Ра́ме ’плячо’ (Нас., Сл. ПЗБ), ра́мя ’тс’ (Байк. і Некр.), рамяно́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), рамёнак ’плечавая костка’ (Стан., Байк. і Некр.), ст.-бел. раме (XVII ст., Карскі 2-3, 18), рамо ’тс’ (Сл. Скар.), ра́мя ’рукаў ракі’ (Байк. і Некр.), ра́мʼя ’тс’ (мазыр., Яшк.); параўн. укр. ра́мʼя /ра́мено ’тс’, рус. дыял. ра́мо, рамена́ ’плячо, плечы’, польск. ramię ’тс’, в.-луж. ramjo/ramje, н.-луж. raḿe ’тс’, палаб. råmą ’тс’, чэш. rámě/rameno ’плячо’, славац. ramä ’тс’, славен. rama/rame ’адгалінаванне, парэнча’, ramska kost ’плечавая костка’, серб. ра̏ме/ра̏мо/рамѐница ’плячо’, рамѐњача ’плечавая костка’, балг. ра́мо ’тс’, ст.-слав. рамо ’тс’. Праслав. *ramę (< *ormę), роднаснае ст.-прус. irmo ’рука, плячо’, авяст. arəma ’рука, плячо’, асяц. arm ’далонь, жменя’, гоц. arms, ням. Arm ’рука’, англ. arm ’рука вышэй запясця’. Фанетычная форма раме падаецца запазычаннем з польскай, развіццё насавога ў беларускай дае рамя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)