◎ Плазьмо́ ’частка сахі’ (ельск., Выг.) — у выніку далучэння суф. ‑(ь)мо да польск. płaz (< płazać się ’поўзаць’), якое з’яўляецца багемізмам (з XVI ст.), параўн. чэш. płaz, мар. zp/az, sp/’az ’частка плуга’, а таксама славац. plaz ’паўзун плуга’, славен. (ojpluz ’ніжняя падкладка ў плузе, сасе’, ’левая ручка ў плузе’, серб.-харв. плсгз ’частка плуга’, балг. плазица ’тс’, ім адпавядае ўсх.-слав. полаз, параўн. рус. полоз (сахі, плуга) — падэшва, нарогі, на якія набіваецца лямеш і сашнікі < прасл. *polzh > полаз (гл.). Утварэнне з суф. ‑мо, як у вязьмо, правалю (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)