Кі́шка1частка стрававальнага апарата’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Бяльк., Яруш.). Укр. кишка, рус. кишка ’тс’, балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў пры прадзенні’, польск. kiszka ’кішка’, чэш. kyška ’тс’, палаб. tʼai̯sə (< *kyša) ’нырка’. Надзейнай этымалогіі не існуе. Ст.-інд. kósthaḥ ’вантробы’ не мае словаўтваральнага тлумачэння (ад і.-е. *(s)keu̯‑ ’пакрываць’). Гл. Бернекер, 679; Покарны, 951–953. Да іншага індаеўрапейскага архетыпа ўзводзіць прасл. kyšьka Янзен (ZfSIPh, 15, 49–60): і.-е. *keu̯ *kū‑s ’выпукласць’. Нельга лічыць таксама надзейным супастаўленне з прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць) (Брукнер, 231). Існуе магчымасць больш простай версіі. Балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў’, бясспрэчна, да киша ’слота, хлюпа’ (серб.-харв. кѝшати ’мачыць, размочваць’). Параўн. польск. kiszka ’кіслае малако’, чэш. kyška ’тс’. Гэта, магчыма, значыць, што старажытны чалавек меў некаторае ўяўленне пра наяўнасць брадзільных працэсаў у кішэчніку (параўн. Янзен, 59–60).

Кі́шка2 ’хамуціна’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Параўн. кічка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ра. Ст.-рус., ст.-слав. вѣра, рус. ве́ра, укр. ві́ра, польск. wiara, чэш. víra, балг. вя́ра, серб. ве̏ра і г. д. Прасл. *věra ’вера’. Сюды ж і прасл. *věrьnъ ’верны’ (ст.-рус. вѣрьныи, рус. ве́рный, бел. ве́рны, укр. ві́рний, польск. wierny, чэш. věrný, ст.-слав. вѣрьнъ, балг. ве́рен, серб. ве̑ран і г. д.), а таксама дзеясловы тыпу *věriti, *věrovati ’верыць’: ст.-рус. вѣрити, вѣровати, бел. ве́рыць, укр. ві́рити, рус. ве́рить, ве́ровать, польск. wierzyć, чэш. věřiti, ст.-слав. вѣровати, вѣрити, балг. вя́рвам ’веру’, ве́ря се ’бажуся, клянуся’, серб. ве̏ровати ’верыць’, ве̏рити ’засватаць’ і г. д. І.‑е. *u̯ēr‑: лац. vērus ’сапраўдны, верны’, гоц. tuz‑wērjan ’сумнявацца’ (tuzчастка з адмоўным значэннем), ст.-в.-ням. wār (ням. wahr) ’сапраўдны, верны, надзейны і да т. п.’, wāra ’праўда; вернасць і г. д.’ Таксама параўноўваюць з авест. var‑ ’верыць’, varəna‑ ’вера’ (у такім выпадку трэба б было зыходзіць з кароткага галоснага ў і.-е. праформе). Параўн. Фасмер, 1, 292–293.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́лміна, волмішча ’прытэрасная частка поймы, некалі і зарослыя старыя рэчышчы, якія акружаны вярбой, вольхай і парэчкамі’ (Жучк.); ’катлавіна, мокрая ўпадзіна з травой’ (Яшк.). Ст.-рус. волмина ўпамінаецца адзін раз у грамаце Варлаама Хутынскаму манастыру (1192 г.); значэнне не зусім яснае. Прыблізна — нейкае ўгоддзе на востраве на р. Волхаў. Бясспрэчна, гэтыя тэрміны звязаны з гідронімам Волма (Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 133), які з’яўляецца роднасным ст.-інд. ūrmìs ’хваля’, авест. varəmi‑ ж. р. ’тс’, ст.-в.-ням. walm ’жар’, ст.-англ. wielm ’кіпенне, хваля, цячэнне’; параўн. ст.-польск. welm ’fluctus’ (Фасмер, 1, 339; Развадоўскі, PS, 6, 48 і наст.). Старую этымалогію Міклашыча, паводле якой ст.-рус. волмина супастаўляецца з лац. ulmus ’від вязу, ільма’ (г. зн. яно абазначала нейкае дрэва, падобнае да вязу), адкуль слав. *vъlm‑, падтрымліваюць Ляпуноў і Філін (Філін, Труды Отдела др.-рус. лит., 14, 1958, 590 і наст.). Апошні адносіць сюды рус. наўг. волмяг ’зараснікі вербняку’ і назву грыба ’Agaricus torminosus’ волмяжник, волмяк. Параўн. валмо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́гал, род. скл. вугла́ (БРС, Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Інстр. I, КЭС, Жд., 1) ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.), вуго́л ’месца, дзе межы поля ўтвараюць прамы вугал’ (Яшк.). Рус. у́гол, род. скл. угла́, укр. ву́гол, ст.-рус. уг(ъ)лъ, ст.-слав. ѫгълъ, польск. węgieł, род. скл. węgla, чэш. úhel, славац. uhol, в.-луж. nuhł, н.-луж. nugeł, балг. ъ́гъл, серб.-харв. у̏гао, у̏гал, род. скл. у̏гла, славен. vȏgǝl, род. скл. vȏgla. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 536). Роднаснымі з’яўляюцца лац. angulus ’вугал’, умбр. anglom‑e ’ad angulum’, арм. ankiun, angiun ’тс’, ст.-інд. áṅgam н. р. ’член’, aṅgúriḥ, aṅgúliḥ ’палец’, aṅgulīyam ’пярсцёнак’, а таксама лат. ancus ’крывы, выгнуты’, unkus ’тс’ ст.-інд. aṅkáh ’круг’ (Вальдэ-Гофман, 1, 46; Майргофер, 1, 19). Думка Вальдэ (KZ, 34, 513) аб запазычанні слав. *ǫgъlъ з лац. angulus адмаўляецца большасцю даследчыкаў (Праабражэнскі, 2, 117 і наст.; Фасмер, 4, 145; Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуж1 (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Грыг.). Рус. уж, ужа́, укр. вуж, ст.-рус. вужь, польск. wąż, węża, чэш., славац. užovka, н.-луж. huž ’змяя, чарвяк’, славен. vȏž. Прасл. *ǫžь. Роднаснымі з’яўляюцца літ. angìs, він. скл. añgì ’ядавітая змяя’, лат. ùodzs, uôdze ’гадзюка’, ст.-прус. angis ’змяя’, лац. anguis ’змяя’, ст.-в.-ням. unc ’змяя’, ірл. esc‑ung ’вугар’ (г. зн. вадзяная змяя). Звязана з вугор1 (гл.) (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 150 і наст.).

Вуж2 ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138); ’тоўстая вяроўка’ (Хрэст. дыял., 333); ’частка хамута, гуж’ (Сцяц.). Гл. вужышча. У формах вужва, ужва (ДАБМ, к. 259) ‑ва нельга вытлумачыць іначай, як з гужва (гл.); параўн. прасл. *gǫžьvь, дзе яно заканамернае. Верагоднай з’яўляецца і роднасць *gǫžь і *ǫza (Бернекер, 1, 343; Брукнер, 137; Праабражэнскі, 1, 167), асабліва калі тлумачыць г як пратэзу (Якабсон, Word, 8, 1952, 388); параўн. вугнявіць‑гугнявіць, укр. вуж‑гуж і г. д. Інакш гл. Фасмер, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́ла ’крывяносны сасуд’, ’частка зямной кары, запоўненая пародай або вадой’, ’асобны провад кабелю’. Рус., укр., балг., макед. жила, польск. żyła, в.-луж. žila, н.-луж. žyła, чэш. žila, славац. žila, славен. žíła ’жыла’, серб.-харв. жи̏ла ’галінка кораня, жыла, бізун’. Ст.-слав. жила ’крывяносны сасуд’, ст.-рус., ст.-бел. (Скарына) жила ’тс’. Літ. gýsla, ст.-прус. ‑gislo (у складаным слове pettegislo), лат. dzīsla ’жыла’, арм. ǰil ’жыла’, лац. fīlum ’нітка, валакно, ткань; сухажылле’. І.‑е. *g​hīslo‑, адкуль балт., слав., а таксама арм. і лац. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 54–55; Мейе, Études, 420; БЕР, 1, 545; Скок, 3, 680; Тапароў, E–H, 250–251; Траўтман, 87, 90; Ачаран₂, 4, 127; Вальдэ-Гофман, 497; Эрну-Мейе, 235. Таго ж кораня жычка (гл. Брукнер, 669 і наст.). Махэк₂ (727), як і некаторыя іншыя, спрабуе пашырыць кола і.-е. роднасных слоў герм., у прыватнасці ням. Geissel ’бізун’, што, аднак, выклікае сумненні. Шанскі (1; Д, Е, Ж) не выключае (спасылаючыся на Пагодзіна, Следы, 276) магчымасці сувязі жыла з жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засце́нак1 ’месца жорсткіх катаванняў у Маскоўскай Русі’ (> ’месца катаванняў’). Рус. засте́нок ’тс’, дыял. ’перагародка’, ’месца каля дома’, польск. уст. zaścianek ’засек’, ’часовы карцэр, адгароджаны ў хаце’. Параўн. засценак2, дзе іншыя слав. адпаведнікі. Бел. засце́нак1 з рус., дзе адбывалася семантычная спецыялізацыя на базе ’месца за сценкай’, Шанскі, 2, З, 64.

Засценак2 ’хутар дробнай шляхты, якая арэндавала землі, што не ўвайшлі ў сялянскія надзелы ў Рэчы Паспалітай пасля 1557 г.’ Рус. смал. засте́нок ’неакрэсленая мера плошчы’, ’палоска нівы’, валаг. смал. ’месца каля дома’, польск. zaścianek ’вёска, хутар, у якой жыве дробная шляхта’, чэш. zástěnek ’закутак, месца за сценкай, тэраса’. Ст.-рус. застѣнокъчастка царквы’ (XI ст.), ’месца паміж дзвюма сценамі ўмацаванага горада’ (XVII ст.). Значэнне засценак2 указвае на польск. як крыніцу запазычання з далейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль (ě > e). Утворана, відаць, у зах.-слав. ад stěna (гл. сцяна) конфіксам *za‑ + ‑ъkъ (параўн. завулак, засенак, закамінак, застрэшак, Сцяцко, Афікс. наз., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́па1 ’рэпа (Brassica rapa L.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), рэ́піна ’тс’ (ТС), ’адно каліва рэпы’ (Юрч. СНЛ). Укр. ріпа, рус. репа, польск. rzepa, палаб. repo, н.-луж., в.-луж. rěpa, чэш. řepa ’бурак’, славацк. repa ’рэпа; бурак’, славен. répa ’рэпа’, серб., харв. rȅpa, балг. ряпа. Прасл. *rěpa. Адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. rópė, лац. rãpa, ст.-в.-ням. ruoppa. Мяркуецца, што гэта старажытны вандроўны культурны тэрмін невядомага паходжання (Фасмер, 3, 471; Чарных, 2, 111).

Рэ́па2 ’трэшчыны’ (Сл. ПЗБ), ’цыпкі на нагах або руках’ (Сцяц., Шатал., Янк. Мат.), рэ́пы ’тс’ (ЛА, 3), рэ́піна ’трэшчына на скуры’ (ТСБМ), рэ́паўка ’трэшчына’ (Сл. ПЗБ), рэ́паўкі ’цыпкі на нагах’ (ЛА, 3), рэ́йпіна ’драпіна’ (пін., Нар. лекс.), рэ́панка ’нешта парэпанае, патрэсканае’ (ТС), ’гатунак бульбы, яблыкаў, груш’ (Мат. Гом., ТС), ’груша або яблык, верхняя частка якіх лопнула ад сонца’ (Янк. Мат.), ’земляная жаба, рапуха’ (ТС), рэ́паўка ’тс’ (Жыв. сл.), рэ́панкі ’цыпкі’ (Мат. Гом.). Ад рэпаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр. сса́ти, рус. соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус. съсати ‘ссаць’, съсъ ‘сасок, грудзі’, польск. ssać, каш. sësac, чэш. sáti, ст.-чэш. ssáti, славац. sať, серб.-харв. са̏ти, си̏сати, славен. sesáti, балг. си́сам, ст.-слав. съсати. Прасл. *sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е. *seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е. *su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд. súpas ‘поліўка’, ст.-ісл. súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням. sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страхапу́д, страхапу́дала ‘страшыдла, пачвара (Юрч. Вытв., Мат. Гом.), страхопу́д ‘баязлівец’, ‘пудзіла’ (Сл. Брэс.; пін., брэсц., Нар. лекс.), страхопу́д, страхапу́дзіна ‘чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам’ (Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), страхопу́т ‘страшыдла’ (ТС). Укр. страхопу́д ‘страшыдла, пудзіла’. Да страх і пудзіць. Магчыма, кантамінацыя, паколькі спалучэнне сінанімічных паняццяў у адным складаным слове здаецца збыткоўным. Да словаўтварэння параўн. саракапут (гл.), чэш. strakapúd ‘від дзятла’ (гл. Махэк₂, 581). Няясныя адносіны да славен. strahopeten ‘палахлівы’, strahopetec ‘баязлівец’, звязаных з славен. petáti ‘бегчы, спяшацца’, pripetiti ‘здарыцца’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 30) узводзіць да і.-е. *pent‑ ‘ступаць, ісці, хадзіць’, гл. пуць. Тады другая частка слова можа быць атаясамлена з пут‑, прадстаўленым у сухапу́т ‘худы чалавек’ (Ян.), сухопу́цье ‘суша’ (ТС), збліжаным з пудзіць ‘палохаць’ (гл.). У такім выпадку ўкр. страхополо́х, польск. strachopłoch ‘баязлівец’ — другасныя ўтварэнні; параўн. таксама польск. strachopłód ‘тс’ (‘той, хто плодзіць страх’, Варш. сл.), strachopuł ‘тс’, укр. страхопі́льне ‘пудзіла, прывід’ з няяснай другой часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)