ’выбівацца наверх’, красл. ’вылазіць, выпірацца’ (Бяльк., Касп., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’надакучаць, назаліць, дражніцца’ ў выразе лезці ў вочы, лезці ў галаву (Шат., КЭС, лаг.; драг., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), беласт., драг. ’паўзці’, ’марудна ісці’, пруж., драг. ’падыходзіць, дакранацца’ (Сл. паўн.-зах.), ’моцна крычаць’, ’старанна рабіць’ у выразе із шкуры лезці (Ян.), драг. косэ лізуть ’падаюць валасы’ (Лучыц-Федарэц). Укр. лізти ’лезці, улазіць у што-небудзь, вылазіць’, ’поўзаць’, лі́заты ’лазіць’, рус. ле́зти, лезть ’уваходзіць куды-небудзь’, ’гразнуць’, польск. ležć (1‑я ас. lezę, ст.-польск. lazę) ’лезці’, н.-луж. lězć ’ісці, паўзці’, ’узбірацца’, в.-луж. lězć ’лезці’, чэш. lézti ’паўзці, цягнуцца’, ’прыходзіць не ў час’, ’паволі падаць, знікаць’, славац. liezť ’лезці’, славен. lę́sti, ст.-серб.-харв. љести, ле̏сти, ли̏сти ’паўзці, ускарасквацца’, сучаснае серб.-харв. ужываецца з прэфіксамі до‑, па‑, у‑ і замяняе дзеяслоў ѝћи ’ісці’, макед. дыял. љазʼа ’(дзіцё) рачкуе’, балг. ле́за, лезя ’лазіць, поўзаць’, ст.-слав. възлѣзѫ, лѣсти ’узбірацца’. Прасл. lěsti (lězǫ) ’паўзці, пасоўвацца наперад’. Самымі блізкімі адпаведнікамі з’яўляюцца балтыйскія мовы, у якіх прасл. ‑ě‑ адпавядае ‑ē‑: ст.-прус. līse (< *lēza) ’паўзе’, лат. lēžât ’ссоўвацца’, lēžuôt ’ісці паволі, цягнуцца’, літ. lė̃kštas ’плоскі’, lažà, lãžas ’паншчына’; параўн. яшчэ ст.-ісл. lágr ’нізкі’, с.-в.-ням. laege ’плоскі’, гал. laeg, ст.-грэч. λαχύς, англ. low ’нізкі’. Да і.-е. *lēg̑h‑ (Бернекер, 1, 715; Фасмер, 2, 476–477; Слаўскі, 4, 192–193; Скок, 2, 278–279; Шустар Шэўц, 11, 835; Бязлай, 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кале́на, ‑а, н.

1. мн. кале́ні, ‑яў і ‑ле́нь. Частка нагі, дзе злучаюцца бядровая і галёначная косці; месца згібу нагі. Сагнуць нагу ў калене. Абхапіць рукамі калені. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас. Валодзька з размаху грымнуўся аб ганак, моцна збіўшы калена. Гамолка. // Частка адзення (штаноў, панчох і інш.), якая прыкрывае гэту частку нагі. Залатаць калені штаноў.

2. мн. кале́ні, ‑яў і ‑ле́нь. Нага ад каленнага сустава да таза. Пасадзіць дзіця на калені. □ Унукі ўзбіраліся [дзеду] на калені, церабілі яго бараду, лашчыліся. Лынькоў.

3. мн. кале́ны, ‑ле́н. Частка чаго‑н. сагнутага, непрамога ад аднаго згібу або павароту да другога. Флейта складаецца з галоўкі і двух кален. Калена ракі. Калена дарогі. // Сам вугал згібу, павароту. У самавара не здымалася бляшаная, заломаная вострым каленам і ўстаўленая ў чалеснік труба. Дуброўскі.

4. мн. кале́ны, ‑ле́н. Разм. Асобная частка, закончаны матыў у музычным творы. Ударыў барабан на другое калена, на тое самае, дзе кракавяк ідзе на манер віхрыстай полькі. Кулакоўскі. Кадрылю ў пяць Ці сем кален, Сплючы, ён [скрыпач] мог іграць. Броўка. // Асобнае адметнае месца ў спевах птушак. Калены салаўінай песні. // Фігура ў танцы, скоках. Мы скакалі польку, танцавалі кадрылю аж па шаснаццаць кален, што нават падлога дрыжала. Гурскі.

5. мн. кале́ны, ‑ле́н. Пакаленне ў радаслоўнай. У Дабрынічах гэтых Пальчыкаў добрая палова, і ўжо цяжка разабрацца, хто каму сваяк і ў якім калене. Дамашэвіч. — Цяпер, калі я вам расказаў у двух словах радаслоўную Мухтара аж да шостага калена, вы мусіце зразумець, кім ён павінен быў стаць. Васілёнак.

•••

Вераб’ю па калена гл. верабей.

Выламаць з калена гл. выламаць.

Мора па калена гл. мора.

Поўзаць на каленях гл. поўзаць.

Ставіць на калені гл. ставіць.

Станавіцца на калені гл. станавіцца.

Стаць (упасці) на калені гл. стаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпляпоўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на¹, прыназ.

I. з В і М.

1. Ужыв. пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхні якога знаходзіцца хто-, што-н. або куды накіраваны рух, дзеянне.

На стале.

Напісаць на паперы.

Легчы на ложак.

Выйсці на паляну.

2. Ужыв. пры абазначэнні месца або часу дзеяння, а таксама асобы ці прадмета, якія з’яўляюцца аб’ектам дзеяння.

Ісці на працу.

Запланаваць сустрэчу на вечар.

Затрымаць погляд на субяседніку.

Вынесці пытанне на агульны сход.

II. з В.

1. Ужыв. пры абазначэнні тэрміну, прамежку часу.

Запас на зіму.

Спазніцца на гадзіну.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, які з’яўляецца прыладай, інструментам, сродкам для якога-н. дзеяння.

Узяць на буксір.

Зашпіліць на ўсе гузікі.

3. Ужыв. пры абазначэнні колькасці, меры, якія вызначаюць межы чаго-н.

Наваколле відаць на пяць кіламетраў.

Работы на гадзіну.

4. Ужыв. пры ўказанні на мэту, прызначэнне якога-н. дзеяння, прадмета.

Спяшацца на дапамогу.

Сабрацца на вячэру.

Лес на будоўлю.

5. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння, стану.

Расказваць на памяць.

Паверыць на слова.

Зрабіць на свой густ.

III. з М.

1. Ужыв. пры абазначэнні спосабу ўтварэння дзеяння або характару выяўлення працэсу.

Поўзаць на карачках.

Усё рабіць на хаду.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, пры дапамозе якога ўтвараецца дзеянне.

Смажыць на алеі.

Рухавік працуе на бензіне.

3. Пры паўтарэнні назоўнікаў паказвае на наяўнасць вялікай колькасці чаго-н. (разм.).

Лата на лаце.

Калдобіна на калдобіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)