Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус. волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ. vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр. ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг. върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв. вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булды́р1, булдырок ’бясплодны ўзгорак; высокае адкрытае месца, пакатая горка’ (Яшкін), бульды́р ’бясплодны ўзгорак’ (Касп.), булды́рь ’высокае, адкрытае месца’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. булды́р ’месца, беднае травой’ (ноўг.), булды́рь ’няроўнае месца, узгорак у полі’ (пск.), ’няроўнае, дрэннае месца ў полі, беднае расліннасцю’ (наўг.). Вытворнае (суф. ‑ыр, з слав. *‑yrь) ад асновы булд-, якой называюць круглыя, шышкаватыя прадметы (гл. булдава́, булд-). Параўн. булды́р, бульды́р ’пузыр (вадзяны)’.

Булды́р2бурбалка’, бульды́р ’пузыр’ (Касп.), булды́рь (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. дыял. булды́рь ’пухір, пузыр, бурбалка’ (ярасл., пск., наўг., арханг., смал., валаг. і да т. п.). Думаюць пра аснову бул‑, якая, напр., у рус. словах булыга, булдыга і г. д. (Праабражэнскі, 1, 52–53; і.-е. *bol‑, *bul‑ і г. д.). Таксама ёсць версія пра роднаснасць з літ. bulìs ’ягадзіца’, лац. bulla ’пузыр, почка’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 238). Юркоўскі (Ukr. hydrogr., 90) бачыць тут нейкую гукапераймальную аснову. Мяркуем, што лепш зыходзіць з асновы булд-, другаснай па паходжанню (гл. булд-, булдава́); суфікс ‑ыр (слав. *‑yrь). Параўн. булды́р1 ’узгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буня́к ’пухір на целе’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 85). Арашонкава і інш., там жа, з няпэўнасцю параўноўваюць з укр. буня́к ’чмель’, бу́нька ’пасудзіна з гліны’, літ. bùngti ’павялічвацца, рабіцца моцным’. Параўнанне з буня́к ’чмель’ магчымае, і буня́к ’пухір’ можа быць гукапераймальным (гл. бунава́ць; як паралель параўн. бульбата́цьбу́льбаткабурбалка’). Але не выключаецца і паходжанне ад бу́нька (гл.) ’бочачка, збанок’. Параўн. розныя значэнні слова ба́нька ’пасудзіна’. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухі́р ’уздуцце на скуры; прышч; пузыр’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.; Клім.; ПСл; ЛА, 3), паўхі́р ’тс’ (Скарбы; зэльв., навагр., дзятл., валож., ЛА, 3), панхі́р, панхе́р ’тс’ (брасл., ашм., смарг., бераст., шчуч., там жа), пухе́р, пухіэр ’тс’ (Сцяшк. Сл., Бес.; пруж., ЛА, 3), пукі́р ’тс’ (Сл. Брэс.), пухі́рбурбалка’ (ТСБМ, іўеў., ЛА, 2), ’высушаны і надзьмуты мачавы пузыр парсюка’ (Скарбы; слуц., Нар. словатв.; лях., Янк. Мат.; капыл., Жыв. сл.), ’паветраны пузыр у рыбы’ (ЛА, 1), ст.-бел. пухиръ ’пузыр’; параўн. укр. пухі́р, пухи́рь ’тс’, польск. pęcherz ’уздуцце скуры, пузыр’, чэш. puchýř ’тс’, славац. puchar, puchor ’пузыр, валляк’, в.-луж. pucher ’пузыр, бурбалка’, н.-луж. puchoŕ ’тс’, славен. puhọ̑r ’тс’; магчыма, сюды таксама серб. пу̏хор ’узняты ў паветра попел’. У сувязі з рознай суфіксацыяй лічыцца самастойным утварэннем у славянскіх мовах ад асновы прасл. *puch‑, гл. пухаць, пухнуць (Шустар-Шэўц, 2, 1188; Бязлай, 3, 135). Банькоўскі (2, 536) рэканструюе заходнеславянскую інавацыю *pǫ па ўзору *pǫpyrь ’тс’ пад уплывам сінанімічнага *měxyrь (гл. мяхір), адкуль фіналь ‑xyrь (“w prasłow. ‑x‑ po ‑o‑ niemożliwe”). Па фанетычных прычынах (спалучэнне ‑xi‑ < ‑chy‑ і інш.) беларускія словы запазычаны з польскай, параўн. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 193; Станкевіч, Зб. тв., 1, 39, 50, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пузы́рь м.

1. пузы́р, -ра́ м.; (на жидкости) бу́рбалка, -кі ж.;

пузыри́ в мета́лле пузыры́ ў мета́ле;

2. (волдырь) пухі́р, -ра́ м.; вады́р, -ра́ м.;

на ме́сте ожо́га вскочи́л пузы́рь на апе́чаным ме́сцы ўско́чыў пухі́р (вады́р);

3. анат. пузы́р, -ра́ м.;

жёлчный (же́лчный) пузы́рь жо́ўцевы пузы́р, жаўця́к, -ка́ м.;

мочево́й пузы́рь мачавы́ пузы́р, мачаві́к, -ка́ м.;

пла́вательный пузы́рь (у рыб) пла́вальны пузы́р;

4. (медицинский, для плавания) пузы́р, -ра́ м.;

пузы́рь со льдо́м пузы́р з лёдам;

5. (малыш) разг. пузы́р, -ра́ м.;

мы́льный пузы́рь мы́льная бу́рбалка;

пуска́ть пузыри́ пуска́ць бу́рбалкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск. bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лак проста з польск. bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр. бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл.‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булд-. Аснова, якая выступае ў шматлікіх утварэннях (параўн., напр., булдава́, булды́р, булдо́ўка, булды́га і г. д.). Паколькі гукаспалучэнне булд‑ не можа быць спрадвечна славянскім (бо *buld‑ для прасл. мовы немагчымая рэч, а штосьці тыпу *bulьd‑, *bulъd‑ давесці таксама немагчыма; іначай, але непераканаўча, аб аснове булд‑ гл. Праабражэнскі, 1, 52–53; Фасмер, 1, 238: пад булды́га, булы́га), то, зыходзячы з паралеляў тыпу булдава́|булава́, трэба думаць пра яго другаснае паходжанне шляхам кантамінацыі: балд‑а × бул‑ава > булд‑ава і г. д. (дарэчы, пытанне аб слав. паходжанні асновы балд‑ ставіць Шанскі, 1, Б, 22–23). Варыянт бульд‑ (параўн., напр., бульды́р) узнік ужо на аснове булд‑ пад уплывам такіх слоў, як бу́лькаць і да т. п. (бульды́рбурбалка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тавары́ства, ‑а, н.

1. Таварыскія адносіны, таварыскасць; блізкасць, заснаваная на такіх адносінах. Прайшоўшы дарогаю мужных, Пазнаўшы і радасць і сум, Цану таварыству і дружбе Я ў сэрцы трывалым нясу. Звонак. Перамогі герояў .. прасякнуты пафасам услаўлення ідэі таварыства. «Полымя».

2. зб. Разм. Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, заняткам і пад. У канцы вуліцы ўжо і сапраўды сабралася амаль усё Ганьчына таварыства: Грышка Адамаў, Пецька Бурбалка, Анютка Корбутава, Маня. Васілевіч. У мінулую восень, калі ўсё іх крыху старэйшае таварыства ўпершыню падалося ў школу, гэтыя дзеці таксама не хацелі адставаць. Кулакоўскі.

3. Арганізацыя (вытворчая, гандлёвая і пад.), у якую ўваходзяць раўнапраўныя ўдзельнікі. Крэдытнае таварыства. Акцыянернае таварыства. □ Гандлёвае таварыства ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі ўдала. Чорны. У Беларусі ... пачалі стварацца культурна-асветніцкія саюзы, выдавецкія таварыствы, бібліятэкі і чытальні. Івашын.

•••

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Чырвоны Крыж) — арганізацыя для аказання дапамогі насельніцтву, пацярпеўшаму ў вайну і ад стыхійнага няшчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пузы́р1 ’пухір’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ТС; міёр., З нар. сл.), ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1), ’пухір у свінні’ (Маш.), ’вадыр, пухір на скуры’ (ЛА, 3), ’бурбалка’ (маг., гом., ЛА, 2; Сл. ПЗБ) ’паветраны шар’ (Сл. рэг. лекс.), ’асінае гняздо’ (Сл. ПЗБ) ’пасудзіна для газы ў лямпе’ (Сіг., Шат.), пузы́рь ’тс’ (Бяльк., Растарг.), ’чэрава, пуза’ (Нас.), пузы́р ’тоўсты хлопчык’ (міёр., З нар. сл.), пузыро́к ’агурочак’ (Мат. Гом.), ’шкло ў лямпе’ (Мат. Маг.; Бяльк.), ’ніжняя шырокая частка збанка’ (бяроз., Шатал.), укр. пузи́р ’пухір’, рус. пузы́рь ’тс’. Паводле Бузука (Асн. пыт., 49), пузы́р < *пусы́рь (< і.-е. peus‑) у выніку дыстантнай асіміляцыі (“глухое с пад уплывам наступнага р перайшло ў звонкае з”), або дысіміляцыя з пачатковым n, параўн. літ. pusti ’дуць’, pùsti ’надувацца’; іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 403, з літ-рай) — ад пуза (так яшчэ Міклашыч, Праабражэнскі) або ад пухі́р (Патабня). Адносна апошняга (гл.) Бузук (Асн. пыт., 49) мяркуе пра паралелізм с/х яшчэ ў праславянскай мове. В.-луж. puzorбурбалка на вадзе’ дазваляе рэканструкцыю прасл. *puzytъ (Шустар-Шэўц, 2, 1196; ЕСУМ, 4, 628).

Пузы́р2 ’воблака; хмара’ (бялын., ЛА, 2, Нар. сл.; Жд. 2), пузыро́к ’невялікая хмарка, з якой ідзе дождж’ (круп., бялын., ЛА, 2) ’белая кучавая або дажджавая хмара’ (бялын., Нар. сл.), ’похмарак, хмарка’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, да пузыр1 (гл.) у выніку вобразнага пераносу, параўн. іншыя назвы: бу́лава (небо ў бу́лавах; ці няма тут сувязі з балг. було ’вэлюм’: небето се забулва ’неба зацягваецца хмарамі’?), бугры́, бугракі́ і пад. (ЛА, 2).

Пузы́р3 ’ногаць, пазногаць’ (Сцяшк. Сл.). З пазу́р (гл.) з частковай метатэзай, параўн. пувак ’павук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурда́1 ’бурда, нясмачная яда’ (БРС, Бяльк., Нас., Шат., Касп.). Рус. бурда́, укр. бурда́. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тат. burda ’мутны напітак’. Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 18; Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259. Старая версія (ад народнага бурда́ ’чырвонае віно’ < франц. Bordeaux) не пераконвае (гл. Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259). Шанскі (1, Б, 230) памылкова адносіць да гэтай групы слоў і польск., чэш. burda ’скандал, сварка’ (гэтыя словы зусім іншага паходжання, гл. Махэк₂, 77; Рудніцкі, 258).

Бурда́2 ’грыжа, пухліна’ (Нас.). Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, трэба параўноўваць з рус. дыял. (кур., арл., разан.) бу́рды ’мясісты нарост у птушак пад ніжняй чэлюсцю; хахалкі ў курэй; другі падбародак’. Усё, магчыма, звязана з асновай бурд‑ (гл. бурды́ль). Першапачаткова ’пухір, бурбалка’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)