Разбо́й ’напад з рабаўнічай мэтай’ (ТСБМ, Нас.), ’разбой, грабеж’ (ТС), ’разбойнік’ (Гарэц., Нас., Сержп., Бяльк.), ст.-бел. разбойникъ, разбой ’рабаўнік’. Сюды ж разбо́йства ’разбой (Гарэц.), ’бандыцкі напад’ (Др.-Падб.), разбо́йніктой, хто займаецца разбоем’ (ТСБМ, Бяльк.). Рус. дыял. разбо́й ’разбойнік’, укр. разбі́й ’напад з рабаўнічымі мэтамі’. Назоўнік, утвораны да разбі́ць (гл.) бязафіксным спосабам, як зажо́н ’зажынкі’ ад зажына́ць. Старое значэнне дзеяслова ў народнай мове: «Адзін пачаў таргаваць, а другі — купцоў разбіваць» (Сержп. Казкі, 257). У сувязі з гэтым рэканструкцыя прасл. *orzbojь (*arzbajь, БЕР, 6, 149) выглядае праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селяпа́ць ‘хутка чэрпаць, хлябтаць’, ‘сцябаць’, сюды ж селяпа́йла (селепайла) ‘хто хутка чэрпае ложкай’ (Нас.), сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.). Параўн. ст.-слав. слѣпати ‘скакаць’. Паводле Карскага (1, 253; 2–3, 24), той жа корань, што і ў высалапіць (гл. салупаць), варыянт ⁺селепа‑/солопа‑. Буга (Rinkt., 1, 333) слав. *selpati параўноўвае з літ. išsalpinéti ‘разысціся, разбрысціся’, salpà ‘завадзь, заліў’, што ўзводзяцца да кораня *selp‑ ‘рухацца’ < і.-е. *sel‑, *sol‑ ‘моцна цячы’, звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *salpъ ‘вадапад, паток’ (Міклашыч, 291; Фасмер, 3, 715). Параўн. сіліпаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньніктой, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпэ́р ‘цяпер’ (кам., Сл. ПЗБ), тепе́р ‘тс’ (Вруб.), памянш. тэпэ́рачка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. теперь, тепере, теперя, теперечи ‘тс’ (ГСБМ). Гл. таксама тапер, тіпіро, цяпер — варыянтныя формы першаснага спалучэння ўказальнага займенніка *tъ або часціц *to,*te (гл. ESSJ SG, 2, 684) і прыметніка *p​ьr̥vъ/p​ьr̥vь, параўн. укр. тепе́р, тапе́р, це́пер ‘тс’, рус. тепе́рь, топе́рь ‘тс’, чэш. teprv(e) ‘толькі’, серб. то̀прв ‘толькі, толькі што’ і інш. (Фасмер, 4, 44; ЕСУМ, 5, 547; Арол, 4, 61). Звязана з той, тый, тэй і первы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыты́чны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 3 знач.), з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.

2. Здольны крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н. Крытычны розум. □ У гэтым абуджэнні крытычна[й] думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Колас.

•••

Крытычны апарат гл. апарат.

Крытычны рэалізм гл. рэалізм.

крыты́чны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане крызісу; пераломны. Крытычны момант хваробы. □ Той ўзрост, калі мінула трыццаць і такія грукаюць гады, што сталым хоць і не час лічыцца, ды назвацца нельга маладым, — той ўзрост крытычны, ў тым узросце ў сябе пытаюцца часцей: ці зрабіў, што мог бы ў маладосці, і якім імкненнем жыць далей? Русецкі.

2. Вельмі цяжкі, небяспечны. Крытычнае становішча. □ Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

•••

Крытычная тэмпература гл. тэмпература.

Крытычны стан рэчыва гл. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́від, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Вобраз памёршай асобы, які ўяўляецца людзям забабонным або з хваравітай псіхікай; здань. Прывід Пятра Пятровіча не даваў Валі спакою. Шахавец. Не, гэта не прывід і не сон — гэта той Сцяпан, якога Талаўня даўно лічыў нябожчыкам. Гроднеў. // Вобраз каго‑, чаго‑н., які здаецца ва ўяўленні або ў сне. Прывід далёкага мінулага стаіць перада мной. Асіпенка. Пад раніцу Веньямін заснуў. Але і засынаючы баяўся, каб зноў не ўзнік страшны прывід белага горада пад чорным небам... Навуменка.

2. Тое, што ўявілася, здалося. Перад вачыма [Таццяны] з’явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю. Шамякін. Прывід гэта ці сапраўднасць? Канешне, сапраўднасць! Еў жа пасля таго чырвонаармеец Чыжык той хлеб і тыя каўбасы. Лупсякоў.

3. Няясныя, ледзь акрэсленыя рысы чаго‑н.; контуры. І потым, седзячы ў аўто.., Юткевіч глядзеў на аддаленыя прывіды вялікага грознага зарыва, і целам ішла дробная пякучая дрыготка. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раб, ‑а, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік прыгнечанага класа, чалавек, які быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці і з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва якой складалася з рабоў — людзей, пазбаўленых элементарных чалавечых правоў. «Звязда». // Прыгонны селянін. // Пра паднявольная, бяспраўнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго‑н. [Галя:] Калісьці я марыла стаць урачом, каб лячыць людзей, але ў гэтыя гады навучылася забіваць тых, хто хацеў зрабіць нас рабамі. Пятніцкі.

2. перан. Той, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежны, бязвольны чалавек. Фельчар Зяблік, адданы раб паноў Зырачанскіх, стаяў здалёку, баючыся блізка падысці да раз’ятраных мужыкоў. Бядуля. І для іх [дзяцей] далёка не ўсё роўна, Хто іх бацька: раб або змагар. Гілевіч.

3. перан.; чаго. Той, хто поўнасцю падначаліў чаму‑н. сваю волю, свае ўчынкі. Раб прывычкі. Раб пачуццяў. Раб уласнасці. Раб моды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюбёны, ‑ая, ‑ае.

1. Закаханы ў каго‑н. Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. Карпаў. // у знач. наз. улюбёны, ‑ага, м.; улюбёная, ‑ай, ж. Той (тая), хто закаханы ў каго‑н. [Патуцька:] — А гэты... улюбёны твой што — таксама на семінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? Ракітны. // Ачараваны, захоплены кім‑, чым‑н. Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў.. [Корзуна], як у добрага казачніка. Кірэйчык. [Сакратар:] — Вёсцы трэба не проста людзі, а здольныя людзі, здольныя арганізатары, людзі, улюбёныя ў зямлю. Гаўрылкін.

2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым‑н. іншым; аблюбаваны. Улюбёная страва. □ Простыя людзі, радавыя працаўнікі сталі ўлюбёнымі героямі паэзіі Броўкі. «Полымя». Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. Сіпакоў. Маральная і філасофская алегорыя была ў Я. Коласа адным з улюбёных сродкаў мастацкага абагульнення жыццёвых назіранняў. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бласць, ‑і, ж.

1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Брэсцкая вобласць. Аўтаномная вобласць. // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Антось:] — Лектар, кажуць, аж з вобласці прыехаў. Васілевіч.

2. Частка якой‑н. тэрыторыі; край. Вобласць экватара.

3. Раён пашырэння чаго‑н. або якой‑н. з’явы; зона. Вобласць распаўсюджання хвойных народ дрэў. Вобласць вечнай мерзлаты.

4. Месца, якое займае той ці іншы орган цела або частка яго. Вобласць шыі. Вобласць сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)