Жані́ць. Рус. жени́ть, укр. жени́ти, польск. żenić, чэш. ženiti, славац. ženiť, в.-луж. ženić, н.-луж. žéniś, славен. žéniti, серб.-харв. жѐнити, балг. жѐня, макед. жени. Ст.-слав. женити, ст.-рус. женити. Прасл. адыменны дзеяслоў з суфіксам *‑i‑ti ад асновы *ženь (Мейе, Общеслав., 192); параўн. н.-луж. žeń ’жаніцьба’. Магчыма і суаднясенне з *žena ’жанчына, жонка’ (Шанскі, 1, Ж, 284). Гл. жо́нка, жанчы́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)