ярлы́к, -ка́ м., в разн. знач. ярлы́к;

я. на кня́жаннеист. ярлы́к на княже́ние;

я. на бутэ́льцы — ярлы́к на буты́лке;

аптэ́чны я. — апте́чный ярлы́к;

ве́шаць (накле́йваць, прычэ́пліваць) ярлыкі́ — ве́шать (накле́ивать, наве́шивать) ярлыки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́чапка, по́чап, по́чапак, по́чапень, по́чэп, по́чэпка, почо́пка ’вяровачка для падвешвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян.), ’дужка ў вядры’ (ТСБМ, Бяльк.), ’прывязка (пугі да пугаўя)’, ’вяроўка, прывязаная да калыскі’ (Сл. ПЗБ), сесці на по́чапку ’на кукішкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), по́чэп ’вілы’ (Сл. Брэс.), ’месца вешаць адзенне’ (Сцяшк. Сл.), по́чып ’вочап’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. почепити ’зачапіць’, укр. почепи́ти ’зачапіць’. Утворана ад дзеяслова пачапі́ць (гл.), як завязка ад завяза́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 24, 46–47). Гл. таксама пачапе́йка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шальнік1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.

Ве́шальнік2 ’вісельнік’ (лун., Шатал.), укр. ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.

*Ве́шальнік3, вjе̂шалнык ’сук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел. дзяржальна, прасл. krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́ніць1 ’біць, удараць тараном або корпусам баявой машыны’ (ТСБМ), ’біць, разбіваць цэпам перавязь у снапоў дзела лепшага абмалоту’ (Нас., Байк. і Некр.). Апошняе значэнне Насовіч (Нас., 633) звязваў з таран2 (гл.), на якім грунтуецца і літаратурнае слова, магчыма, запазычанае з рус. тара́нить.

Тара́ніць2вешаць рыбу для сушкі’ (Ян.). Параўн. укр. дыял. тара́нити ’выбіраць рыбу з невада’. Адсубстантыўны дзеяслоў ад тара́н1, гл.

Тара́ніць3 ’несці’ (Юрч.), тара́ніцца жарт. ’ісці’ (Юрч. Вытв.). Відаць, пераноснае ўжыванне тараніць1, якое суадносіцца з тарнаваць2 ’малаціць перагорнутыя неразвязаныя снапы’ (гл.), або скарочанае з тарабаніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. груб.

1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць. Прыказка.

2. што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву. Сачанка. — Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць... Лынькоў.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць. «Вожык». // Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́ть ’вісець’, ст.-рус. висѣти ’вісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisieć ’вісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisać ’вісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́ti ’вісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsóti ’быць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkja ’паднімацца’ і літ. vikrùs ’лоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑ ’вісець, вешаць’, курд. halavisinвешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шала1 ’прыстасаванне з калоў, жэрдак для сушэння сена, вянкоў цыбулі і інш.’ (КТС, БРС), укр. ві́шало ’вешалка для адзення’, рус. паўн. вешало ’жэрдка, на якой што-небудзь развешваецца, сушыцца (снапы, лён)’; ’вяроўка, на якой сушыцца бялізна’, ст.-рус. вешала ’прыстасаванне з жэрдак для прасушвання чаго-небудзь’ (з XVII ст.), польск. wieszadło ’вешалка’; ’паліца ў выглядзе драбіны’, в.-луж. wěšadło ’вешалка’, чэш. věšadlo ’тс’, славац. vešadlo ’апорная канструкцыя’, славен. vešála мн. л., серб.-харв. ве̏шала, балг. ве́шало ’шыбеніца’, славен. vẹ́šalo ’павешанае на сцяне кухоннае начынне’, прасл. лексема з суф. ‑dlo ад асновы věšati (гл. вешаць).

Ве́шала2 ’звязка грыбоў’ (Інстр. III), лун. вэ́шало ’нізка скручанага лыка’ (Шатал.) узнікла ў выніку семантычнага пераносу: ’прыстасаванне (жэрдка, вяроўка), на якім падвешваецца нешта для сушкі’ → ’тое, што падвешваецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́цаль1 ’сабакар; машэннік’ (БРС, Касп., Нас.), таксама ў форме гі́ццаль ’сабакар’ (Сцяц.), ’гарэза, свавольнік’ (Сцяц., Шат.), ’агідны, здрадлівы чалавек’ (Сцяшк.) і г. д. У ст.-бел. мове гицель ’памочнік ката’ (гл. Булыка, Запазыч.). Параўн. таксама рус. дыял. ги́цель ’жывадзёр’, укр. ги́цель. Запазычанне з польск. hycel ’тс’ (а гэта з ням. дыял. hitzel; гл. Брукнер, 174; Фасмер, 1, 408; Булыка, Запазыч., 83).

Гі́цаль2 ’пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць’ (Сцяц. Нар., Сцяц., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., БРС). Па паходжанню аднолькавае з гі́цаль, (гл.), але значэнне ’пятля, вешалка’ (паводле Сцяц. Нар., 115) развілося менавіта ў бел. мове (гл. там і тлумачэнне семантычнага развіцця). Няпэўным з’яўляецца меркаванне (Сцяц., там жа), што ў бел. мове запазычанне прама з ням., дзе быццам Hitzel чытаецца гіццаль (?; няясна; у ням. слоўніках вымаўлення z, tz аднолькава абазначаюцца як ts).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́сніцы ’плот з варотамі ў канцы вёскі’ (БРС, КТС), петрык. весніца ’тс’ (Мат. Гом.), маг., бабр., саліг. ве́сніцы//ве́шніцы (Бір., Шат.), усх.-палес. вешніца, вешніцы ’тс’ (Нар. сл.), весьніцы, весʼнʼіцы ’вароты ў двор’ (БРС, Арх. Бяльк., Сцяц. Нар., КТС, Сцяшк. МГ); ’вароты з перакладзін’ (Шат.); ’варотцы, фортка’ (Сцяшк. МГ), зэльв. ’вароты ў загарадзе, хляве’; ’рэдкія зубы’ (Сцяц.). Рус. пск. вешница ’вясковая вуліца, зарослая травой’; ’агароджаны ўчастак сялянскай сядзібы, дзе пасуць коней’, польск. wieśnice ’вароты, якія вядуць у вёску, весніцы’, wieśnica ’вуліца з двара ў вёску’, чэш. vesnice ’вёска’. Лексема ўтворана ад прыналежнага прыметніка vьsь‑nь і суф. ‑ica (< vьsь ’дом роду’) і абазначала спачатку ’(агароджанае) месца, дзе знаходзіліся ўсе будынкі роду’. З’яўленне ‑ш‑ замест ‑с‑ ва ўсх.-бел. формах абумоўлена наступным палатальным нʼ, а не тым, што лексема паходзіць ад вешаць (параўн. П. Сцяцко, Нар. лекс., 14). Гл. веснікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвінавачваць, вінаваціць, вініць, складаць, складаць віну, ускладаць віну, прыпісваць віну, нападаць, вярнуць, зварочваць, валіць, узвальваць, узвальваць віну; ківаць, закідаць (перан., разм.) □ валіць шышкі, вешаць сабак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)