Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)