Гі́бкі ’гібкі’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’багністы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́бкий, польск. gibki, серб.-харв. ги̏бак і г. д. Прасл. *gybъkъ — утварэнне з суф. ‑ъkъ ад *gybati (гл. гіба́ць). Падрабязны агляд і матэрыял у Трубачова, Эт. сл., 7, 219. Параўн. Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́сіць ’дабаўляць кіслаты ў страву’, ’паставіць кіснуць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Укр. квасити, рус. квасить, балг. квася ’тс’, серб.-харв. ква̏сити ’мачыць, увільгатняць’, польск. kwasić ’квасіць’, чэш. kvasiti, славац. kvasiť ’тс’ і інш. Прасл. kvasiti — каўзатыў да kysěti. Параўн. кіснуць (гл.), кіслы (гл.), квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клаката́ць1 ’бурліць, булькатаць, клекатаць’ (Яруш., Сцяшк.). Гл. клекатаць. Ст.-рус. клокотати, ст.-слав. клокотати ’тс’, балг. клокоти, серб.-харв. клоко̀тати, чэш. klokotati, славац. klokotať ’тс’. Гэтыя дзеясловы можна лічыць вытворнымі ад клокот. Прасл. klokotati < klokotъ < klokati + ‑otъ.

Клаката́ць2 ’сварыцца’ (Мат. Гом.). Да клакатаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́жка ’варажбітка, жанчына, што займаецца варажбой, варожыць’ (Бяльк., Янк. III). Рус. дыял. воро́жка ’тс’, укр. воро́жка. Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад дзеяслова варажы́ць (гл.), усх.-слав. *vorožiti, слав. *voržiti (параўн. і балг. вража́ ’чарадзейнічаю’, серб. вра̀жати, славен. vražíti, чэш. vražiti, польск. wróżyć). Гл. Рудніцкі, 478–479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асло́н ’прадаўгаватая пераносная лаўка’ (Нікольскі, Происхожд., 237). Утворана ва ўсходнеславянскіх мовах (рус. дыял. ослон, укр. ослін) паводле прыметы ’тое, да чаго можна прыхіліцца’ (блізкія формы зафіксаваны ў серб.-харв. і мак. ослон падтрымка, тое, на што можна абаперціся’). Супрун, Бел.-укр., ізал., 68–71. Гл. услон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жара́ ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус. жара́ ’спёка’, укр. жара́ ’тс’, ’гарачка’, славац. žiara ’зарыва, гарачыня’, серб.-харв. жа̀ра ’спёка’, славен. žara ’сып’. Варыянт ж. р. ад таго ж кораня, што жар (гл.). Не выключана, што значэнне ’гарачка’ ўзнікла на базе значэння ’сып’, вядомага шэрагу моў. Гл. жа́ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв. ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед. капне ’знемагчыся’, балг. капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл. kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус. тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трудне́ча ‘цяжкасць, перашкода, замінка’ (Нік., Оч.), ‘цяжкасць, цяжка’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. серб. трудно̀ћа ‘цяжарнасць’, харв. trudnòća ‘тс’. Разам з апошнімі могуць разглядацца як сумесныя інавацыі з суф. *‑otja (Трубачоў, Проспект, 59–61; Слав. языкозн. V, 182, 187–188), параўн. малеча, пустэча (гл.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́скі, трускій ‘няроўны, нягладкі’ (Жд. 3, Мат. Маг.), ‘дрогкі’ (брагін., Шатал., Сцяшк. Сл., Сержп. Казкі). Параўн. укр. тру́ський ‘тс’. Відавочна, самастойныя ўтварэнні ад трус2, трусіць1 (гл.), параўн. серб. дыял. мло̏го тру̏скају ова̂ ко̀ла пры тру̂сак ‘трасенне’. Да трусі́цца1 (гл.), тру́скі ‘дрогкі, няроўны, які трасецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)