Палойка1 ’палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус. арл., варонеж. полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова1 (гл.).

Палойка2жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.

Палойка3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус. полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясць ’кісць рукі’ (ТСБМ, Нас., Стан., Ласт.), сюды ж пясць, пя́сткажменя’ (даўг., Сл. ПЗБ; віц., Шн.), укр. пʼясть ’кісць рукі; кулак’, рус. пясть ’кісць рукі’, польск. pięść ’кулак’, чэш. pešt ’тс’, славац. päsť ’тс’, в.-луж. pjasć ’тс’, н.-луж. pěsć ’тс’, палаб. pǫst ’тс’, славен. pẹ̑št ’кулак; прыгаршчы’, серб.-харв. пе̂ст, пе̏ст ’кулак’, балг. пе́стник ’кулак’. Прасл. *pęstь ’кулак; сціснутыя пяць пальцаў рукі’, далей звязваюць з і.-е. *penk​e ’пяць’ (Сной₂, 508; Фасмер, 3, 424). Роднаснае ст.-в.-ням. fūst ’кулак’, ням. Faust ’тс’, ст.-англ. fyst ’тс’, гл. Траўтман, 218; Шустар-Шэўц, 2, 1072. Сумнеўная сувязь з пядзя (гл.), літ. kùmstė ’кулак’, якую дапускае Брукнер (412); гл. пярэчанні ў Фасмера (там жа), Скока (2, 645). Агляд версій гл. ESJSt, 11, 642.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́хаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, рагожы, ануч, якім мыюць посуд, шаруюць брудныя рэчы’; ’мачалка’; ’жмут, жменя саломы, сена і пад’. (КТС, БРС, Нас., Бір. Дзярж., Шат., Грыг., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, КЭС, Касп., Растарг., Бяльк.; маладз., Мат. АС; Бес., Мат. Гом.; бых., Янк. Мат.), навагр. вехець (Кліх), сюды ж вехцік ’тс’ (КТС, Нас., Сцяшк., Мат. Гом.), вехцевы ’які належыць да вехаць’ (Нас.). Укр. ві́хоть ’вехаць; пучок саломы; жмут саломы, які адлятае ад страхі ў час пажару’, рус. вехоть ’вехаць’; ’пучок саломы, сена’, ст.-рус. вѣхъть ’жмут саломы, мачалка, вехаць’ (з XI ст.), польск. wiechećжменя саломы ці сена’; ’саламяная мятла’, н.-луж. wjekś, в.-луж. wěchć ’жмут саломы’, чэш. věchet ’пучок саломы, сена’, věchýtek ’вехцік’, славац. vecheť ’вехаць, мачалка’, славен. vẹ́het ’пучок сена’, ст.-слав. вѣхъть. Прасл. věxъtь утворана ад věxъ (параўн. бел. вёх, укр. віх, рус. вех ’цыкута ядавітая’) і суф. ‑ъtь, якому ў балтыйскіх мовах адпавядае суф. ‑ùtis, параўн. ст.-прус. nagutisслав. nogъtь ’пазногаць’, а таксама лексемы з другасным пеяратыўным значэннем: літ. vaikùtis ад vaĩkas ’дзіця’, žmogùtis ад žmogùs ’чалавек’ і інш. і, магчыма, прасл. lapъtь ’лапаць’, серб.-харв. ла́пат ’латка’ (Мартынаў, Дерив., 43–44). Гэта яшчэ балта-славянская інавацыя. Гл. Слаўскі, 5, 157–158; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 263. Крукоўскі (Уплыў, 12) мяркуе, што лексема вехаць — запазычанне.

Ве́хаць2 ’стары венік, дзяркач’ (Бяльк.) узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі вехаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, якім мыюць посуд, мэблю’ → ’сцёрты дзяркач, якім шаруюць лавы, падлогу’; параўн. яшчэ польск. wiecheć ’мятла з саломы’.

Ве́хаць3 ’падмазка, кавалачак сала падмазваць скавараду’ (Бяльк.) утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства: ве́хаць ’скрутак, жмут анучак, наматаны на палачку, якім мэкаюць у тлушч і размазваюць па патэльні’ → ’падмазка, кавалачак сала’. Сюды можна аднесці і ве́хаць ’шматок, невялікая колькасць’, якое ўзнікла ў выніку абагульнення значэння ’скрутак, пучок саломы’; параўн. польск. wiecheć ’кавалак (напр., мяса)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ме ’плячо’ (Нас., Сл. ПЗБ), ра́мя ’тс’ (Байк. і Некр.), рамяно́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), рамёнак ’плечавая костка’ (Стан., Байк. і Некр.), ст.-бел. раме (XVII ст., Карскі 2-3, 18), рамо ’тс’ (Сл. Скар.), ра́мя ’рукаў ракі’ (Байк. і Некр.), ра́мʼя ’тс’ (мазыр., Яшк.); параўн. укр. ра́мʼя /ра́мено ’тс’, рус. дыял. ра́мо, рамена́ ’плячо, плечы’, польск. ramię ’тс’, в.-луж. ramjo/ramje, н.-луж. raḿe ’тс’, палаб. råmą ’тс’, чэш. rámě/rameno ’плячо’, славац. ramä ’тс’, славен. rama/rame ’адгалінаванне, парэнча’, ramska kost ’плечавая костка’, серб. ра̏ме/ра̏мо/рамѐница ’плячо’, рамѐњача ’плечавая костка’, балг. ра́мо ’тс’, ст.-слав. рамо ’тс’. Праслав. *ramę (< *ormę), роднаснае ст.-прус. irmo ’рука, плячо’, авяст. arəma ’рука, плячо’, асяц. arm ’далонь, жменя’, гоц. arms, ням. Arm ’рука’, англ. arm ’рука вышэй запясця’. Фанетычная форма раме падаецца запазычаннем з польскай, развіццё насавога ў беларускай дае рамя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суята́ (суета́) ’непакой’, ’мітуслівы, неспакойны чалавек, які ўсюды лезе’ (Нас.), суjета́ ’клопат, турбота’ (Вруб.), суетня́ ’клопат, суматоха’ (Нас.), ст.-бел. суета ’марнасць, пустка, непатрэбшчына’ (Альтбаўэр), суетныи ’марны; мітуслівы’ (там жа). Параўн. укр. суєта́, суята́ ’клопат, неспакой, прыгнечанасць’, суятня́ ’неспакой’, рус. суета́ ’тс’, балг. суета́ ’марнасць; мітусня’, суетня́ ’клопат, турботы’, макед. суета ’марнасць; фанабэрыя’, ст.-слав. соуѥта ’марнасць, пустка’. Хутчэй за ўсё, запазычана са стараславянскай праз біблейскія тэксты, параўн. біблеізм соуѥта соуѥтъ ’марнасць’, што адпавядае грэч. ματαιότης ματαιοτήων, лац. vanitas vanitatum ’тс’ — выраз, што лічыцца гебраізмам, параўн. ст.-бел. ажно все суета, суета суетная (Альтбаўэр). Выводзіцца са ст.-слав. соуѥ ’несапраўднае, ілжывае’, соуи ’пусты’, з суф. ‑ѥта (< *‑ota пасля ‑j‑, гл. Глухак, 593), параўн. стараж.-рус. суи ’пусты, нязначны, несапраўдны’, чэш. sujný ’дарэмны’, што да прасл. *sujь ’пусты, марны’, якое параўноўваюць з літ. sáujaжменя’, ст.-інд. çūnyás ’пусты’, лац. cavus ’пусты, з поласцю ўсярэдзіне’ (гл. Фасмер, 3, 797); паводле Варбат (Этимология–1983, 38) — беспадстаўна, паколькі значэнне ’парожні’ адсутнічае ў славянскага слова, больш верагоднай падаецца сувязь з *sovati (гл. соваць, суваць). Параўн., аднак, пярэчанні Кожынавай (Супр. чыт., II, 58) на падставе перакладу з грэчаскай біблейскага фрагмента пꙋстошь пꙋстошемъ всє пꙋстошь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гаршчы, прыго́ршчы ’абедзве далоні з прыгнутымі пальцамі, складзеныя так, каб імі можна было што-небудзь набіраць, зачэрпваць, трымаць і пад.; колькасць чаго-небудзь, якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Інстр. 1; ушац., капыл., КЭС; Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), пры́гарашчы, пры́горшчы, пры́гаршы ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС), пры́гаршч ’тс’ (Ян.), ’далонь; горстка’ (Шпіл., Байк. і Некр.), пры́гаршчы ’горстка’ (Ласт.), параўн. з развіццём семантыкі прігорчі ’мера сыпучых рэчываў’ (Бес.) і менш яснае, але ўсё ж такі звязанае з асноўным значэннем, пры́гаршча ’сноп бобу’ (петрык., ЛА, 2); сюды ж адз. л. прыго́рсць ’прыгаршчы’ (Гарэц.; Бяльк.). Узыходзіць да прасл. *prigъrstь/*prigъrstia, прэфіксальнага ўтварэння ад *gъrstь (падрабязна гл. ЭССЯ, 7, 212–213); параўн. го́рстка, гл. таксама ґа́рсць. Сюды ж больш познія назоўнікі з суф. ‑нʼ(а): пры́горшня, мн. л. пры́гаршні ’складзеныя ў выглядзе лодачкі далоні рук’ (Інстр. 1, Ян., ТС). Параўн. укр. при́гірщ, при́горщ, при́горщи ’прыгаршчы’. Рус. дыял. при́горщь ’прыгаршчы’, при́го́ршни ’тс’, смал. при́го́рстка ’вялікія прыгаршчы чаго-небудзь’, ст.-рус. пригърща, пригръща, пригорщажменя, прыгаршчы’, польск. przygarść, przygarśnie, przygarstnia, przygarstek, каш. přëgårsc, přëgarst, přëgarscnë, přëgarstńica, чэш. přehršel, přehrštle, славац. priehršť, prehrštie, славен. praíšče, серб.-харв. prȅgršt, prȅgrst, балг. пригръ́ща, пригаща, пъ́ргъща. Бязлай (3, 119) першапачатковай формай лічыць *prigъrstьje або *prigъrstьja. Гл. Фасмер, 3, 363; БЕР, 5, 706; 6, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыль ‘луста, скіба’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Мядзв., Бяльк., Янк. Мат., Жд. 1), ‘пласт узаранай зямлі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘вашчына’ (там жа), ‘жменя льну’ (мядз., там жа), ‘губа на дрэве’ (ТС), скрылі́ ‘нарэзаная і падсмажаная бульба’ (Бяльк., Мат. Гом., Янк. Мат.), скрылькі́ ‘суп з бульбы’ (барыс., Жд. 1), скрыль ‘соты з мёдам у раме’ (віл., З нар. сл.), памянш. скры́лік, скрыля́ць ‘рэзаць скрылямі’ (ТСБМ, Касп., Нас., Ласт.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ). Рус. зах., паўд. скрыль ‘трэска, лучына, луста хлеба’, польск. дыял. skrzyl ‘бераг, край’, чэш. skřidla, škřidla ‘сланец, чарапіца’, славац. škridla ‘тс’, серб.-харв. скри́ла, шкри́ља, шкриљац ‘тонкая каменная плітка’, славен. skríl ‘сланец’, skríla ‘каменная плітка’, škríl, škríla ‘сланец; ільдзіна’. Прасл. *skridlь або *skridla ‘што-небудзь расшчэпленае, расколатае, адрэзанае’. Мяркулава (Этимология–1982, 46–47) узнаўляе прасл. *skriti ‘рэзаць’, адкуль выводзіцца смал. скрыля́ць ‘шчыпаць’. Сной₁ (575) дзеяслоў рэканструюе як *skristi, skridǫ ‘рэзаць , які да і.-е. базы *skreid‑ ‘рэзаць, шчапаць’. У якасці паралеляў ён прыводзіць гоц. diskretends ‘торгаючы, ламаючы’, ням. бавар. schritzen ‘ламаць, торгаць’, нова-в.-ням. schritz ‘разрэз’. Фасмер (3, 659) звязвае з кроіць, крою (гл.). З прычыны праславянскага і агульнаславянскага характару слова нельга лічыць яго запазычаным з літ. skrỹlis ‘варэнікі; аладкі; абрэзкі цеста’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 39 з літ-рай), параўн. Анікін, Опыт, 283 з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапло́1 ‘прылада, якой трэплюць лён’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Мядзв., Шат., Касп., Сл. Брэс., Дэмб. 2; глус., Янк. Мат.; нараўл., Арх. ГУ; мёрск., Ск. нар. мовы, Сл. ПЗБ), трэпло́ ‘тс’ (Пятк. 2, Мат. Гом., Сл. Брэс.), трапло́ і трэпа́ло ‘тс’ (Сл. Брэс.; пруж., Сл. ПЗБ); трапло́ ‘мянташка’ (Ласт.), трэ́пла ‘калодачка, падстаўка, слупок — прыстасаванне трапаць лён’ (Сл. ПЗБ; докш., бых., карм., бяроз., пін., бабр., добр., ЛА, 5); трепло́жменя лёну для трапання’ (петрык., ЛА, 4); трэпло́ ‘трапанне’ (Мат. Гом.). Укр. трепло́ ‘вясло ў плыце’, ‘трапачка для лёну’, рус. дыял. трепло́ ‘тс’. Утворана ад асновы *trep‑ (гл. трапаць1) і суф. *‑lo, які ўтварае пераважна nomina instrumenti (адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 1, 104).

Трапло́2 ‘чалавек, які гаворыць бязглуздзіцу, балбатун, пустабрэх’ (ТСБМ, Шат., Касп.; ашм., Стан., Сцяшк., Брасл. сл., Мат. Гом.), трэпло́ ‘тс’ (Арх. Вяр., ТС, Растарг.), тряпло́ ‘тс’ (віц., ЛА, 2); сюды ж выраз трапло́ вавіло́нскае (астрав., Бел. дыял. 1), траплава́ты ‘які любіць гаварыць недарэчнасці’ (Сл. ПЗБ), траплі́вый ‘балбатлівы’ (Юрч. СНС). Вытворнае ад трапаць2 у значэнні ‘многа гаварыць’ (Саевіч, Derywacja, 230), параўн. укр. трепло́ ‘балбатун, хвалько’, рус. разм. трепло́ ‘балбатун’; утварэнне, аманімічнае трапло1, мажліва, аргатычнага паходжання, параўн. укр. аргат. трепа́ти ‘чытаць, спяваць’ (Горбач, Арго), што не выключае ўплыву т. зв. бурсацкай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свая́цтва, ‑а, н.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. [Абрамовіч:] — Дзякуючы сваяцтву па матчынай лініі з паэтам Багушэвічам і чытанню «Нашай нівы» я, хоць і даволі прыблізна, але арыентаваўся ў літаратуры. «Полымя». — Ды я ж сын Паўлы Мажэйкі, з Узлесся. Мы ўжо былі ў вас некалі, — не ведаючы добра ні цёткі Маланні, ні абстаноўкі ў вёсцы, Мажэйка рабіў упор на сваяцтва. Шахавец. // Блізкасць, якая існуе ў раслін, жывёлін аднаго віду. Аказваецца, многія расліны яловага лесу знаходзяцца ў блізкім сваяцтве з флорай цёплых і гарачых краін. Гавеман. // перан. Падабенства, блізкасць па зместу, уласцівасцях, прыкметах. К. Чорны сам вельмі падкрэсліваў сваё кроўнае сваяцтва з традыцыямі беларускіх класікаў [Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа]. Кучар. Па сутнасці, нейкую новую з’яву мастацкай дакументалістыкі, якая знаходзіцца ў блізкім сваяцтве з кароткім апавяданнем, нагадвае кніга тонкіх псіхалагічных нататак Я. Брыля «Жменя сонечных промняў». «ЛіМ».

2. Роднасць не па крыві, а па шлюбу (адносіны паміж роднымі тых, хто жаніўся). Пра вяселле.. і пра хуткае сваяцтва ніводзін з іх нават і не намякнуў. Кулакоўскі.

3. зб. Родныя, сваякі; радня. Мо таму, што на здымку я быў у капелюшы, у гарнітуры пад гальштукам, яго прымайстравалі на самым відавоку, бо ён аздабляў здымкі мачышынага сваяцтва, якое было знята ў сялянскай вопратцы. Сабаленка. Не даварыўшы, панюхаў і, памянуўшы хрыста з усім сваяцтвам, [Васька] выліў цудоўную страву з усімі прысмакамі пад лазовы куст. Лынькоў.

•••

Ступень сваяцтва гл. ступень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сма, па́смо, па́сьмо ’некалькі нітак ці валокнаў, складзеных уздоўж’, ’трыццаць нітак’, ’пучок валасоў’ (ТСБМ, Маш., Шат., Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.; Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; слуц. КЭС), ’змятая жменя льну’ (Яруш., Бес., Уладз., Мядзв.), ’галун’ (Яруш.), ’12 пар нітак у кроснах’ (КЭС, лаг.), каслаўка, пучок’ (КЭС, лаг.; Ян.), ’мера палатна ў шырыню’ (кобр., Сл. Брэс.; Ян.), глус. па́сьмяне ’трыццаць нітак’ (Янк. Мат.). Укр. па́смо, рус. пасмо, пасманка, пасменка, па́сменный, пасмёнок, пасменник, польск., н.-, в.-луж. pasmo, чэш., славац. pásmo, славен. pásmo, серб.-харв. па̏смо, макед. пасмо́, балг. пасмо́. Паводле Фасмера (3, 212), прасл. pasmo, якое з’яўляецца роднасным да лат. puõsms, puõsmis ’прасла ў плоце’. Трубачоў (Ремесл. терм., 102–103) лічыць, што прасл. pasmo — другасная форма ў адносінах да больш поўнай pasmę (Р. скл. pasmene), а лат. puõsms ’дробка льну, адбеленая ад кудзелі’, як і літ. põsmas ’пасма’, запазычаны са слав. моў. Адносна апошняга гэтаксама мяркуе і Махэк₂ (436). Аткупшчыкоў (Из истории, 260) сумняваецца ў старажытнасці суфікса ‑*men‑ у гэтым слове і лічыць, што рус. пасменка — больш позняе паводле свайго ўтварэння з другасным суфіксам ‑men‑. Аднак гэтаму, відаць, супярэчыць і наяўнасць бел. глус. па́сьмяне. Адносна этымалогіі прасл. pasmę (< *patsmnen) Трубачоў (Ремесл. терм., 102) выказвае дапушчэнне яго роднаснасці з герм. *faþma‑ ’пэўная колькасць пражы’ (> ст.-в.-ням. fadum, суч. ням. Faden ’нітка’) < і.-е. *pet‑/*pot‑. Іншыя ў якасці роднасных прыводзяць ст.-іран. afsman‑ ’верш (у гатах), вершаваны радок’, пачатак якога afs‑ узыходзіць да pas‑. Гэты корань у авесце азначае ’блытаць; путаць, умацоўваць адно на адным’ (Махэк₂, 436).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)