Тру́скі, трускій ‘няроўны, нягладкі’ (Жд. 3, Мат. Маг.), ‘дрогкі’ (брагін., Шатал., Сцяшк. Сл., Сержп. Казкі). Параўн. укр. тру́ський ‘тс’. Відавочна, самастойныя ўтварэнні ад трус 2, трусіць 1 (гл.), параўн. серб. дыял. мло̏го тру̏скају ова̂ ко̀ла пры тру̂сак ‘трасенне’. Да трусі́цца 1 (гл.), тру́скі ‘дрогкі, няроўны, які трасецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)