Ку́бел ’дзежка з вушкамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Др.-Падб., Жыв. сл., Нік. Очерки, П. С., Сцяц. Нар., Бяльк., Сержп. Пр., Доўн.-Зап. ПП, Грыг., Маш., Гарэц., Сцяшк., Мат. АС, Кліх, Янк. Мат., Жд. 3, Яруш., Шатал., Янк., Сл. паўн.-зах., Мядзв.). Ст.-бел. кубелъ (з 1533 г.) (< польск. kubeł < с.-в.-ням. kübel) (Булыка, Запазыч., 180). Укр. кубел ’від крытага вулея’, кубло ’пасудзіна з дрэва’, рус. кубел ’кадзь’, польск. kubeł ’пасудзіна, вядро’. Лічыцца спрадвечным словам, якое паходзіць ад kubъ (гл. куб 2, кубак) і суфікса ‑ьlъ (Бернекер, 636; Слаўскі, 3, 297). Але больш верагоднай здаецца версія аб запазычанні праз польск. kubeł з с.-в.-ням. kübel ’драўляная пасудзіна, вядро’ (Брукнер, 279; Машынскі, JP, 35, 114–115), не выключана, што форма куб — вынік зваротнага словаўтварэння ад кубел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)