Кала́ ’каля’ (Бяльк., Жд. 2; капыл., Жыв. сл., мсцісл., З нар. сл.; Сержп. Прымхі, Сцяц., Шат.). Рус. зах.-бран. кала, калуж. кала, кыла ’тс’, апошняе супадае з усх.-бел. формамі: кыла (Бяльк., З нар. сл.). СРНГ не фіксуе шэрагу адпаведнікаў да бел. лексемы, што дазваляе меркаваць аб магчымым беларускім паходжанні калуж. слова (вынік міграцыі насельніцтва). Сустракаецца ў гаворках акала ’каля’. Этымалагічна бел. кала — склонавая форма лексемы кола ’кола’, канцавое ‑а не вельмі яснае. Лексема фіксуецца ў ст.-бел. гаворках і гэта не выключае магчымага працэсу ўплыву на засведчанае ў шэрагу моў коло ’каля’ бел. прыназоўніка каля. Форма коло адзначаецца ў паўдн.-зах. гаворках, адносна каля гл. адпаведны артыкул. З літ. гл. Копечны, ESSJ, SG, I, А, 88. 89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калты́га ’неахайны, брудны чалавек’, ’неахайная кабета’, калтыжніца ’нячыстая жанчына’ (гарад., Сл. паўн.-зах.). Насовіч адзначыў калтыга ў значэннях ’суцяга, скнара’, ’махляр, ашуканец, карцёжнік’, колтыжнік ’махляр’, колтыжничать ’выцягваць у другога грошы падманам’. Рус. пск., асташк., цвяр. колтыг ’жмінда і да т. п.’, колтыга ’тс’, колтыжничать ’скупіцца, быць хцівым’, адзначаны таксама ў перм. гаворках калтышник ’скупянда’, калтышничать, а іншыя па форме колтовня ’чалавек, які таргуецца за кожную капейку’ ў пск., асташк., цвяр. Відавочна, што толькі адзначаныя ў Насовіча словы можна суаднесці з рус. прыкладамі і кваліфікаваць іх як вынік лакальнай бел.-рус. інавацыі. Што датычыць калтыга ’неахайны, брудны’ і ’неахайная, брудная жанчына’, відавочна, што паводле семантычнага крытэрыю з іншымі рус. і бел. лексемамі іх суаднесці нельга. Адносна этымалогіі гл. калтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лас ’суквецце злакаў, суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Грам.). Укр. колос, рус. колос, ст.-рус. колосъ ’тс’, ст.-слав. класъ, балг. клас, макед. клас, серб.-харв. кла̑с, славен. klȃs ’тс’, польск. kłos, чэш. klas, славац. klas, в.-луж. kłos, н.-луж. kłos, палаб. klǎs ’тс’. Прасл. kolsъ мае бліжэйшую паралель у алб. kall ’колас’ (< kalsa). Цікава, што паралелей да гэтага слова ў балтыйскіх мовах няма. У іх існуюць адпаведнікі да іншай славянскай назвы коласа: прасл. voltъ (гл. валотка). Параўн. серб.-харв. вла̑т, славен. vlat, vlatka ’мяцёлка, колас’, літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’ (Мартынаў, Изоглоссы, 11). Можна меркаваць, што прасл. kolsъвынік кантактаў славян з палеабалканскім моўным масівам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́труха ’пацяруха’ (бар., шчуч., карэліц., смарг., іўеў., астрав., віл., швянч., даўг., в.-дзв., брасл., докш., паст., Сл. ПЗБ; сверж., З нар. сл.), гродз. потруха ’тс’ (Сцяшк. Сл.), патруха, патруха ’дробна пацёртае сена, дробная салома, адпаду сена’, ’дробязь, вымалачаныя каласы’ (Грыг., Сцяшк., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Нас., Касп., Др.-Падб., Шат.; в.-дзв., Шатал.). Укр. чаркас. потрух, польск. дыял.Варш. сл.) patrucha, potrucha ’тс’. Відаць, самай старой з вышэйпададзеных форм, утворанай паводле ўзору аналагічных балт. слоў: pä‑biros, pä‑kritos, pd‑šiupos, лат. pabiras ’тс’, будзе патруха — на гэта ўказвае яе пашырэнне: зах. і паўн.-зах. бел. гаворкі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. pa‑) ад труха (гл.). Форма патруха — у выніку кантамінацыі лексем патруха і труха, а патруха — вынік кантамінацыі лексем пацяруха (гл.) і питруха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́пкі ’дужы, моцны; цвёрды, крамяны’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Ян., Шатал.). Укр. кріпкий, рус. крепкий, ст.-рус. крѣпкыи, ст.-слав. крѣпъкъ, балг. крепък, макед. крепок, серб.-харв. кре̏пки, кре̏пак, славен. krépec ’тс’, польск. krzepki, ст.-чэш. křěpky, славац. krepký ’тс’. Прасл. krěpъкъ ’моцны, сільны’ — прыметнік на ‑къ ад krěpъ. Зберагліся формы без ‑къ: ст.-слав. крѣпъ, славац. krepý, серб.-харв. krijep. Надзейных балтыйскіх і іншых індаеўрапейскіх паралелей няма. Традыцыйнае супастаўленне са ст.-ісл. hráefa ’вытрымаць’ (Бернекер, 614; Покарны, 620). На жаль, у гэтай лексемы няма адпаведнікаў. Зупітца (KZ, 27, 389) параўноўвае ст.-ісл. kraptr, ст.-в.-ням. kraft ’сіла, моц’. У гэтым выпадку не можа быць гаворкі аб генетычнай суаднесенасці. Магчыма, вынік лексічных пранікненняў, але абгрунтаваць германскую, славянскую або іншамоўную трэцюю крыніцу пакуль што не ўдаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́бел ’дзежка з вушкамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Др.-Падб., Жыв. сл., Нік. Очерки, П. С., Сцяц. Нар., Бяльк., Сержп. Пр., Доўн.-Зап. ПП, Грыг., Маш., Гарэц., Сцяшк., Мат. АС, Кліх, Янк. Мат., Жд. 3, Яруш., Шатал., Янк., Сл. паўн.-зах., Мядзв.). Ст.-бел. кубелъ (з 1533 г.) (< польск. kubeł < с.-в.-ням. kübel) (Булыка, Запазыч., 180). Укр. кубел ’від крытага вулея’, кубло ’пасудзіна з дрэва’, рус. кубел ’кадзь’, польск. kubeł ’пасудзіна, вядро’. Лічыцца спрадвечным словам, якое паходзіць ад kubъ (гл. куб2, кубак) і суфікса ‑ьlъ (Бернекер, 636; Слаўскі, 3, 297). Але больш верагоднай здаецца версія аб запазычанні праз польск. kubeł з с.-в.-ням. kübel ’драўляная пасудзіна, вядро’ (Брукнер, 279; Машынскі, JP, 35, 114–115), не выключана, што форма кубвынік зваротнага словаўтварэння ад кубел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрэ́ль, апры́ль ’красавік’. Ст.-слав., ст.-рус. априль з ст.-грэч. ἀπρίλιος < лац. aprilis (Фасмер, 1, 82), ст.-бел. априль (Александрыя, 123) працягвае гэту форму грэчаскага паходжання (Гіст. лекс., 122), а не з’яўляецца лацінізмам, як лічыць Вясноў (Бел. лекс., 36), польск. apryl(is) рэдка (двойчы) зафіксавана ў XVI ст. (Sł. XVI), наўрад ці ст.-бел. адсюль. Апрэль у Дуніна–Марцінкевіча — русізм (Шакун, Гісторыя, 215), магчыма, з рускай і апрэль у «Нашай ніве» 1909 (Гіст. мовы, 2, 139). Рускае е замест и з 1405 (Шанскі, 1, А, 132) Сабалеўскі тлумачыць як вынік спачатку графічнага абазначэння ѣ замест и, а потым прачытання яго (Лекции, 85). Такое ж паходжанне, улічваючы цесныя ўкраінска-беларускія пісьмова-моўныя сувязі, мае і ст.-бел. апрель (Гіст. лекс., 122), апрелевый (Булахаў, Працы IM, 7, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́га ‘сухасць на губах’, ‘смага’ (Нас., Касп.), ‘млявасць, млосць’ (Ласт.), смя́гнуць ‘запякацца, засыхаць ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп.), ‘смажыцца ў зачыненым посудзе’ (Касп.), ‘вянуць’ (Гарэц.), ‘пячыся на сонцы, адчуваць прагу да вады, быць мляўкім’ (Варл.), смя́глы ‘засохлы ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смя́гці, смя́хці ‘сохнуць (па кім-небудзь)’ (віл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. смя́гнуть, пересмя́гнуть ‘перасохнуть (аб губах), патрэскацца’: смя́га во рту, стараж.-рус. прѣсмѧгнути ‘высахнуць, запячыся’, чэш. osmahlý ‘загарэлы’, славац. zusmehlý, славен. prismegniti ‘пасохнуць (пра расліны)’. У рускай таксама формы з ‑к‑: пересмя́клый, пересмякло во рту. Зыходнае *smęgnotiвынік назалізацыі каранёвага галоснага, прадстаўленага ў *smog‑, гл. смаголь (Куркіна, Диал. структура, 73). Паводле Махэка (гл. Фасмер, 3, 695), гэта экспрэсіўная палаталізацыя зыходнага смага (гл.) або яго кантамінацыя з *mekъkъ (гл. мяккі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тузе́мец ‘карэнны жыхар якой-небудзь краіны, мясцовасці, абарыген’ (ТСБМ), ст.-бел. туземець: ꙗко…родивыисѧ оу васъ (Скарына, ГСБМ), сюды ж тузе́мскі ‘мясцовы паводле паходжання, прадукцыі’ (Нас.), тузе́мшчына ‘мясцовы выраб’ (там жа). Запазычана з ц.-слав. тъземьць ‘мясцовы жыхар’ (Арол, 4, 114), параўн. укр. тузе́мець, рус. тузе́мец, польск. tuziemiec, чэш. tuzemec ‘тс’. Паводле Праабражэнскага (Труды ИРЯ, 1, 14), Фасмера (4, 115), лексема ўтворана ад ту‑ ‘тут’ і земьць ‘прыродны жыхар’. Не выключана, аднак, утварэнне ад тъ ’гэты’ < прасл. *tъ ‘тс’ і земьць ‘жыхар’ (< *zem‑ьcь ад *zemь ‘зямля’) — ‘жыхар гэтай зямлі’, параўн. аналагічнае рус.-ц.-слав. сеземьць ‘туземец’ (Сразн., 3, 324), стараж.-рус. тоземьць ‘жыхар той зямлі’. Апошняе схіляе да думкі пра першасную форму з *tъ‑, а формы з *tu‑вынік народнай этымалогіі (ESJSt, 17, 1004).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толк, ‑у, м.

1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту. Дубоўка. // Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам. А. Александровіч.

2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе. «Звязда». Маці лічыла, што лепш усё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк? Якімовіч.

•••

Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука? Ракітны.

Ведаць толк у чым гл. ведаць.

Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць. Гурскі.

Збіцца з толку гл. збіцца.

Збіць з толку гл. збіць.

З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам. Мележ.

Няма толку гл. няма.

Узяць (браць) у толк гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)