Не́ма1 ’моцна, роспачна (крычаць)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1), не́мо ’страшна, дзіка; глуха’: немо гораць ногі; удырыло не́мо (ТС). Супрацьлеглыя значэнні аб’ядноўваюцца зыходнай семантыкай прыметніка не́мы ’страшны, замагільны’, гл.

Не́ма2 ’тварам да зямлі’ (Чач.). Калі гэта не развіццё семантыкі папярэдняга слова (’глуха’ > ’тварам да зямлі’), то можна меркаваць пра глыбокі архаізм, які грунтуецца на старажытным проціпастаўленні верх — ніз, неба — зямля, гэты свет — той (падземны) свет і г. д., пры гэтым для першага элемента проціпастаўлення характэрна наяўнасць голасу, для другога — немата, параўн. чэш. věhlas ’свядомасць, дасведчанасць’ і nevěglas ’недасведчанасць; язычнік’, таксама тураўск. неве́глас ’смерць’ (гл.), г. зн. ’тое, што належыць таму свету, які не ведае голасу (= нямому)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нябо́жчык (нябо́шчык, небо́шчык, нібошчык) ’памёрлы чалавек’ (Нас., Гарэц., Грыг., Некр., Мал., Булг., Мядзв., Чуд., Касп., Пятк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), niebójszczyk ’тс’ (Маш.), укр. небі́(о́)жчик ’памерлы чалавек; небарака’, польск. nieboszczyk ’памерлы чалавек’, чэш. nebožtik ’тс’. Арэальная славянская інавацыя ад *nebogъ (гл. нябога); паводле Махэка₂ (393), «нябожчык той, хто ўжо не мае сваёй долі на гэтым свеце», параўн. славац. neboh, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’. Цэнтр гэтай інавацыі хутчэй за ўсё быў на чэшскай моўнай тэрыторыі, параўн. ст.-чэш. nebožec, nebožčík, nebožtik ’тс’, на беларускую тэрыторыю яна распаўсюдзілася праз польскую. Параўн. Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нядо́шлы ’кволы, слабы, хваравіты’ (стаўб., З нар. сл., Крыў., Дзіс.), недо́шлы ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС), нядо́шлы, нідэшлы ’тс’ (дзярж., Нар. сл.), няду́шлы ’тс’ (Мат. Гом.), нядэшлы ’благі, мізэрны’ (Сцяшк. Сл.). Зыходнае значэнне, відаць, у беласт. нэдо́шлы ’які хацеў стаць кім-небудзь, але не стаў’ (Сл. ПЗБ), што, паводле аўтараў слоўніка, з польск. niedoszły ’былы кандыдат на якое-небудзь месца’; аднак для большасці формаў нельга выключыць самастойнае развіццё ад не дайсці адно са значэнняў дайсці ’памерці, зачахнуць’, г. зн. ’той, хто блізкі да смерці, але яшчэ не дайшоў да яе’, параўн. недо́йда ’дахадзяга’ (Сл. ПЗБ), магчымы ўплыў прыметніка до́хлы (гл. дохнуць) ці дзеяпрыметніка ад няду́жыць ’хварэць’ (гл. нядуга).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абармо́т ’махляр, прайдзісвет, чалавек, пазбаўлены даверу’ (Шат., КЭС, КТС), ’неахайны чалавек’ (Яўс.), абермот ’нязграбны чалавек’ (Кліх), рус. обормот ’абадранец’. Магчыма, да абора‑моттой, хто матае аборы (вяроўкі, якімі прымацоўваюцца лапці)’, спачатку зняважлівая назва вясковых жыхароў («лапцюжнікаў»). Для падобных назваў параўн. семантыку польск. gbur ’грубіян’ < ст.-польск. gbur ’селянін’ і словаўтварэнне ўкр. ціповʼяз, грічкосій і г. д. Іншую версію гл. у Трубачова, ВЯ, 1961, 5, 134 (< барматаць). Неверагодна ў Гэлтана, ZfslPh, 23, 326–327 (< ням. Ober і рус. мот). Яшчэ больш праблематычная версія аб венгерскім паходжанні гэтага слова. Гл. Пагарэлаў, RÉS, 30, 102–103. Супраць апошняга Гэлтан, там жа, 325–326 з падрабязнай аргументацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́рда ’дзяўчынка-гарэза, якая выйшла з дзіцячага ўзросту і бегае ў кароткай кашулі’, ’чалавек высокага росту і асабліва той, хто мае доўгія ногі’, ды́рдас ’хлопчык-гарэза, які выйшаў з дзіцячага ўзросту і бегае ў кароткай кашулі’ (Нас.). Паводле Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19), гэтыя два словы ў даных значэннях зафіксаваны толькі ў бел. мове і на слав. глебе не этымалагізуюцца. Лаўчутэ мяркуе, што крыніцай гэтых лексем былі літ. *dirda, *dirdas (параўн. літ. dirdinė́ti ’сланяцца, бяздзейнічаць’). Ад ды́рда, відавочна, утвораны дзеяслоў ды́рдзіцца ’выцягваць ногі пры смерці’ (Касп.). Параўн. яшчэ вельмі няпэўныя меркаванні ў Сл. паўн.-зах. (пад ды́рда). Няпэўна таксама Трубачоў (Эт. сл., 5, 201) звязвае ды́рда з ды́лда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жлу́кта1 ’драўляная пасудзіна’. Рус. дыял. смал., паўд., зах., кур., белгарад. жлу́кта ’тс’, укр. жлу́кто ’тс’, польск. żłukto з літ. žlùgtas, žlùktas ’пасудзіна, у якой мыюць бялізну’ і ’намочаная бялізна’ (Буга, Rinkt., 2, 685–688; Міклашыч, 412; Фасмер, 258; Кіпарскі, Аткупшчыкоў, Талстой у кн. Лексічныя балтызмы 14, 32, 48; Урбуціс, Baltistica, V, 1, 60). Сумненні Праабражэнскага (1, 234–235) пра балт. паходжанне слова наўрад ці апраўданы. Пра этымалогію балт. слова гл. Фрэнкель, 1318.

Жлу́кта2той, хто многа п’е’ (ТСБМ). Рус. дыял. кур., смал. ’тлусты, неахайны чалавек; хто многа п’е’. Перанос значэння з жлукта1 (гл.). Ва ўкр. засведчана такая магчымасць шляхам параўнання (Сл. укр. мови): круглий, як жлу́кто.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсці, перець ’грудзі ў каня’ (в.-дзв., Шатал.; ТС; ганц., беласт., Сл. ПЗБ; слон., арш., КЭС; Бяльк.; Янк. 2; Некр.; мазыр., З нар. сл.). Генетычна узыходзіць да персі. Мяркуецца (Махэк₂, 486), што слова магло абазначаць ’рэбры’, параўн. ст.-інд. parśu‑, ст.-інд. pr̥šṭí‑ (ж. р.) ’рабро’, але ў прасл. мове *pьrstь стала абазначаць ’грудзі ў каня’. Рэшткі ‑t‑ можна бачыць у чэш. prsotiny, prsosiny ’нагруднік’ (< *prstiny) і ў ням. Brust ’грудзі’. Раней Махэк (Recherches, 60) звязваў і.-е. *perкʼ‑ з *perst‑ > слав. pьrstъ ’палец’, прыводзячы ў пацвярджэнне той факт, што ў некаторых народаў (напр., у казахаў) нованароджанаму спачатку давалі смактаць палец, а не грудзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́жыць у фразе: год па год не плужыць ’не прыпадае’ (рэч., Нар. сл.). Укр. плужнай* ’шанцаваць’, польск. płnżyć ’добра мецца’, ’квітнець’, ’весціся, удавацца’, ’спрыяць’, Скупацца’, ’быць карысным’, ’апраўдваць спадзяванні’, ’не падводзіць’, славен. ρΐίάϋϊ se ’спароўвацца, выконваць злучку (аб жабах)’, якое Фурлан (гл. Бязлай, 3, 63) аб’ядноўвае разам з рус. кур. плу́жнться ’паволі ехаць, ісці, плесціся за кім-небудзь’. Відаць, рус. лексему не трэба ўлічваць; яна ужываецца паралельна з плугстнться (гл. плугаипща). У такім выпадку плужыць было ўтворана ад плуг > тужыць (< прасл. *pługa > *phditi) — першапачаткова ’араць плугам’, у той час паяўленне плуга азначала ў параўнанні з сахой (* radio) вышэйшую ступень земляробства і, адпаведна, лепшы дабрабыт (Банькоўскі, 2, 6311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылёп іран. ’прымак’ (Мат. Гом.), прылёпістытой, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі; назойлівы’ (рагач., Сл. ПЗБ, ЛА, 3). Прыставачна-бяссуфікснае ўтварэнне ад прыляпі́цца ’прычапіцца, прыліпнуць’, гл. ляпі́ць, лі́пнуць, што ўзыходзяць да кораня *lьp‑, lĕp‑, *lip‑. Паводле Варбат (SlW, 153), дзеясловы гэтага гнязда шырока вядомы ў славянскіх мовах са значэннем ’прылучыцца да каго- ці чаго-небудзь; навязацца, аддацца’, параўн. аддзеяслоўныя ўтварэнні: рус. приле́па ’нешта прылепленае’, польск. przylepa ’акраец’, серб.-харв. прилеп ’зараза’, балг. при́леп ’кажан’ (адносна апошняга слова гл. БЕР, 5, 717–718). Велчава (Бълг. реч, I, 4, 17) прыводзіць рэдкія ст.-балг. прилѣпъ ’савакупленне, coitus’, прилѣпенъ ’які мае інтымныя сувязі’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *prilěpъ ’каханак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)