Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр. поло́н, ст.-рус. полонъ, ст.-слав. пленъ, польск. plon ’жніва, ураджай’, чэш. plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац. plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв. пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен. plén ’здабыча, грабеж’, балг. плен ’палон’. Прасл. pelnъ. Роднасныя літ. pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат. pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд. paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч. πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням. fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл. falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)