Мале́й 1 ’менш’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — выраўненая форма вышэйшай ступені прыслоўяў на ‑ей у суплетыўных утварэннях (Бел. грам.₂, 1, 197; Карскі 2-3, 49). Да малы́ (гл.).
Мале́й 2 ’спакойны, флегматычны чалавек’ (глус., Янк. Мат.), мале́ева сту́па ’таўстуха’, мале́ева торба ’непаваротлівы, павольны чалавек’ (Нас.). Відавочна, утворана ад прыметніка ⁺памалы ’павольны’, ад якога засталося ў бел. мове прыслоўе памалу ’марудна, павольна’ (параўн. укр. пома́лий, чэш., славац. pomalý ’павольны’); аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; Слаўскі, SP, 1, 87.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Нага́та ’старажытная грашовая адзінка’ (Рабцэвіч), параўн. ст.-бел. у Летапісе Аўрамкі XV ст.: по двѣ нагатѣ (Карскі 2-3, 106), ст.-рус. ногата. Выводзяць з кыпч. тур. nakt ’наяўныя грошы’, крым.-тат. naxt ад араб. naḳd ’дробныя грошы’; аднак не выключана і мясцовае ўтварэнне ад мяркуемага *нагата ’сабаліная шкурка з чатырма нагамі’ вытворнага ад нага́, параўн. бел. нога́ты ’з доўгімі нагамі’ (ТС), што характэрна для ўсх.-слав. назваў грошай; гл. Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 135; Фасмер, 3, 79.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Наўда́ку ’наўрад, наўрад ці’ (Нас., Яруш., Растарг., Юрч.), ’наўрад, малаверагодна, на ўдачу’ (Гарэц., Бяльк.), наўдачу ’тс’ (Яруш., Нас.). Да удацца, удача (гл.), заканчэнне -/сі/, відаць, пад уплывам іншых прыслоўяў, дзе яно адлюстроўвае канчатак род.-месн. скл. назоўнікаў на -къ (гл. Карскі 2-3, 69), паколькі назоўнікаў тыпу *удак няма; няправільна збліжаецца з наўда ’карысць, маёмасць; асаблівасць, важнасць’ (гл.) на аснове значэння ’нічога асаблівага, нічога важнага’, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях (параўн. Арашонкава і інш., БЛ, 3, 1973, 31).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц. ’біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ра́кам, ра́ком ’паўзці ці стаяць, абапіраючыся на ногі і рукі’, ’на карачках’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ракачо́м (ТСБМ), ра́качам (лід., Сл. ПЗБ), ра́кача (шчуч., Нар. словатв.), ра́ка (ТС), ра́чкі, ра́чком (ТСБМ, Ян., ТС), ідзе ра́ком, стаў ра́ка ’задам; як рак’ (ТС). Сюды ж рачкава́ць ’поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. польск. raczkować (пра дзяцей) (з XVIII ст.). Адыменнае прыслоўе спосабу дзеяння, што ўяўляе застылы склон назоўніка або ўтворанае па гэтай мадэлі (параўн. Карскі 2-3, 75).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Русьць, рюсьсць ’раўці, плакаць’ (Бяльк.), рюсть ’голасна плакаць’ (Растарг.), рюсь ’тс’ (віц., Мат.), параўн. укр. гуц. рю́сти ’рычаць, крычаць ад болю’, стараж.-рус. рюти ’раўці’, славен. rjúti, чэш. řúti, польск. rzuć ’тс’, ст.-слав. рюти. Першаснае прасл. *rʼuti, *rovǫ яшчэ ў праславянскую эпоху трансфармавалася ў *reuti, *revǫ, гл. раўці (Сной₂, 625; ESJSt, 13, 771, 785 з літ-рай). Гл. таксама Карскі, 1, 182; 2–3, 58 (звяртае ўвагу на паралельныя формы раве́ць, раўсці́, раўці́, рюсь у беларускай мове).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сталя́р ‘спецыяліст па тонкай апрацоўцы драўніны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), сто́ляр ‘тс’ (Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк.), ст.-бел. столяръ ‘тс’; сюды ж сталя́рскі, сталя́рства (ТСБМ, Шат.). Укр. сто́ляр, рус. столя́р, разм. сто́ляр. З польск. stolarz ‘тс’, якое ўтворана ад stół ‘стол’ і калькуе ням. Tischler ‘тс’ ад ням. Tisch ‘стол’; гл. Фасмер, 3, 766 з літ-рай; Брукнер, 517. Карскі (1, 414) непасрэдным запазычаннем з польскай лічыць формы з націскам на першым складзе.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сяўру́к ’Дзед Мароз’ (Ласт.), сяврю́к ’?’ (себеж., Мат.), уласнае імя Сяўрук (Шн. 2); сюды ж, відаць, і се́ўрук ’паўночны вецер’ (Касп.), параўн. укр. севрю́к ’наглядчык, ахоўнік’, рус. севру́к ’пануры, суровы чалавек’. Паводле Фасмера (3, 589), з *сѣверюк ад север (гл.); аналагічна Карскі 2-3, 36 (выдзяляе суф. ‑юк); Станкевіч (Стан., 1028) лічыць памяншальнай формай ад племянной назвы Севяра́нін. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 202 (па семантычных прычынах украінскае слова супастаўляецца з тур. savruk ’бязглузды, нязграбны, няўмелы’). Параўн. сяўрыць, сяўрана, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел. таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2-3, 233). Укр. тає́мний ’таемны’, польск. tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш. tajemný ’тс’, славац. tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск. tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)