Жо́нка, жына́ (Бяльк.), жынка (Сл. паўн.-зах.). Рус. жена, женка, жонка, укр. жінка ’жонка; жанчына’, польск. żonka памянш. ад żona ’жонка’, серб.-луж. žonka ’тс’, славен. ženka ’тс’, ’самка’, серб.-харв. же̑нка, балг. жѐнка, макед. женка ’тс’. Ст.-слав. жена ’жонка; жанчына’. Ст.-рус. жена, женка, жонка ’жонка; жанчына’. Прасл. *žena < *gena роднаснае ст.-прус. genno ’жанчына; жонка’, ст.-інд. jánis ’жонка; жанчына’, арм. kin, гоц. qinô ’тс’, грэч. γυνή, бэаційскае βανα ’жонка’, ірл. ben, тах. A śäṁ, B śana ’жанчына’, алб. zonjë ’жонка; пані’. І.‑е. *gu̯enā ’жонка; жанчына’ супастаўлялі з *gʼen‑ ’нараджаць’, што, аднак, недастаткова абгрунтавана. Фасмер, 2, 46; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 284; Брукнер, 666; Махэк₂, 725; Скок, 3, 677; БЕР; 535–536; Трубачоў, Ист. терм., 105–110; Траўтман, 84; Тапароў, E–H, 207–210; Покарны, 1, 473–474. *ženъka ўтворана ад *žena яшчэ на прасл. глебе з дэмінутыўным суфіксам ‑ъk‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)