Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.
Зачэрпваць жменяй.
2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.
Ж. мукі.
3.перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.
Ж. сена.
◊
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
|| памянш.жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
Засталася ж. байцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жме́няж.
1.в разн. знач. горсть;
зачэ́рпаць ~няй — зачерпну́ть го́рстью;
2. (сена и т.п.) клок м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жме́ня, ‑і, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону.Маўр.Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб.Васілевіч.
2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня.Хадкевіч.// Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы.Мележ.