пабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.

Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца. Якімовіч. [Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плён ’тое, што вырашчана, ураджай’ (ТСБМ, Яруш.; гродз., Рафаловіч). З польск. plon, якое з прасл. *pelnъ (для зах. і паўд. слав. моў), *polъ (для ўсх.-слав.) ’прыбытак з поля альбо з поля бітвы — з вайны’ < і.-е. *peln‑o‑s/*poln‑o‑s, параўн. літ. pel̃nas ’даход, прыбытак’, лат. peļņa ’тс’, ст.-інд. paṇaḥ ’заклад’, pāṇatē ’дзейнічае, мяняе, купляе, хоча атрымаць прыбытак’. Гл. таксама палон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і дасядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і даседзець, дасядзець.

2. Прасядзеўшы, прабыўшы доўга дзе‑н., наклікаць на сябе якія‑н. непрыемнасці, бяду. — Я ўжо даўно думаю — што мне рабіць, — загаварыў Валодзя. — Так можна даседзецца да таго, што нехта прыйдзе, возьме мяне і ў палон да немцаў завядзе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плени́ть сов.

1. (взять в плен) уст. узя́ць у пало́н; палані́ць, запалані́ць;

2. перен. палані́ць, запалані́ць; (очаровать) зачарава́ць; (привлечь) прыва́біць; (увлечь, захватить) захапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пленя́ть несов.

1. (брать в плен) уст. браць у пало́н, палані́ць;

2. перен. палані́ць; (очаровывать) зачаро́ўваць; чарава́ць; (привлекать) прыва́бліваць, ва́біць; (увлекать, захватывать) захапля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плен1 ’нязжаты касмыль жыта, пакінуты ў полі для прыманю зайцоў’ (Сцяшк. Сл.). Да польск. plenić ’размнажацца, прыносіць плён’ ст.-польск. pleni ’плодны, ураджайны’, з якіх — плен, відаць, пры ад’ідэацыі пленпалон, здабыча’. Магчыма, звязанае з прасл. *plęgti, параўн. чэш. pléhnuť sa ’пладзіцца’ (Махэк₃, 457; Варбат, Этимология–1978, 23), суадноснае з папярэднім словам.

Плен2 ’пасяджэнне’ (Юрч. СНЛ) — скарочаная (без ‑ум) форма лексемы пленум. Параўн. таксама рус. маск. пле́нный ’пленарны’, што ўзыходзяць да лац. plēnus ’поўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запалані́ць, ‑ланю, ‑лоніш, ‑лоніць; зак., каго-што.

1. Захапіць, узяць у палон. Гэта я вяду бойку з вартай. Перабіўшы яе, раз’юшаны, віхрам урываюся ў палац, каб запаланіць Псіхею. Сяргейчык. // Скарыць, пазбавіць свабоды, незалежнасці. Прыйшлі з-за мора ворагі Народ запаланіць, Агнём, напалмам, порахам Карэю спапяліць. Танк. // перан. Прывабіўшы, зачараваўшы чым‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву. Дзяўчыны сэрца ён запаланіў, прывабіў І да яе ў палон Сам неўзабаве трапіў. Калачынскі. Вучонага пакуль не было, і студэнты незвычайным красамоўствам спрабавалі запаланіць няўрымслівую дзяўчыну. Асіпенка.

2. Заняць, запоўніць сабой якую‑н. прастору. Калідор аж гудзеў ад хлопцаў і дзяўчат, якія раніцаю запаланілі ўвесь будынак. Карпаў. // перан. Нахлынуўшы, запоўніць сабою (пра думкі, пачуцці і пад.). Раптам наляцелі ўспаміны пра Зосю, наляцелі і запаланілі ўсё сэрца, усю душу. Лупсякоў. І зноў стала шкада сына. Шкада да болю, аж сэрца сціснулася... І трывога нейкая незразумелая, але нязносная запаланіла ўсё нутро. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Узяць, захапіць.

З. з сабой рэчы.

З. у палон.

З. грошы.

2. што. Адняць, прымусіць патраціць.

Работа забрала многа часу.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Авалодаць кім-н., падпарадкаваць сабе (разм.).

Мяне забраў страх.

З. за жывое.

4. што. Увабраць, засунуць (пра адзенне) або зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці.

З. штаны ў боты.

З. рукаў.

|| незак. забіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. забіра́нне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і забо́р, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Забор вады.

Забор пробы.

|| прым. забо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Заборная канструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абало́нь ’лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе’ (Янк. I), абалонне ’тс’ (Касп., КТС), абалона ’тс’ (КТС). У тых жа значэннях рус. болонь, укр. болоння, чэш. blána, польск. błonie, błoń. Параўн. бель ’балота’ (светлы вір?). Фартунатаў (AfslPh, 4, 579) звязвае з іншасуфіксальнымі рус. болото, літ. báltas ’белы’ і г. д. Больш пераканаўчым было б супастаўленне прасл. *bolnь з яго фанетычным дублетам *polnь (< прасл. pole), гл. палон. (Талстой, Геогр., 74–79). Варыянты *bolnь і *polnь знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні (*bolnь — на большасці паўночнаславянскай тэрыторыі, *polnь — паўднёваславянскай, што сведчыць у карысць архаічнасці *polnь). Параўн. абалонка1, а таксама ад (гл.). Параўн. балона2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв. су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв. sùžnjica ’раб, рабыня; палонны’, славен. súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženj ’раб, нявольнік’, sužnja ’рабыня, нявольніца’, ц.-слав. сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл. *sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)